Пугачы Шчуч. Да шпіку дайшла мне гэта работа. Вечна рабі й рабі, а толку ніякаго.
Ражанка Шчуч.
ШПІЛЬКАЙ. Як шпількай даць. Востра, здзекліва, з папрокам сказаць, упікнуць. Зь
ёй та ні дагаворыса, як шпількай дасьць, так уесьць, што ні захочаш ніякіх дзялоў зь ёю
мець. Кулі Бераст.
ШПІЛЬКУ. Падкінуць шпільку каму. Зрабіць непрыемнасць каму-н. Ён жыць ні
можа, каб каму ні падкінуць шпільку. Дубна Маст.
ШПІЛЬЦЫ. Як на шпільцы сядзець. 1. Неспакойна, узбуджана. І чаго гэта ты ніяк
не ўседзіш, сядзіш як на шпільцы. Ваўкавічы Навагр. 2. Вельмі спакойна, нерухома. Глянь
ты, якоя харошая дзіця. Каторы час і ні варухнецца, як на шпільцы сядзіць. Ашмяны Ашм.
ШПОНКІ. Шпонкі вылупіць на каго. Груб. Глядзець, угледзецца. Чаго свае шпонкі
вылупіў на міне? Ні бачыў ці спалохаць хочаш, га? Крывічы Зэльв. (СНМЗ, 140). Енчыць,
як той дурны, на міне шпонкі вылупіўшы. Грабава Зэльв. (СРЛГ, 129).
Шпонкі ўставіць на каго, на што. Няўхв. Пільна, уважліва ўгледзецца на каго-, на
што-н. Чаго ты свае шпонкі ўставіў на міне? Думаяш, баюсё цябе? Грабава Зэльв. (СРЛГ, 129).
ШПОРЫ. Шпоры падымаць. Асудж. Паводзіць сябе задзірыста. Сядзеў бы струп
прыціснуўшы і не рыпаўся, а то рана яшчэ шпоры падымаць. Бастуны Воран.
ШПУНТ. Шпунт ад бочкі. Іран. Малога росту чалавек. Сам шпунт ад бочкі, а жонку
сабе вялікую выбраў. Косцевічы Астр.
Як шпунт ад бочкі. Іран. Маларослы, невысокі. Падрасьці яшчэ трэба, а то як
шпунт ад бочкі. Лылойці Смарг.
ШТАНОЎ. Дзеля падтрымкі штаноў. Для прыліку, для адчэпнага. Дзеля падтрымкі
штаноў дабавілі пару рублёў, каб ні бурчалі. Пячоўшчына Валож.
ШТАНЫ. Налажыць у штаны. Іран. Спалохацца, струсіць. Што, налажыў у
штаны? Помні, што каня трэба асьцярагацца ззаду: можа так нагой трапнуць, што й
касьцей ні пазьбіраіш. Косцевічы Астр. Вар. налажыць (накласці) у порткі (у штаны,
у ганавіцы).
Як лейбіны штаны падыходзіць. Іран. Зусім не (падыходзіць). Але якую сукню ні
накладзе, падыходзіць, вісіць на ёй як лейбіны штаны. Альбярцін Сл.
ШТО. Ні за што ні пра што. Без усякай прычыны, зусім дарэмна. Я яшчэ і ціпер ні
разумею, за што ён на міне крычаў, міне тады зусім у школі ні было, а ён ні за што ні пра
што наляцеў на міне. Азярніца Сл. Ні за што ні пра што аглавушыў чалавека па галаве
калом. Чамяры Сл. (ЖНСл., 174). Пакрыўдзілі дзяўчынку ні за што ні пра што. Хадзілоні
Шчуч. Але ж і ўсыпаў хлопцу ні за што ні пра што. Агароднікі Гродз. (СНМ-2, 242).
Хоць бы што. 1. Свабодна, без перашкод (рабіць што-н.). У Беластоку нашы
самалёты пабіў, а яго ляталі хоць бы што. Кордзікі Бераст. (ДМГ, 30). 2. каму. Нічога не
дзейнічае на каго-н., нічога не робіцца з кім-н. Усім холадна, а яму хоць бы што, цёпла.
Старадворцы Шчуч. Людзі наробяцца, а ён табе можа ўстаць у свіныя галасы, і хоць бы
што яму. Цвіклічы Гродз. (СНМ-2, 241).
Што-анішто. Усё магчымае, усё, што толькі можна. Сямёра дзяцей мела. Я іх
падгадоўвала, а яны паміралі. Што-анішто я ні рабіла, куды ні вазіла, нідзе нічога.
Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 107).
Што будзе то і будзе. Выкл. Выказванне гатоўнасці да ўсяго – і добрага, і кепскага.
– Не, дзеткі, мы нідзе не падзем. Што будзе то і будзе. Шылавічы Шчуч. (ХБД, 462).
Што і да чаго казаць, пытаць і пад. 1. У чым сэнс чаго-н. У Асаўцэ немец нас
разьбіў, пабраў у палон. Як у палон пабраў, то пытаў, дзе быў, як, што да чаго. Кордзікі
Ваўк. (ДМГ, 30). Ты, брат, добро памазгуй, што і да чаго, як трэбо рабіць, і тады
прыходзь. Рыбніца Гродз. (СНМ-2, 163). 2. Невядома што, незразумела што і чаму. Я зусім
пра другоё кажу, а ты пра памідоры. Што да чаго, пры чым тут тыя памідоры? Бабіна
Гродз. Як уеў, то сядзі і маўчы, а то што і да чаго пляцеш. Заборцы Астр
12 👁