ШКОДЫ. Драць за шкоды. Браць вялікую плату, заломваць высокую цану. Зарас усе дзяруць за шкоды, у кашальку доўга не ляжыць. Ашмяны Ашм. ШКОЛУ. Ні ў школу ні ў Красную армію. Асудж. Нікуды не варты, ні на што не здатны хто-н. А які зь яго толк, на што ён гадзіцца?! Ні ў школу ні ў Красную армію. Праважа Воран. ШКУР. Пяць шкур спусціць з каго. Паграж. Моцна пабіць, пакараць каго-н. Пяць шкур сь цібе спушчу, алі ты ў міне запомніш, як красьці. Прудзяны Шчуч. Сем шкур садраць з каго. Няўхв. Браць высокую плату, абіраць каго-н. Пан быў да таго скупы, што гатоў быў з мужыка сем шкур садраць. Купіск Навагр. ШКУРА. Адны шкура да косці засталіся ў каго. Хто-н. вельмі схуднеў, змарнеў. Так збалеў, што адны шкура да косці засталіся. Міратычы Карэл. (СПЗБ-5, 482). Вар. толькі (адна, адны) скура (шкура) ды (да, і) косці засталіся. Аж шкура гарыць на кім. Ухв. Вельмі ўвішны, рухавы, актыўны, спрытны. Саша такі працавіты, як працуе, то на ім аж шкура гарыць. Дубна Маст. Так танцуюць, што аж шкура на іх гарыць. Руда Яварская Дзятл. Вар. аж скура (шкура) гарыць (гіжыць). Аж шкура шорхне на кім. Хто-н. адчувае моцны страх. Як убачыў гэто відовішчо, так спалохаўся, што аш шкура на мне шорхня. Плянты Шчуч. Шкура барабанная. Асудж. Кепскі, нялюдскі чалавек. Зноў Ганна пабегла на магазін. Гэта ўжэ ні чалавек, калі спойвае знарок, а гэта шкура барабанная. Амбілеўцы Шчуч. Шкура гаворыць на кім. Ухв. і няўхв. Хто-н. залішне рухавы, неспакойны, няўрымслівы, спрытны, бойкі. Ці запрагая, ці выпрагая, ці да чаго п ні дайшоў, то на ём шкура гаворыць. Чырвонае Сяло Зэльв. (ЗНФ, 65). Такі храбры, быстры, на ўсё спасобен: і да гутаркі, і да работы – на ім шкура гаворыць. Краскоўскія Горы Навагр. Алі ш і ўрадзіўся – шкура на ём гаворыць, толькі шкоду й робіць. Уселюб Навагр. Але ш і дзеці ў цябе ўрэдныя, ні мінуткі ні пасядзяць, аш шкура на іх гаворыць. Вольна Бар. Вар. аж скура (шкура) гаворыць (гаварыла). Шкура гарыць на кім. Ухв. Хто-н. вельмі рухавы, няўрымслівы, спрытны. У нас такі начальнік, на ім шкура гарыць. Стары Двор Бераст. Ну й Танька, на ёй шкура гарыць. Місявічы Воран. У яго ні баба, пячайка некая, на ёй шкура гарыць. Чамяры Сл. (НЛ, 56). Вар. аж скура (шкура) гарыць (гіжыць). Шкура ды арматура. Вельмі худы, змарнелы. Мы пра такіх худых кажам «шкура ды косьці», а ад маладых ціпер чуяш: шкура ды арматура. Райца Карэл. (ЗНФ, 69). Вар. толькі, адна скура (шкура) і (ды) арматура. Шкура і косці. Вельмі худы, змарнелы. Такі ўжо мізэра ўрадзіўся, што шкура і косці. Купіск Навагр. (СНМы, 173). Як нарадзіла дзіця, так далася, што ня пазнаць – шкура і косьці. Купіск III Навагр. (ЖНСл., 162). Вар. толькі (адна, адны) скура (шкура) ды (да, і) косці засталіся. Шкура ходзіць на кім. Хто-н. вельмі рухавы, увішны, няўрымслівы. На ім шкура ходзіць, за адзін час вакол зямлі апскача. Карпейчыкі Шчуч. ШКУРУ. Берагчы сваю шкуру. Клапаціцца пра сябе, пра сваё жыццё, пра сваю бяспеку. Кожны бярох сваю сям'ю і сваю шкуру. А дзяцька Антона, роднаго татава брата, забралі былі. Рутка 2 Навагр. (ДМГ, 217). Вынесці сваю шкуру. Выратавацца, уцалець ад гібелі. Стало немцам не да юру – абы вынесці сваю шкуру. Гродна Гродз. (СНМ, 192). Даваць у шкуру каму. Біць, караць каго-н. Валік, але табе бацька сёньня добро будзя даваць у шкуру. Корнадзь Свісл. (СГВ, 586). Зняць шкуру з каго. Паграж. Пабіць, пакараць каго-н. Яшчэ рас залезеш бес просу ў агарот, далібох, здыму шкуру. Першамайск Шчуч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю
15 👁