як вярнуцца. Зэльва Зэльв. Ішоў бы ты падалей, да чорта на кулічкі. Лішкі Бераст. Куды
гэта можна пайсьці, гэтыг доўга быць, хіба да чорта на кулічкі. Алекшыцы Бераст.
(СГВ, 587). От паехаў да чорта на кулічкі, а навошта, каб хто запытаў. Муравана
Бераст. Пойдзеш да чорта на кулічкі. Міроўшчына Дзятл.
Можна чорта з лапцямі купіць дзе. Гумар. Вельмі многа чаго-н. дзе-н. Чаго там
толькі на тым базары ў Вільні няма!.. Можно чорта з лапцямі купіць! Балотца Навагр.
На чорта. Навошта, для чаго. На чорта табе зь ім зьвязвацца, адно сабе горш зробіш.
Дзянісава Дзятл. Калі маркотна табе, вазьмі дзіця, на чорта сабака. Солы Смарг.
(СПЗБ-3, 33). На чорта яно мне, гэто вядро? Дубна Маст.
Толькі чорта ажаніць. Дарэмна, безвынікова патраціць час, робячы што-н. Трэба
было ні ісьці ў лес, ягат няма, толькі чорта ажаніў. Глядавічы Маст.
У чорта хто, што. У знач. мадальнай часціцы. Выказванне іранічных, скептычных і
пад. адносін да каго-, чаго-н. На выгані адны плехі, слонца павысмальвало, якая тут у
чорта паша. Літвінкі Гродз. (СНМ-2, 176).
У чорта на кулічках. Вельмі далёка (знаходзіцца). Стаіць яго хата недзе ў лесе, у
чорта на кулічках, зь вёскі ні відаць. Навасёлкі Ашм. Так доўга быў, хіба ў чорта на
кулічках? Алекшыцы Бераст.
Чорта ганяць (паганяць) каму. Караць, лупцаваць каго-н. Табе, мусі, чорта маці
ганяла, бо крычоў на ўсю гуліцу? Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 79). Як чорта паганяла, стаў зусім
другі хлопяц. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 79). Вар. чорта (чарцей) ганяць (паганяць).
Чорта з два. Зусім не, ні пры якіх абставінах. Бяднейшая чорта з два будзе задавацца.
Гэто каторая багатчая ўжэ круціла носам. Зэльва Зэльв. (ХБД, 448).
Чорта ўкінуць (кінуць) у хату каму, да каго. Пасварыць, унесці разлад у сям'ю. Яна
баба ніхарошая, ніспагадная. Так і глядзіць, каб каму чорта ўкінуць у хату. Учора
Альфучысе нагаварыла, што яе Альфук да Гэлі Рыбачковай паткатваіць. Дык у
Альфуковай хаце цэлы вечар вайна была. Косцевічы Астр. Да іх усё роўна як чорта кінулі
ў хату: сварацца, чуць ні б'юцца. Верцялішкі Гродз.
Што чорта ажаніць. Няўхв. З вялікімі цяжкасцямі, намаганнямі (прымусіць каго-н.
зрабіць што-н.). Яго заставіць дрова пасекчы што чорта ажаніць. Разрубая адно палено
і паляцеў. Каменка Шчуч. Адправіць цібе ў школу што чорта ажаніць. Курылавічы Маст.
Як у чорта скалак грошай. Вельмі многа. Яны такія багатыя, грошай у іх як у
чорта скалак. Подзі Воран. Грошай як у чорта скалак. Залескія Воран. (МСГВ, 586;
ППФВ, 18). Грошай як у чорта. Караневічы Гродз. (СНМ, 180).
Як чорта з'еўшы бегаць, лятаць і пад. Хутка, імкліва, энергічна. Ні можа спакойна
пасядзець, лятая як чорта зьеўшы. Астрына Шчуч.
ЧОРТАМ. З чортам змешаны. Нядобры, вельмі злосны. Тая баба ш чортам
зьмешана, чуць што, так і ў сварку кідаяцца. Навасёлкі Гродз.
З чортам папалявала. Вельмі бойкая, спраўная, спрытная. Пра дзяўчыну, жанчыну. –
Бачна, што ёй пальца ў рот ні кладзі – можа аткусіць. – О, так, мы тут яе ведаям, яна,
як кажуць, ш чортам папалявала. Асіпаўцы Воран.
З чортам у адной лазні памыўся. Жарт.-іран. Вельмі брудны, запэцканы. А дзе ш
ты так замурзаўся? Хіба ш чортам у адной лазьні памыўся? Гальшаны Ашм.
Чортам падшыты. Вельмі спрытны, бойкі. Ну й даходны хлопец, чортам падшыты.
Ківанцы Воран. Чортам падшыты. Скарводы Воран. (МСГВ, 615; ППФВ, 70).
Чортам чхаць. Асудж. Непрыязна ставіцца да каго-н., выяўляць сваю
незадаволенасць кім-н. Я да яго па-харошаму, а ён чортам чхае. Баравікі Іўеў. (ЗНФ, 78).
Не, пайду. Жонка чортам чхае, калі трошкі пазьней дахаты прыдзеш. Малыя
Вайшнарышкі Ашм. Вар. чортам (чартом) чхаць.
Як чортам падшыты. Вельмі злосны. Гэта натура яго такая, вечна злосны, як
чортам падшыты. Шастакі Шчуч
Дадатковыя словы
бюцца, зеўшы, сямю
14 👁