Нацягнуць авечую шкуру. Асудж. Прыкінуцца нявінным, быццам не заўважаць
папрокаў, асуджэння. Але зная, што вінавата, а ўсё роўна нацягня авечу шкуру і нават ні
прызнаяцца, зробіць выглят, што яе гэта ні касаяцца. Зэльва Зэльв.
Пусціцца ў воўчую (у сабачую) шкуру. Асудж. Распусціцца, разбэсціцца, стаць
нягоднікам. Харошы хлопяц быў, але во, пусьціўся ў воўчу шкуру, звязаўся зь некай бандай,
ціпер дабра ні жджы. Мілявічы Маст. Як паехаў у заработкі, та стаў гэтакім
распустам, пусьціўся ў воўчу шкуру. Кулікі Бераст. Уршуля была добрая дзеўка, але ж
пусьцілася ў воўчую шкуру, то гэто ўжо да дабра ні давядзе. Крышылоўшчына Карэл.
(СГВ, 605). Пусціўся ў сабачую шкуру. Адэльск Гродз. (СНМ, 191). Вар. пусціцца (пайсці,
адзецца) у сабачую (у воўчую) скуру (шкуру).
Сцягнуць на сябе воўчую шкуру. Асудж. Распусціцца, разбэсціцца, стаць
нягоднікам. Малады хлопец, а сьцягнуў на сябе воўчу шкуру, сядзіць у хаце, нідзе ні робіць,
толькі гуляя. Краснае Карэл.
Убіцца ў воўчую (чортаву) шкуру. Асудж. Страціць сумленне, разбэсціцца, стаць
нягоднікам. Іванаў хлопяц убіўся ў воўчу шкуру, нікого ні слухая, вырабляя што хоча.
Хацькоўцы Ваўк. І сын ужо ўбіўся ў чортаву шкуру, вечна ціпер наробіць нейкіх ждайгаў.
Пеляса Воран. Вар. убрацца (убіцца) у воўчую (чортаву) скуру (шкуру).
Улезці (уцягнуцца) у сабачую шкуру. Асудж. Распусціцца, разбэсціцца, стаць
нягоднікам. Улес у сабачу шкуру твой Віцік. Ціперака такі гаткі зрабіўся. Мацвееўцы
Ваўк. І піць піцьме, раз уцягнуўся ў сабачую шкуру. Старое Сяло Зэльв. (Стэц.-1, 186).
Шкуру спусціць з каго. Няўхв. Моцна пабіць, пакараць каго-н. Кап дазнаўся бацька,
што ты без дзела лятаеш на матоцыку, ён сь цябе шкуру спусьціў бы. Заборцы Астр.
Вар. скуру (шкуру) спусціць.
ШКУРЫ. Са шкуры лезці. Вельмі старацца, рабіць амаль немагчымае. Ён для дзяцей
са шкуры лезе. Геранёны Іўеў. Вар. лезці са скуры (са шкуры).
ШЛУННІ. Усе шлу´нні пераесці каму. Асудж. Моцна надакучыць, абрыдзець каму-н.
Ты мне ўсе шлуні пераеў сваёй гарэлкай. Хадзілоні Шчуч. Вар. усе шлунні (шлуннічкі)
пераесці.
ШЛУННІЧКІ. Пераесці ўсе шлу´ннічкі каму. Асудж. Моцна надакучыць, абрыдзець
каму-н. Захацеў балю, а грошы йдзе браць? Да ты мне гэтым балям пераеў усе шлуньнічкі.
Хадзілоні Шчуч. Вар. усе шлунні (шлуннічкі) пераесці.
ШЛЮБУ. Як да шлюбу выбірацца. Іран. Марудна, не спяшаючыся. Як пачала
выбірацца, так усяроўна як да шлюбу. Танявічы Шчуч. Ты так доўго ўбіралася, як да
шлюбу выбіралася сянно. Ятвезь Свісл.
Як маладая да шлюбу прыбрацца. Вельмі прыгожа, шыкоўна. Прыбралася як
маладая да шлюбу. Новая Бярэзіна Іўеў. (ППФВ, 52).Чаго гэта ты сёньня прыбраўся як
да шлюбу? Балотнікі Шчуч.
ШЛЯГА. Што шляга тупы. Зневаж. Вельмі (тупы, неразумны). Ледва гэта
вучылішча кончыў, сам тупы што шляга, а ўсё ў начальства рвецца. Амбілеўцы Шчуч.
ШЛЯГІ. Толькі шлягі па галаве каму. Асудж. Хто-н. заслугоўвае асуджэння,
пакарання. Во галаву садову маяш, толькі шлягі табе па галаве, гэта ш трэба было
дадумацца, у студні хацела паплаваць. Амбілеўцы Шчуч. Але што яму, кажы ні кажы,
толькі шлягі па галаве. Амбілеўцы Шчуч.
ШЛЯХТА. Шляхта засцянковая. Іран. Чалавек, які адмаўляе наяўнае, якога не
задавальняе тое, што яму прапануюць. Купіла рубашку, то ні адзеў нават, сама, кажа,
насі гэтую рубашку. От шляхта засьцянковая. Косцевічы Астр.
ШНУРКІ. Шнуркі развяжуцца. Паграж. Здорава пападзе, дастанецца каму-н. Зарас
як дам, то шнуркі разьвяжуцца. Студзенікі Свісл. Ні лесь, бо як умяшу, то шнуркі
разьвяжуцца. Гродзі Ашм
13 👁