Што зробіш (зрабіць). Мусіш пагадзіцца, бо іншага выйсця няма. Ні раз я заракаўсо
з ім кампані ні мець, але што зробіш, свой усё-такі. Падкрыжакі Гродз. (СНМ-2, 83).
Цяшко было гадаваць, але ш што зрабіць, за гэто старавацца лёхко. Мікелеўшчына
Маст. (ПМГ, 115). Нявыробленыя шкуры пашые дзецям. Насілі, што зробіш. Кальчычы
Карэл. (ХБД, 201). Мне цяперака цяшка, паясніца, ногі баляць. Што ты зробіш – годы.
Буйнічы Шчуч. (ХБД, 473). Прыйшлі, ядуць усё. Што ты ім зробіш. Драгічаны Ваўк.
(ХБД, 440).
Што і казаць. Пабочн. Сапраўды, няма чаго сумнявацца. Дзеўка спанадліва, яе й бес
пасагу возьмя, што й казаць. Абухава Гродз. (СНМ, 134). Што й казаць, добры ўшвалак,
яго ўсе баяліса навокрух. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 152). Што й казаць, цягашчы
чалавек, ужэ другую жонку кінуў і зноў недзі пацягнуўсо. Кульбакі Гродз. (СНМ, 161).
Жыта жалі сярпамі. Бульбу капалі ўручную. Цяшка жыць было, што й казаць. Сакалы
Воран. (ДМГ, 152). Што і казаць, вэдлук Франі ён замалады, ні падыходзіць у мужыке.
Гушчыца Гродз. (СНМ-2, 81). Што і казаць, пасля вайны людзі доўго ў нэндзы жылі,
потым усё паправіласо. Капцёўка Гродз. (СНМ-2, 151).
Што не з'есць то пакусае. Няўхв. Вельмі скупы, імкнецца ўсё прысвоіць. Гэта такі
чалавек, усё цягне да сібе, здэцца, што ні зьесьць то пакусае, але ўсё забраў бы. Вялікая
Бераставіца Бераст.
Што ні гавары (ні кажы). 1. Нягледзячы ні на што, пры любых абставінах. Што
ні кажы, цябе ні перапрэчыш, яг бы ты адна праўду любіш. Загор'е Карэл. (СГВ, 355).
2. Сапраўды, безумоўна, няма падстаў сумнявацца. Ну яг жывем? Як прыйдзецца.
Цяшка, што ні кажы. Здаровя таго чалавек ні мая, а работу рабіць трэба. Рыча Шчуч.
(ДМГ, 51). Другі рас вышла замуш, але, што ні гавары, айчым та не бацька родны. Янова
Ваўк. (ДМГ, 167).
Што прыйшло тое пайшло ў каго. 1. Хто-н. не клапоціцца пра свой дабрабыт,
матэрыяльны набытак, жыве адным днём. Жыла гэта сямья абы-як. У іх, як кажуць, што
прышло тоя і пашло, што купяць, тоя за рас зьядуць ці змарнуюць. Пелкаўшчына Іўеў.
2. Хто-н. не здольны трымаць сакрэты, любіць распускаць плёткі. Найшла каму сказаць,
у яе ш што прыйшло тое пайшло. Дубна Маст.
Што там (тут) гаварыць. Сапраўды, няма падстаў сумнявацца. Ціпер саўсім
па-другому пашло, што там гаварыць, а тады – куфар. Буйнічы Шчуч. (ХБД, 468). Ды
што там гаварыць! Як успомніш, аш млосна становіцца. Паглядзіш цяпер, у хатах
харашыня, каўры ўсюды. Янова Ваўк. (ДМГ, 177). Гаравалі ўсе людзі, што тут гаварыць.
Некрашэвічы Карэл. (ДМГ, 88).
Што-та я. Іран. Ганарысты, фанабэрысты, нясе сябе высока. На танцах і з Зыгмусям
пазнаёмілася. Тады ўцякла ад яго, а ён дагнаў сядно. А што ш, кавалер! З войска прышоў,
вучоны, усё па-руску закладвая, паказвая – што-та я. Так і замуш пашла. Красулі Шчуч.
Што трэба. 1. Вельмі добры, выдатны. Спрыт мае што трэба. Пацаўшчына Дзятл.
(СПЗБ-4, 550). 2. Вельмі добра (рабіць што-н.). Змайстравоў гулей што трэба, аніякого
браку. Бабіна Гродз.
Што ты будзеш рабіць. Выкл. Выказванне безвыходнасці, роспачы. І здаваласо,
памагла п, аля ні магу, старая ўжэ. Ну што ты будзяш рабіць. Бабіна Гродз. Ну та што
ты будзяш рабіць, як трэба было хадзіць на заработкі. Уселюб Навагр.
Што ўбіў (удоўб) то (тое) уехаў. Асудж. 1. каму. Каму-н. не даходзіць што-н., хто-н.
не хоча разумець што-н. Сколькі не тлумач, а яму што ўбіў то ўехаў, нічога не разумея.
Пеляса Воран. Што табе даказваць, усё раўно ні слухаясься, табе што ўбіў то ўехаў.
Стокі Свісл. Ну і дзеці пайшлі, ім што ўбіў то ўехаў, нічога ні даходзіць. Каменка Шчуч.
Целямпей гэдакі, яму абы дзень да вечара дабыць: што ўбіў тое ўехаў. Чамяры Сл.
(ЖНСл., 189). 2. Непаслухмяны, упарты, які выконвае што-н. толькі пад прымусам.
Во ўрадзіўся... Каб гэта сам што зрабіў, то не, трэба за каждым разам папіхаць – што
Дадатковыя словы
загоре, зесць
10 👁