Чэрап няправільны чый. Груб. Хто-н. неразумны, дурань. Што ш ты нарабіў, чэрап твой ніправільны! Такого сабаку змаршчыў! Новая Руда Гродз. ЧЭРЦІ. Чэрці дужаюцца дзе. Дзе-н. вялікі беспарадак, вэрхал. Галіна аткрыла шафу, а ў міне там чэрці дужаюцца. Дылева Лід. Чэрці жэняцца. 1. Надвор'е кепскае. З завірухай, крутаверцю, ветрам. Што робіцца! Такога ветру яшчэ ні помню. Чэрці жэняцца. Пусявары Воран. На дварэ вецер, марос і мяце, хіба недзя чэрці жэняцца. Солы Смарг. 2. у каго дзе. Дзе-н. вялікі беспарадак, вэрхал. У хаце чэрці жэняцца, і німа калі прыбраць за капанем бульбы. Вераб'і Астр. Кап ты ведала, што ў яе ў хаці робіцца. Чэрці жэняцца, хіба ўжэ зь месяц ні падмятала. Уселюб Навагр. Што гэта за гаспадыня, калі ў яе ў хаце чэрці жэняцца. Навасёлкі Ашм. Хлопцы яшчэ малыя, дык у хаце вечна чэрці жэняцца. Лылойці Смарг. У хаце ейнай чэрці жэняцца, нічога свайго мейсца ні мая. Волькавічы Ашм. У Рагінкі Бацявай дальбог у хаця чэрці жэняцца. Копаніха Смарг. У Вэрці ў хаці ні ступіць, чэрці жэняцца. Заборцы Астр. Тыдзянь была ў Гродні, прыехала дахаты, а там чэрці жэняцца. Слонім Сл. Чэрці за бокі кусаюць каго. Няўхв. Хто-н. паводзіць сябе не так, як трэба. Што, чэрці за бокі кусаюць?! Скачаш тут, людзей пазорыш! Падзітва Воран. Чэрці злуюцца. Няўхв. Завіруха разгулялася. Куды гэто ты сабраўся? Паглядзі ў акно: на дварэ чэрці злуюцца. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 79–80). Пацягнуліся зранку да сілоснай ямкі, а што яны там наробяць, калі гэтак чэрці злуюцца. Нача Воран. (ЗНФ, 79–80). Чэрці на кула´чках спяць. Вельмі рана, перад світаннем. Мама ні давала мне спаць, чэрці яшчэ на кулачках сьпяць, а я ўжэ на нагах. Агрызкі Маст. Чэрці на кула´чкі (на кала´чыкі) не ідуць (не сходзіліся, не сыходзіліся). Вельмі рана, перад світаннем. Чаго ты ўстаў? Сьпі. Яшчэ чэрці на кулачкі не йдуць. Мікелеўшчына Маст. Шчэ чэрці на калачыкі не ідуць, а ўжо тая баба на пашу карову паперла. Копаніха Смарг. Чалавек неаспалы, ашчэ чэрці на кулачкі ні сходзіліса, а ён ужэ нешта робіць. Жылічы Гродз. (СНМ, 94). Устаў яшчэ чэрці на кулачкі не зыходзіліся. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 194). Устаў рано-рано, ашчэ чэрці на кулачкі ні ззыходзіліса. Азёры Гродз. (СНМ-2, 197). Чэрці пагулялі дзе. Дзе-н. непрыбрана, беспарадак. Пераважна ў хаце. У міне сёньнячы ў хаці чэрці пагулялі. Дзеці пананошвалі за нагамі пяску, а прыбраць ні было калі. Моцевічы Лід. Чэрці падкарчэўныя носяць каго дзе. Няўхв. Хто-н. недарэчы, не ў пару ходзіць, бадзяецца дзе-н. Чэрці паткарчэўныя цябе носяць німаведама дзе, у хаце ні пасядзіш ніколі. Цырын Карэл. (СГВ, 316). Чэрці падштурхоўваюць каго. Хто-н. пачынае паводзіць сябе нядобра. Пачаў біць яе муш, як толькі прыйдзе дамоў, дык яго чэрці патштурхоўваюць, і ён фанабэры строіць, на жонцы злосьць спаганяе. Пасека Дварчаны Воран. Як чэрці на кулачкі. Позна вечарам (ісці, выпраўляцца куды-н.). Цяпер маладзёш ідзе на танцы як тыя чэрці на кулачкі, покуль ні сьцямнея добра. Навасяды Ашм. Як чэрці пад каўняром калдычуць каму. Каму-н. вельмі хочацца, не церпіцца зрабіць што-н. Мой як ні вып'я, соўгаяцца па хаця, ня церпіцца яму, сядно як чэрці пад каўняром калдычуць. Крапіўніца Свісл. (СГВ, 622). ЧЭСЦЬ. Не пра нашу чэсць. Не для нас. Да яе ў магазін прывозяць усё, але гэта ні пра нашу чэсьць. Дзянісава Дзятл. Сёньня была ў колхозі прэмя, але это ні пра нашу чэсьць, бо тыко сьпіцыялістам далі. Лунна Маст. ЧЭШАЦЦА. Не чэшацца. Няўхв. Нават не думае рабіць што-н. Ужэ даўно пара сьвіньні карміць, а ён сядзіць сабе і ні чэшацца. Гута Іўеў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабі, выпя, надворе
12 👁