абэлгу як чорт у гнілыя грыбы. Асіпаўцы Воран. Вар. як чорт у гнілыя (у кіслыя) грыбы (бліны). Як чорт у грэблю ўперціся. Няўхв. Вельмі моцна (заўпарціцца). Упёрся як чорт у грэблю і, хоць ты яго рэж, ні хоча рабіць. Нача Воран. Прасіла памахчы пасьвіць кароў, а яна ўпёрлася як чорт у грэблю – ні буду і ўсё. Правыя Масты Маст. Упёрся як чорт у грэблю. Нявошы Воран. (ППФВ, 65). Паслухай, сынок, мяне, папрасі пратсядацяля, кап паслоў цябе вучыцца на трактарыста, чаго ты ўпёрса як чорт у грэблю? Бандары Лід. (СГВ, 621). Як чорт у засланку ўгледзецца і пад. Іран. Вельмі пільна, уважліва. Чуяш ты ці не?! Гавару, гавару, а ён узорыўся ў гэты цілівізар як чорт у засланку!.. Падбалоцце Зэльв. Як чорт у кіслыя бліны ўлезці і пад. Няўхв. Вельмі моцна (улезці, ублытацца, убіцца ў якую-н. справу). Не можаш язык патрымаць за зубамі, вечна ты ўлезеш як чорт у кіслыя бліны, нігды спакою за табой не маю! Бастуны Воран. Вар. як чорт у гнілыя (у кіслыя) грыбы (бліны). Як чорт у лужыну плюнуў сказаў. Няўхв. Абы-што, недарэчна. Нешта ты тут нівядомо што сказаў. Як чорт у лужыну плюнуў. Балічы Шчуч. Нешта ты, брат, выдумаў як чорт у лужыну плюнуў. Прэціма Шчуч. (СГВ, 622). Вар. як чорт у ваду (у лужыну) плюнуў. Як чорт у пекла лезці і пад. Няўхв. Настырна, упарта. Чаго ты лезяш як чорт у пекла? Сьпярша даў бы прайсьці старэйшым, а потым і ты сьледам. Ацмінава Навагр. (ЗНФ, 97). Прагналі нядаўна, а ён зноў прэцца як чорт у пекла. Чуркі Ашм. (ЗНФ, 97). Як чорт у пекле крычаць і пад. Вельмі моцна. Стэфусь і Маня!.. Цішком гуляйця, а то распішчэліся як чэрці ў пекля. Мусіць, ні відзіця, што бабе баліць галава. Навасяды Ашм. Хлопцы крычаць усё роўна як чэрці ў пекле. Правыя Масты Маст. Як чорт у саладуху ўлезці і пад. Несвоечасова, недарэчна (улезці куды-н.). Умалоўся як чорт у саладуху. Макары Лід. (ППФВ, 64). Як чорт у сухую асіну (грушу, грушку) утрэскацца. Іран. Вельмі моцна (закахацца). От дзеўка ўтрэскаласа як чорт у сухую асіну, нічога слухаць ні хоча, што маці кажа. Савічы Шчуч. (СГВ, 622). Любіць ён яе. Утрэскаўся як чорт у сухую грушу. Калантаі Ваўк. Утрэскаўся ў яе як чорт у сухую грушу, рады німа, высах зусім. Вензавец Дзятл. Яна на восім гадоў старэйша, алі ш ён утрэскаўса ў яе як чорт у сухую грушу, і ні адгаварыць, мусі, будуць жаніцца. Алекшыцы Бераст. Утрэскаўся як чорт у сухую грушу. Студзянец Смарг. (ППФВ, 65). Бывало, хлопяц як чорт у сухую грушу ўтрэскаяцца, а бацькі ні пазваляюць жаніцца. Сухары Гродз. І трэба ж так утрэскацца як чорт у сухую грушку! Як бы другіх дзяўчат няма?! Падольцы Астр. Як чорт хмару перці. Вельмі хутка, імкліва (ехаць). На матацыкле Антон прэ як чорт хмару. Ваўкавічы Шчуч. (СГВ, 622). Як чорт цёшчу перці. Гумар. Вельмі хутка і неасцярожна (ехаць, везці). – Як вы сюды ўсьпелі? – А ён жа ш пёр на машыні як чорт цёшчу. Квяткоўцы Іўеў. Ну ён нас і пёр на машыне, як чорт цёшчу. Тракелі Воран. ЧОРТА. Аж чорта відаць. Незадав. Посны, без мяса і тлушчу. Бало, паставіць маці на стол буракі – аш чорта відаць, і будзяш есьці, як захочаш. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 17). Еш сама гэто сваё шчаўё, яно аш чорта відаць. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 17). Да чорта каго, чаго. Вельмі многа, у вялікай колькасці. Ну, прынёс ты іх да чорта. Квасоўка Гродз. Ягад у лесе да чорта. Гуршчына Іўеў. Вар. да чорта (да чарта). Да чорта і трошкі чаго, каго. Вельмі многа, у вялікай колькасці. Там гэтых грыбовікаў да чорта і трошкі, валам валяць. Бабіна Гродз. Вар. да чорта (да чарта´) і яшчэ трошкі. Да чорта на кулічкі пайсці, паехаць і пад. Вельмі далёка. Занясло яго да чорта на кулічкі, і ні слуху ні духу. Васілевічы Гродз. Запёрлі нас аж да чорта на кулічкі, ні ведаям
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁