ШОРАЎ. Не пацягнуць шораў. Не змагчы хадзіць (ад бяссілля, слабасці). Яг будзя
есьці ў дзень па праніку, то ні пацягня шораў. Пушчыкі Свісл.
ШОРЫ. Апусціўшы шоры хадзіць, сядзець і пад. Прыгнечана, разгублена, без
настрою. Што ты, Ясь, ходзіш апусьціўшы шоры, хіба жонка с хаты выгнала? Праважа
Воран. Пайшоў шоры апусьціўшы. Хіба што зрабілася ў яго?.. Танявічы Шчуч. На
вечарыне Іван стаяў шоры апусьціўшы. Доры Валож. Бедная Агатка, ходзіць шоры
апусціўшы, як забралі Міхася ў войска. Курчоўцы Воран.
Ледзьве (ледва) шоры цягаць (цягнуць). Быць вельмі слабым, знясіленым. Так
накапалася бульбы – ледзьве шоры цягаю. Жупраны Ашм. Нарабілася за дзень, што ледва
шоры цягаю. Бібікі Зэльв. Задратуяцца бало Ладусь за дзень, ледво шоры цягая, ак
заработак быў малы. Бершты Шчуч. (ЗНС, 42). Аліна ледва шоры цягнула, так ат работы
балелі ногі. Дарагляны Маст. Ён лець шоры цягня, так напрацаваўся. Берагоўцы Шчуч.
Паджаць шоры. Перастаць важнічаць, задавацца. Ціпер паджаў шоры, ні тоя што
раней. А то ні ведаў на якім небі знаходзіцца, строіў сь сібе нівядома каго. Асіпаўцы
Воран.
Падняць шоры1. Ачуняць, акрыяць, прыйсці ў сябе. Мы думалі, усё яму, а ён падняў
шоры. Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-5, 493).
Падняць шоры2. 2. Зазлаваць, зафанабэрыцца. З-за такой мелачы падняла шоры і ні
гаворыць. Было п з-за чаго! Малюкі Воран. О! Яна падняла шоры, што й не ведалі, зь
якога боку падысьці. Апіта Іўеў. Ды што гаварыць, шоры ўжэ падняў, на нас, бедных,
глядзець не хоча, а калісьці разам у пясочку гулялі. Пасека Дварчаны Воран.
Ставіць шоры. 1. каму. Знарок перашкаджаць каму-н. зрабіць што-н., дабіцца,
дасягнуць чаго-н. Тры рокі дабіваецца праўды, і ніяк ні ўдаецца. Нехта ш, мусі, ставіць
яму шоры. Радунь Воран. 2. Пратэставаць, пярэчыць, выказваць нязгоду. Што ты тут
шоры ставіш, калі ўсё, што сказала баба Мар'я, праўда. Пеляса Воран.
Цягнуць шоры. Павольна ісці. Ну як с табою ісьці, калі ты цягняш шоры. Магуны
Воран. (СГВ, 612). Быстрэй ты трохі, а то цягняш шоры як на заўтра. Берагоўцы Шчуч.
Ну што ты цягняш шоры, ідзі хутчэй. Пескі Маст.
Шоры апусціўшы. Гл. апусціўшы шоры.
Шоры падняць. Гл. падняць шоры2.
Шоры ставіць. Гл. ставіць шоры.
ШПАК. Як шпак на Бароўскім клёне балбатаць і пад. Іран. Абы-што, пустое
(гаварыць). Балтаіш як шпак на Бароўскім клёне, не хачу слухаць. Косцевічы Астр.
● Бароўскі клён – мікратапонім, назва дрэва на сядзібе Бароўскага – жыхара вёскі
Косцевічы Астравецкага раёна.
ШПАКА. Шпака запусціць куды. Падгледзець, зазірнуць куды-н. А ён так і
стараяцца дзе што вывядаць, куды свайго шпака запусціць. Елка Зэльв.
ШПАР. Узяло ў шпар каго. Стала вельмі моцна непакоіць што-н. каго-н. Сына так
доўга ні было, што міне ажно ўзяло ў шпар. Каробчыцы Гродз. ● Шпар (шпара) –
шчыліна, прамежак паміж пальцамі; параўн. польск. szpara 'тс', ням. Sparren 'тс'.
ШПАЦЫР. Як на шпацыр апрануцца і пад. Вельмі прыгожа, шыкоўна. Бач, як
выладзілася, як на шпацыр. Трахімавічы Дзятл. (СГВ, 96).
ШПІКА. Шпіка´ дастаць а раны не зрабіць. Няўхв. Несупынна, назойліва прабіраць
каго-н., рабіць заўвагі, дапякаць каму-н. Пат старасьць такі зрабіўся: усё бубніць і
бубніць. І гэто ні так, і тое ні так. За дзень шпіка дастаня а раны ні зробіць. Студзенікі
Свісл. ● Шпік – косны мозг.
ШПІКУ. Да шпіку прамокнуць. Вельмі моцна, наскрозь. Не ідзіце, мамка! Так лье,
што чуць адыдзеце і прамокнеце да шпіку. Зэльва Зэльв. (БФ, 129).
Да шпіку дайсці каму. Няўхв. Вельмі надакучыць, абрыдзець, апрыкраць, стаць
нязносным. Лёс, лёс... Ды кінь ты ўжэ с сваім лёсам! Да шпіку ён мне дайшоў, твой лёс
Дадатковыя словы
маря
14 👁