Ш ~
ШАБАЙ. Шабай цябе бяры. Выкл. Пажаданне здзяйснення чаго-н. нядобрага для
каго-н. Шабай цябе бяры, калі ты мацяры ня слухаяш. Коцькі Дзятл. (СГВ, 552).
● Шабай – міфічная істота, чорт.
ШАВАЛУ. Шавалу-шавалу. Павольна, не спяшаючыся рухацца. Пакуль маці зьлезя
с тае печы, та я ні чакаючы, шавалу-шавалу ды на двор, дый дроў ёй прынясу. Свіслач
Гродз. (СНМ, 165).
ШАВЕЦ. Ні шавец ні жнец ні ў дуду ігрэц. Няўхв. Ні да чаго няздатны, няўмелы
чалавек. Ні шавец ні жнец ні ў дуду ігрэц. Малыя Сцяпанішкі Маст. (МСГВ, 603).
Як шавец напіцца. Няўхв. Залішне, празмерна. Напіўса як шавец, языком ні варочая,
дзіво што, – папало дармово. Бабіна Гродз. П'е гарэлку як шавец. Парэчча Гродз.
(СНМ, 190).
Як шавец на Божа ця´ла напіцца. Няўхв. Залішне, празмерна. – Ну, наш стары па
сватох вярнуўся. – А як там яго здароўячка? – Як заўсёды, напіўся як шавец на Божа
цяла. Асіпаўцы Воран. ● Божа цяла – параўн. польск. Boźe Cialo 'свята Цела Божага'.
ШАЕР. На шаер-маер. Асудж. Абы-як, без толку (рабіць што-н.). Я тут бачу, у вас
усё робіцца на шаер-маер, ні так, як трэбо. Малая Жорнаўка Гродз. (СНМ-2, 261).
Шаер-маер. Няўхв. Ашуканства, падман. Гэта табе ні шаер-маер, плаці грошы, калі
згадзіліса. Індура Гродз. (СНМ-2, 261).
ШАЙТАН. Шайтан нясе каго куды. Няўхв. Хто-н. куды-н. ідзе. Гэта куды цібе
шайтан нясе, табе што ў голаву ўлезло? Клачкі Гродз. (СНМ-2, 261). А цібе куды гэта
шайтан нясе, ты куды лезяш? Кузьмічы Гродз. (СНМ-2, 263).
Шайтан яго ведае. Невядома. А шайтан яго ведае, хто тут з вас праўду кажа.
Свіслач Гродз. (СНМ-2, 261).
ШАЛ. Шал узяў каго. Хто-н. стаў паводзіць сябе бурна, неспакойна, раздражнёна. Як
сказала малому, што ў горат ні вазьму, аш шал яго ўзяў, так хацеў ехаць. Уселюб Навагр.
ШАЛДА. Шалда-балда. Няўхв. Несур'ёзны, бесталковы чалавек. Такога шалду-балду
туды пасылаць не варта, там трэба акуратны, талковы чалавек. Лазы Ваўк.
ШАЛДУ. Шалду-балду. Няўхв. Як папала, нядбала, без ахвоты і старання рабіць
што-н. Што гэта, табе надаела ўжо рабіць? Шалду-балду і ідзеш ужо гуляць. Забалоцце
Карэл. (СГВ, 612).
Шалду-балду ды на лапату. Няўхв. Як папала, нядбала, без ахвоты і старання (рабіць
што-н.). Падмяла п, пачысьціла п усё па-люцку, дык не – зробіць шалду-балду ды на лапату
і пайшла. Лапкі Стаўб. (ЗНФ, 80). Яму ці кажы ці ні кажы, а ён сяраўно прывык рабіць
усё шалду-балду ды на лапату. Апечкі Стаўб. (ЗНФ, 80).
ШАЛДЫ. Шалды-балды. Няўхв. Як папала, нядбала, без ахвоты і старання рабіць
што-н. От, толку зь яе таго паланя, праляцела с капачкай шалды-балды пару баразён і
дахат пайшла. Бабіна Гродз.
ШАЛЕНЦУ. Шаленцу аб'еўся (наеўся). Няўхв. 1. Зусім здурнеў, перастаў разумець,
кеміць. Што гэта сталася з табой? Ты што, шаленцу аб'еўся? Ражкі Свісл. (ЗНФ, 80). Ты
хіба шаленцу аб'еўся? Такі холат, а ён думая ехаць біш шапкі. Таркачы Дзятл. (ЗНФ, 80). Што
ты гаворыш?! Шаленцу наеўся ці што?! Кукалкі Ваўк. 2. Моцна раззлаваўся, раз'ятрыўся.
Мой мужык сёньня шаленцу наеўся, з самай раніцы злы як чорт. Дварчаны Шчуч.
ШАЛЁНЫ. Як шалёны. Няўхв. Нястрымны, паводзіць сябе неадэкватна. Глядзі хоць
пад ногі, а то ляціш як шалёны. Стаўбуцева Смарг. Ён як нап'ецца, дык як шалёны.
Загараны Ваўк. (МСГВ, 306). Паляцеў як шалёны, утрымаць ні змаглі, так рвануў. Рацічы
Гродз. (СНМ-2, 163).
ШАЛТАЙ. Шалта´й-балта´й. Няўхв. Той, хто ходзіць туды-сюды без справы, без
пэўнага занятку. Што за хлопяц! Шалтай балтай некі. Так і лядзіць, кап с хаты вільнуць
Дадатковыя словы
абеўся, напецца, несурёзны, разятрыўся
12 👁