Як чорт крыжа баяцца. Вельмі моцна. Ён яго баіцца як чорт крыжа. Занкі Свісл.
Баіцца бацькі як чорт крыжа. Задвор'е Зэльв. Наша Ядзька ўжо і сталая, а нябошчыкаў
баіцца як чорт крыжу. Навасяды Ашм.
Як чорт наварожыць. Як наканавана лёсам. Ні гадай напярот, кажуць, – кепска.
Чаму быць, таму ні мінаваць. Будзя так, як чорт наварожыць. Асіпаўцы Воран.
Як чорт на калясніцы хадзіць, бегаць і пад. Вельмі хутка, імкліва. Рэня летае як
чорт на калясьніцы. Што ш, маладзіца. Як пастарэя, ні будзя гэтага. Гуменікі Сл.
Як чорт на папа глядзець і пад. Пільна, уважліва. На нашу Соню Янка ўгледзяўса як
чорт на папа, не зміргне. Доўгая Шчуч. (СГВ, 621).
Як чорт на пудэ´лку круціцца. Вельмі актыўна. Вон з маіх воч, ні круціса як чорт на
пудэлку. Пачарнейкі Свісл. ● Пудэлак – параўн. польск. pudełko 'каробачка'.
Як чорт на слізгаўку выбрацца. Лёгка апрануўшыся. Апраніся ў зімово пальто, бо
выбраўся як чорт на сьлізгаўку. Хацькоўцы Ваўк.
Як чорт на тачыдле круціцца. Вельмі актыўна, непаседліва. Апсяць трохо, а то
круціся як чорт на тачыдлі. Верцялішкі Гродз.
Як чорт на форму забраў каго, што. Хто-н. знік, што-н. прапала. А гэтага як чорт
на форму забраў, ужо дзве гадзіны чакаю яго тут. Пятрэвічы Навагр. Вар. як чорт на
форму ўзяў (забраў).
Як чорт нячыстую душу везці. Вельмі хутка і неакуратна, неасцярожна. Вёс ён мяне
сёньня як чорт нячысту душу. Бакшты Шчуч.
Як чорт пад крыжам. 1. хадзіць і пад. Сагнуўшыся, згорбіўшыся. Шчо ты ходзіш як
чорт пат крыжом. Калі халадно, то сьвітку накладзі. Квасевічы Івац. 2. згнэмбіцца і пад.
Вельмі моцна (прыкінуцца няшчасным, гаротным, пакрыўджаным). Згнэўбіўсо як чорт
пат крыжам. Каўпакі Гродз. (СНМ, 59).
Як чорт падсмалены бегчы і пад. Вельмі хутка. Чаго ты прэсься як чорт
патсмаляны, хіба цішэй нельга. Пятровічы Іўеў. (СГВ, 621). Не насіся як чорт
патсмалены – лоб разаб'еш. Астравец Астр.
Як чорт перад хмарай круціцца, скакаць і пад. Мітусліва, неспакойна. Апсік, круцісса
тут як чорт перад хмарай. Масаляны Бераст. (МСГВ, 244). Што ты ні пасядзіш мінуткі,
скачаш як чорт перат хмарай. Міжава Маст. (СГВ, 621). Чаго ты скачаш як чорт перад
хмараю? Улезлы Ваўк.
Як чорт сваю матку перці. Няўхв. Вельмі хутка і неасцярожна (ехаць, везці). Чуць
галовы не паразьбівалі, бо дарога благая, а шафёр прэ як чорт сваю матку. Будраны Астр.
(ЗНФ, 97). Зь ім ехаць – лепяй ні ехаць, бо прэ як чорт сваю матку. Канюхі Гродз. (ЗНФ, 97).
Як чорт сеў на каго. Няўхв. Хто-н. стаў злосны, ліхі, нядобры. Быў нікепскі чалавек,
а ціпер як чорт на яго сеў. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 97). А што зь ім такоя зрабілася, што
на яго як чорт сеў? Шаўры Воран. (ЗНФ, 97).
Як чорт у бабінец убіцца. Не да месца, не да часу (прыйсці, зайсці куды-н.). Прышоў
учора да Адамушкаў і ўбіўся як чорт у бабіняц, хлопцы сварацца, бабы плачуць, што
бацьку ўкрыўдзілі. Заполле Лід. (СГВ, 621).
Як чорт у балота папасці. У непрыемнае, нязручнае становішча (трапіць). Папала я
ў іхню брашку як чорт у балота. Дуброва Шчуч.
Як чорт у балоце скачаўшыся. Брудны, запэцканы. Мой дзісь Стаська дахаты
прышоў як чорт у балоце скачаўшыся, дзе ён быў, што ён рабіў, толькі Бох ведае.
Навасяды Ашм.
Як чорт у ваду плюнуў сказаў. Няўхв. Абы-што, недарэчна. Сказаў як чорт у ваду
плюнуў, бо ні падумаў, а трэба ш нешто сказаць. Пасінічы Сл. Вар. як чорт у ваду
(у лужыну) плюнуў.
Як чорт у гнілыя грыбы ўлезці і пад. Няўхв. Вельмі моцна (улезці, ублытацца, убіцца
ў якую-н. справу). Што за чалавек, ні слухаў, што казалі старыя, а ціпер ублытаўся ў
Дадатковыя словы
задворе, разабеш
13 👁