ШАРОМ. Хоць шаром пакаці дзе. Зусім пуста, нічога няма. Пра адсутнасць ежы.
Прыйшлі госьці, а ў нас – хоць шаром пакаці. Праважа Воран. У хаце хоць шаром пакаці,
на стол німа чаго даць. Сурынка Сл. Думаў паем, але ш у халадзільніку пуста, хоць шаром
пакаці. Крэва Смарг. Дома няма чаго есьці, хоць шаром пакаці. Дабраволя Свісл. Зайшла
ў краму, а там хоць шаром пакаці. Масты Маст. Гола, хоць шаром пакаці. Рагачы Гродз.
(СНМ, 180).
ШАРОШ. Прайшоў шарош па целе ў каго. Хто-н. адчуў дрыжыкі ад моцнага страху,
хвалявання. І цяпер прайшоў шарош па целе, як успомніла пра гэта, цела пашло шурпамі.
Бакшты Іўеў. (СПЗБ-5, 465). ● Шарош – 'дрыжыкі'.
Шарош па скуры пайшоў у каго. Хто-н. адчувае дрыжыкі ад моцнага страху,
хвалявання. Як глянула я на яго твар у крыві, дык аш шарош па скуры пайшоў. Навасёлкі
Іўеў. (СГВ, 556).
ШАРСЦЕНЬ. Як шарсцень. Вельмі злосны. Дзет стаіць як шарсьцень, курыць яму
забыліся купіць. Аславеняты Смарг. Вар. як шэршань (шаршон, шарсцень). ● Шарсцень –
шэршань.
ШАРШОН. Як шаршон. Вельмі злосны. Выпаўс неяк на дарогу і папоўс дахаты ён,
ні падымяцца на ногі, злы, надуты, як шаршон. Голдава Лід. (ДМГ, 234). Што ты яму
такоё сказала? Як шаршон, ні падысьці. Бабіна Гродз. Вар. як шэршань (шаршон,
шарсцень). ● Шаршон – шэршань.
ШАРЫК. Шарык за ролік зайшоў (заскочыў) у каго. Няўхв. Хто-н. дзейнічае
неразумна, безразважна, робіць глупства. Гэта можа зрабіць толькі той чалавек, у якога
шарык за ролік зайшоў. Кашубінцы Гродз. Гаворыш абы-што. Хіба шарык за ролік
заскочыў? Пячоўшчына Валож. Вар. шарыкі за ролікі зайшлі (заехалі, закаціліся); шарык
за ролік зайшоў (заскочыў).
ШАРЫКА. Аднаго шарыка ў галаве не хапае ў каго. Асудж. Хто-н.
прыдуркаваты, з дзівацтвамі. І чым ты толькі думаяш?! Пэўня, аднаго шарыка ў галаве
ні хапае. Суботнікі Іўеў. Што ш, калі ў яго шарыка ў галаве не хапае, дык і ў войско не
бяруць. Зенявічы Навагр.
ШАРЫКІ. Шарыкі за ролікі зайшлі (заехалі, закаціліся) у каго. Няўхв. Хто-н.
дзейнічае неразумна, безразважна, робіць глупства. У яго шарыкі за ролікі зашлі. Чаго ён
біцца палес? Рук ні зная куды дзяваць. Алешавічы Маст. Ты што дурны?! Шарыкі за ролікі
зайшлі? І даўно? Паляны Ашм. Што ты робіш?! У цібе што, шарыкі за ролікі заехалі?!
Вялікая Бераставіца Бераст. У майго дзеда ўжэ шарыкі за ролікі закаціліся, нівядома што
робіць. Рамашкі Шчуч. Вар. шарыкі за ролікі зайшлі (заехалі, закаціліся); шарык за ролік
зайшоў (заскочыў).
ШАТАН. Як ша´тан. Няўхв. Вельмі рухавы, хуткі, бурны хто-н. Гэта дзіця як шатан,
ні пасядзіць на месцы, усюды даляціць, усялякіх штукаў наробіць. Казакоўшчына Воран.
Як шата´не, уляцелі ў хату і ўсё дагары нагамі паставілі. Бабіна Гродз. Алі вот лётая. Як
шатан. Захварэя, а потум лячы яго балячкі. Амбілеўцы Шчуч.
ШАФЭ. На шафэ´. У стане ап'янення, захмялелы. – Можа, сядзеш за руль? – Не, не
магу, на шафэ я. Піва папіў. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 64).
ШАХЕР. На ша´хер-ма´хер рабіць і пад. Абы-як, ненадзейна, для выгляду. Як я
паглядзеў, та ў вас усё робіцца на шахер-махер, абы больш грошай зарабіць. Кавалічы
Гродз. (СНМ, 167).
ШВАБРАЙ. За швабрай хаваецца. Насмеш. Вельмі худы. Што гэта за кавалер, як
ражон, за швабрай хаваецца. Радунь Воран.
ШВО. У адно шво. Аднолькава, без змяненняў. «Давай вады! Давай вады!» – што
ты заладзіла ў адно шво. Масты Маст. (ПМГ, 116).
ШВОМ. Адным швом. 1. Бесперапынна (ісці, гаварыць, рабіць што-н.). Дзверы ні
закрываюцца, браскацяць і браскацяць, а яны ідуць і йдуць адным швом. Задварані Свісл
Дадатковыя словы
апянення
13 👁