Як чортам шыты. Залішне рухавы, непаседлівы. Ён ні пасядзіць на месьці, як чортам
шыты. Моцевічы Лід.
ЧОРТУ. Ні к чорту не варты. Няўхв. Вельмі (дрэнны). Твая гэта сукенка ні к чорту
ні варта. Поразава Свісл. Паможа табе гэты дзет... Ён ужэ ні к чорту не варты.
Каменка Шчуч.
Ні чорту вожак (ожах, ожэх) ні Богу свечка. Няўхв. Пасрэдны чалавек, які нічым не
вызначаецца. Ну й кавалера знайшла – ні чорту вожак ні Богу сьвечка. Рэпля Ваўк. Што
зь яго будзя, то не ведаю, вырас, як дубіна, а ні чорту ожэх ні Богу сьвечка. Вялікая
Бераставіца Бераст. Ён та нікепскі на віт, а яна нідалэнга нека, ні чорту ожах ні Богу
сьвечка. Крапіўніца Свісл. Вар. ні Богу свечка ні чорту качарга (качарэжка, галавешка,
кацуба, малітва, ожах, чапяла); ні чорту вожак (ожах, ожэх) ні Богу свечка; ні чорту
качарга (памяло) ні Богу свечка.
Ні чорту качарга (памяло) ні Богу свечка. Няўхв. Пасрэдны чалавек, які нічым не
вызначаецца. І была Зоська ні чорту качарга ні Богу сьвечка. Бароўшчына Шчуч. А ён ні
чорту памяло ні Богу сьвечка. Крапіўніца Свісл. Вар. ні Богу свечка ні чорту качарга
(качарэжка, галавешка, кацуба, малітва, ожах, чапяла); ні чорту вожак (ожах, ожэх) ні Богу
свечка; ні чорту качарга (памяло) ні Богу свечка.
Чорту на кулічкі зайсці, заехаць і пад. Вельмі далёка. Заехаў чорту на кулічкі – ні
дайсьці ні даехаць да цябе. Сенна Навагр.
Чорту рогі скруціць. Зрабіць неверагодна вялікую ці важную справу. О, з гэтымі
хлопцамі я ні прападу, зь імі можно чорту рогі скруціць. Бабіна Гродз.
Як чорту пацеры пэтрэбны. Іран. Зусім не, ніколькі не (патрэбны каму-н.). Кап ты
толькі ведаў, як ты патрэбны! Як чорту пацяры! Дзеткі Воран. (ЗНФ, 97). А яны мне,
гэтыя твае начлежнікі, патрэбныя як чорту пацяры. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 97). Трэба
мне яго гэтыя заляцанкі як чорту пацяры! Падліпкі Гродз. (ЗНФ, 97).
ЧОРЦІКАЎ. Да чорцікаў. Да крайняй ступені. Змарыўся да чорцікаў. Гродна Гродз.
Ён напіўся да чорцікаў. Лазы Ваўк.
ЧОСУ. Даць чосу каму. Правучыць, пакараць каго-н. Ну табе сёньня бацька дасьць
чосу. Кальчуны Ашм.
ЧУБЫ. Аж чубы трашчаць у каго. Вельмі зацята б'юцца. Як шчубіліся залап, гаш
чубэ трашчаць. Крывічы Зэльв. (СНМЗ, 46).
Узяцца за чубы. Няўхв. Уступіць у бойку. Былі развялі, а яны і зноў узяліса за чубэ,
давай цягацца па падворку. Сухая Даліна Гродз. (СНМ-2, 238).
ЧУДА. Чуда у пер'ях (у пёрках). Дзіўны, смешны, дзівакаваты чалавек. Ганячка,
чуда ты маё ў пер'ях! Як жа можна было насыпаць цукру замест солі? Пагранічны
Бераст. О, ужо прыйшло гэта чудо ў пер'ях, цяпер да раньня будзя людзей сьмяшыць.
Ваўкавічы Навагр. Ну, гэты Квецень то на самай справе чуда ў пёрках; як скажа што,
то зусім у неўпапад. Хутар Праважа Воран. Ну вы пагляньце на гэта чуда ў пер'ях...
Як ты штаны надзеў? Зэльва Зэльв. Вось выадзялася як чуда ў пёрках. Рамашкі Шчуч.
Вар. чуда (цуд) у пер'ях (у пёрках).
ЧУПАРАЧКАХ. На чупарачках сядзець. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на
насках. Вазьмі слончык і сяць, ці ж гэта старому чалавеку на чупарачках сядзець, ногі
адбярэ. Баранава Гродз. (СНМ, 164).
ЧУПАЧКАХ. На чупачках стаяць, ісці і пад. На пальцах ног. Я на чупачках паціху
прашла, каб іх не разбудзіць, і жывей лягла. Грабяні Гродз. (СНМ, 164).
ЧУПАЧКІ. На чупачкі станавіцца і пад. На пальцы ног. Хоча быць большай, та ўсе
на чупачкі падмошчваяцца. Жукевічы Гродз. (СНМ, 164).
ЧУЦЬ. Не чуць і не бачыць чаго. Ніколі не ведаць чаго-н. Не чула і не бачыла такой
зайздрасьці. Альшаны Карэл
Дадатковыя словы
бюцца, перях
12 👁