Усё адным швом, то на двор, то з двара ў хату. Міхалкі Свісл. (ППФВ, 5). От адным швом давай і давай піць – ці малака, ці кавы якое, абы ў роце мокра было. Міжэвічы Сл. (Стэц.-2). У яго пытаюцца, куды хадзіў, а ён усё адным швом: «Нічого ні чуў, нічого ні бачыў». Старына Маст. 2. Аднолькава, без змяненняў (рабіць што-н.). Веле [колькі] не вальчыла [сварылася], веле не ўчыла, а ўсё роўна адным швом гоніць [піша], як сядзіш, то ёшчэ можна мірыцца, а ока спусьціў, і не разабраць, што там напісана. Бастуны Воран. 3. бегчы і пад. Напрасткі, па прамой лініі. Конь, як укусіла пчала, дык адным швом аш у рэку і там упаў у воду. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 475). ШКВАРНІКУ. Даць па шква´рніку каму. Груб. Ударыць, пабіць каго-н. Гэдакі дзяціна, як дасьць па шкварніку, ту адразу спружыся. Кунеі Воран. ● Шкварнік – аказіянальнае ўтварэнне ад назоўніка шкварка (скварка). ШКІЛЕТ. Шкілет хадзячы. Вельмі худы чалавек. Паглядзі ты на сябе, якая ты ўжо ёсьць – шкілет хадзячы. Горшавічы Астр. Як шкілет высахнуць. Вельмі моцна (пахудзець). Ну ты за сваю вучобу высах як шкілет. Дубна Маст. Высах як шкілет. Нявалы Воран. (ППФВ, 14). ШКІРКУ. За шкірку ды на сонейка (слонейка) каго. Гнаць, прагнаць каго-н. Ты доўго зь ім ні цырымонься. Як ні так, дак за шкірку ды на сонейко! Качаны Карэл. (ЗНФ, 34). Прышоў у чужую хату й яшчэ камандуя. Трэ було яго за шкірку ды на слоняйко. Прудзяны Шчуч. (ЗНФ, 34). Мы тут доўго зь ім цацкацца ні будзям. За шкірку ды на соняйко яго. Парэчча Гродз. ШКЛА. Як ля шкла хадзіць. Няўхв. Залішне далікатна, ветліва, паслужліва (хадзіць каля каго-н., абыходзіцца з кім-н.). Другая п ні ўжыла зь ім, а гэта як ля шкла ходзіць, дагаджая. Забалаць Воран. (ЗНФ, 89). Што тут за пані такая, што трэба ля яе як ля шкла хадзіць! Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 89). Не, ён і даўней ёй дагаджаў, а цяпер, як брыгадзірам стала, то ўжэ як ля шкла ходзіць. Бародзічы Зэльв. (ЗНФ, 89). ШКЛЯНКА. Шклянка з галавы не ўпадзе ў каго. Іран. Хто-н. роўна, не хістаючыся, не паварочваючы галавы (ідзе, ходзіць і пад.). Аля й ходзіць – шклянка з галавэ ні ўпадзя. Падазёркі Гродз. Нават ні глянула, так пашла, што шклянка з галавы ні ўпадзя. Гудзевічы Маст. Шклянка на галаве ўстаіць у каго. Іран. Хто-н. роўна, не хістаючыся, не паварочваючы галавы (ідзе, ходзіць і пад.). Глянь як ідзе, шклянка на галаве ўстаіць. Малая Бераставіца Бераст. Як (што) шклянка. Ухв. 1. Новы, прыгожы, толькі што пабудаваны. Пра хату ці іншае збудаванне. Во дзе майсьцяравы чалавек! Усё ўмея рабіць. Паглядзі, якую хату выбудаваў, як шклянка! Бабіна Гродз. Каля жалезнай дарогі стаіць хатка як шклянка, відна, гаспадары файныя. Клеўкі Іўеў. Мой сват хату адбухаў на ўсё сяло: як шклянка стаіць. Сенькавічы Івац. (ДСК, 17). У яго печ, што шклянка – ні дыму, нічога, а ў нас во там абдыміць, там абдыміць. Завельцы Астр. (СПЗБ-5, 480). 2. Цудоўны, рупліва дагледжаны. Гаспадарка як шклянка, чаго ў іх тулькі німа. Батароўка Гродз. (СНМ, 175). ШКЛЯНКІ. Вылупіць шклянкі. Груб. Угледзецца, утаропіцца, уставіцца. Думала, зьзесьць шкляр гэты, як вылупіў свае шклянкі. Савічы Зэльв. (СНМЗ, 139). Шклянкі пабіць. Жарт. Упасці. Пра чалавека. Глядзі пат ногі, а ту зачэпісься і шклянкі пабьеш. Крупава Лід. (Хітр., 62). ШКЛЯНКУ. Глядзець у шклянку. Іран. Выпіваць, напівацца. Пашоў ужэ некуды. Учора глядзеў у шклянку і сёньня ці ні захацелася. Ляхавічы Навагр. (ЗНФ, 24). Ужо с самага ранку пасьпеў глянуць у шклянку. Я па гаворцы і па вачах бачу. Краснае Карэл. (ЗНФ, 24). Сесці на шклянку. Пазнаць смак у гарэлцы, уцягнуцца ў п'янства. Сеў на шклянку, і яму ўжэ нічого ні трэба. Нёман Маст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянства
14 👁