Бабіна Гродз. О, гэты шалтай-балтай толькі й зная, што лазіць па вёсцы. Пагранічны
Бераст. Алі ш унук. Ну шалтай-балтай. Рамашкі Шчуч. О, гэты шалтай-балтай вядомы,
уся вёска гаворыць пра яго. Пагранічны Бераст.
ШАЛЯПКІ. Вынесці за Шаляпкі´. Пахаваць. Пра нябожчыка. Напійся яшчэ рас
гэтай атруты, і вынясуць цябе пат Шаляпкі, а дзеці сіротамі застануцца. Вялікая
Бераставіца Бераст.
ШАМРЭЙ. Як Шамрэй. Неахайна апрануты, у брудным адзенні. Адзенса ляпей,
пабрыйса, а то ходзіш як Шамрэй, бытто ні знаяш, што сёдня сьвято. Бабіна Гродз.
● Фразеалагізм заснаваны на рэальных фактах: мужчына, мянушка якога Шамрэй,
працаваў на смалакурні і заўсёды хадзіў брудны, у брудным адзенні.
ШАМШУРКУ. На шамшу´рку. Вельмі моцна (пабіць, знявечыць). Галава яго была
пабіта на шамшурку. Чуркі Ашм.
ШАПКА. Шапка гарыць на кім. Хто-н. непаседлівы, рухавы, увішны. Яму ш усё
спакою німа, шапка на ім гарыць. Ёдкі Лід.
Шапка на галаве гарыць у каго. Хто-н. непаседлівы, рухавы, увішны. Каб гэта
ўседзяў на месцы, то – не, у яго шапка на галаве гарыць, лятая як апараны. Уселюб
Навагр. Ён усе работы робіць мігам, у яго шапка на галаве гарыць. Юцюны Воран. Такі
ўжо шустры, шапка на галаве гарыць. Гуршчына Іўеў.
Шапка на галаве расце (расла) у каго. Каму-н. становіцца вельмі страшна. Як
палядзіш з высаты ўніс – шапка на галаве расьце. Новы Двор Шчуч. Як праз лес ноччу
йдзеш, то шапка на галаве расьце. Ятвезь Ваўк. Як быў у разьніцы, аш шапка на галаве
расла, бо бачыў, як каровы плачуць. Калантаі Ваўк. (СГВ, 612).
Шапка не ўпадзе з каго. Нічога асаблівага не здарыцца з кім-н., чый-н. гонар не будзе
закрануты. Схадзі хоць дроў прынясі, мо шапка ні ўпадзя. Сухары Гродз.
Шапка паднімаецца на галаве у каго. Каму-н. становіцца вельмі страшна. Як
гляну ў бок могілак, шапка паднімаецца на галаве. Вулька Гродз. (СПЗБ-5, 460). Шапка
паднімаецца са страху. Вулька Гродз. (СПЗБ-4, 336).
Шапка расце на кім. Каму-н. становіцца вельмі страшна. Ляджу ўперад – і шапка на
мне расьце: праз дарогу сьвецяцца два чырвоныя агоньчыкі. Новы Двор Шчуч.
ШАПКАЙ. Пад шапкай вецер ходзіць у каго. Няўхв. Хто-н. неразумны, пуставаты,
легкадумны. У яго пат шапкай вецяр ходзіць, а ты хочаш, кап ён табе штось парадзіў.
Алекшыцы Бераст.
ШАПКУ. Спаць у шапку. Не праяўляць актыўнаці, бяздзейнічаць. Валодзя маладзец,
хату перавёз у мястэчка, ня сьпіць у шапку. Ваверка Лід. (СГВ, 600).
Шапку збіць. Перастаць паводзіць сябе высакамерна, ганарліва. Некалі хадзіла голаў
задраўшы, а ціпер шапку зьбіла. Дарагляны Маст.
ШАПСКАГА. Як Шапскага ад касцёла адбіць. Зусім, цалкам (адахвоціць ад чаго-н.).
А што такоя зь ім сталася? Ат гарэлкі яго адбіла як Шапскага ат касьцёла. Асіпаўцы Воран.
ШАПТУНА. Шаптуна пусціць. Дакор. Спадцішка сапсаваць паветра. У аўтобусе
людзей як сялёдак у бочцы, цесна, душна, а тут яшчэ нехта шаптуна пусьціў, то людзі
насы адварочвалі, дыхаць ні было чым. Гродна Гродз.
ШАПЦЫ. Даць па шапцы каму. Выгнаць, прагнаць каго-н., звольніць, зняць з
пасады. А потым ні стала паноў, народ ім даў па шапцы. Настала новае жыцьцё, бес
паноў і царквы. Казловічы Сл. (СБНФ, 72).
ШАРВАРАК. Шарварак адрабляць. Няўхв. Без ахвоты і старання выконваць
якую-н. працу. Што ты капаясься, чысто ні на сібе робіш, што ты шарварак
адрабляяш?! Стокі Свісл. Вы тут, хлопцы, ні робіця, а шарварак арабляяця. Зарачаны
Свісл. Вар. шарварак (шарварку) адрабляць.
ШАРВАРКУ. Шарварку адрабляць. Няўхв. Без ахвоты і старання выконваць якую-н.
працу. Кіньця вы гэту работу, толькі шарварку адрабляяця, а толку ніякого, ідзеця да
міне, я вам дам настаяшчу работу. Зарачаны Свісл. Вар. шарварак (шарварку) адрабляць
13 👁