ЧУЧАЛА. Чучала агароднае (гарохавае). Няўхв. 1. Смешна, непрыгожа ці безгустоўна апрануты чалавек. Ды паглядзі ты на сябе, чучала агародная! Малі Астр. Ну і надзелася – чучала гарохавае нейкае. Трокенікі Астр. 2. Непрыгожы з выгляду, брыдкі чалавек. Маці як маці, а дачка – дык чучала гарохавае. Дабраволя Свісл. 3. Кепскі чалавек. Чучала ты гарохавае, што ты нарабіў мне тут, усе мае паперы перамяшаў, як ш я ціпер разьбяруса. Пагранічны Бераст. ЧЫКАМ. Чыкам-брыкам. Абы-як, бесталкова. Што ні возьмяцца рабіць, усё ў яго чыкам-брыкам выходзіць, бо цярпеня ні мая. Зэльва. Вар. сікам-брыкам (чыкам-брыкам). ЧЫКІ. Чыкі-пікі. Найлепшым чынам (будзе што-н.). Усё будзя чыкі-пікі, абы пагода, а там высахня тоё сено. Вольна Бар. ЧЫМ. Ні пры чым. Не мае ніякіх адносін да чаго-н., не з'яўляецца прычынай чаго-н. Нізашто хлопца адлупцаваў, ён ні пры чым тут быў. Літвінкі Гродз. (СНМ-2, 10). Паклёп на чалавека наводзілі, а ён тут ні пры чым быў. Тапалёва Гродз. (СНМ-2, 161). У чым стаіць. Без якіх-н., рэчаў, без маёмасці, без нічога. Ты такая дзеўчына! Ні грашы Богу – такіх замуж бяруць у чом стаіць. Стокі Свісл. ЧЫН. Чын чынам (чынаром). 1. Так, як трэба, як належыць, як прынята. Франук добры гаспадар, у хаце і ўсюды чын чынаром. Суботнікі Іўеў. Чаму ш Люська ні будзя хадзіць на работу, калі ў яе ўсюды чын чынаром: і ў хаця, і на падворку яна ўюды дзяржыць парадак. Навасяды Ашм. У мяне ўсё чын чынаром, так што правяраць няма чаго. Вольна Бар. Хату атстроіў чын-чынам, тулькі самому ў ёй ні прышлоса жыць. Квасоўка Гродз. (СНМ-2, 260). Кошык атрымаўсо чын-чынаром. Лікоўка Гродз. (СНМ-2, 260). 2. Упэўнена, не ведаючы праблем (паводзіць сябе). Чаго яму бядаваць, ён усюды мая блат, ходзіць сабе чын чынаром. Сцігані Іўеў. 3. каму што. Вельмі добра, удала падыходзіць што-н. каму-н. Табе гэта сукня чын чынаром. Стрыжаняты Іўеў. ЧЫРВАН. Чы´рван стаў хто каму, што каму. Няўхв. Хто-, што-н. каму-н. вельмі надакучыў, невыносна абрыд. Дзень у дзень ляжыць, не прачыхаецца. Ён мне чырван стаў, здэцца, застрэліла. Гнесічы Навагр. Мне гэта работа чырвана стала, ніякого перадыху. Лаўрышава Навагр. ЧЫРВАНА. Аж чырвана (чырвона) чаго, каго. Вельмі многа чаго-, каго-н. Пра прадметы чырвонага колеру. Як дошч пройдзя – чарвей аш чырвана. Бакшты Іўеў. (СПЗБ-4, 81). На высмалах шмат ягат, аш чырвона. Майсеевічы Ваўк. (МСГВ, 98). ЧЫСЛО. Па першае чысло ўсыпаць і пад. Моцна (пакараць каго-н.). Алі ж і палучыў сёньня малы ад бацькі. Усыпаў яму па першае чысло. Дубна Маст. ЧЫСТА. Чыста-глатка. У поўным парадку. Назаўтра ўстала, было чыста-глатка. Гальшаны Ашм. (СПЗБ-5, 443). ЧЭГО. Ні да чэ´го. Нікуды не варты хто-н., нікуды не вартае што-н. Не, брат, ты ні майстар, ні да чэго ты, нат цьвіка ўбіць ні дасі рады. Старына Маст. А гэты новы аграном ні да чэго, токо да стакана. Галынка Зэльв. Ён жа ш ні да чэго, а, бачыш, спадабаўся ёй. Галавічполе Шчуч. Ні да чэго ўсё гэто, бяры сібе ў рукі, ба прападзеш, людзі пальцам запоруць. Бабіна Гродз. Яна на рабоце зусім ні да чэго. Алекшыцы Бераст. ЧЭМЕР. Як горкі чэмер надакучыць і пад. Вельмі моцна. Зяць за лета надаеў як горкі чэмер. Чураі Дзятл. Вар. як горкі перац (яблык, чэмер). ЧЭМЕРУ. Чэмеру аб'еўся. Няўхв. Зусім здурнеў, перастаў разумець, кеміць. Ты што, чэмеру аб'еўся. Такоя сказаць, і, здаецца, вучаны чалавек. Вішнева Смарг. ЧЭПЦЫ. У чэпцы радзіцца. Быць шчаслівым, удачлівым. Хіба ты, Васька, у чэпцы радзіўся, лічы, на валаску ад бяды стаяў, і ўсё абышлося добра. Ганчары Лід. Вар. у чапцы (у чэпцы) радзіцца. ЧЭРАП. Чэрап добра варыць у каго. Хто-н. разумны, кемлівы. Чэрап у яго добра варыць. Шчорсы Наваг (МСГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеўся, зяўляецца
13 👁