Як чорт вады свянцонай баяцца. Вельмі моцна. А Ленка яго баіцца як чорт вады
сьвянцонай. Занкі Свісл.
Як чорт варону пагнаў бегчы і пад. Вельмі хутка. Ну і панёсься малы як чорт варону
пагнаў. Руда Яварская Дзятл.
Як чорт да смалы прыстаць, прыліпнуць і пад. Няўхв. Вельмі, неадчэпна. Што ён за
чалавек, прыліп як чорт да смалы... Казала яму, што ні буду продаць карову, а яму
нійначай прадай і прадай. Грабяні Гродз.
Як чорт да хворага прыбрацца, апрануцца. Іран. Непрыгожа, неакуратна, нястройна.
Паглаць касьцюм і рубашку другую знайдзі, а то прыбраўся як чорт да хворага. Каменка
Шчуч. Ну й прыбралася... Як чорт да хворага! Халера це зная, што ты за дзеўка! Мацюкі
Шчуч.
Як чорт дзверы перці. Вельмі хутка. Тпру! Куды прэш як чорт дзьверы?! Погіры
Дзятл.
Як чорт з бабі´нцу ўцякаць. Хутка, імкліва. І што за напасьць такая? Хто ні зойдзя
да іх у хату, ту заўша [заўсёды] уцякая ад іх як чорт з бабінцу. Асіпаўцы Воран.
Як чорт з балота. Няўхв. 1. выскачыць, выбегчы і пад. Зусім нечакана, знянацку і
вельмі хутка, імкліва. Выскачыў аднекуль як чорт з балота. Алекшыцы Бераст. Выпярся
с хаты як чорт з балота, кап толькі ўбачыць яе. Праважа Воран. Вылецяў як чорт з
балота, я аш спалохаўся. Пеляса Воран. Васіль ваш сяраўно як некі дурань. Гэта ш так
учора вечарам напалохаў міне, калі выскачыў з-за вугла як чорт з балота. Сянежычы
Навагр. (ЗНФ, 97). Ужо набралі былі тых яблыкаў, а тут Піліпіха аднекуль выскачыла як
чорт з балота, дак дзеці тыя давай Бох ногі! Турэц Карэл. (ЗНФ, 97). 2. выскачыць.
Нечакана і недарэчы (умяшацца ў гаворку). Выскачыла Райка як чорт з балота с сваёй
гаворкай, лепяй сядзела п і маўчала. Шынкаўцы Шчуч. Кап ні ты, то было п усё ў
паратку. А ты выскачыў як чорт з балота, усунуў нос, куды цібе ні прасілі. Грамавічы
Шчуч. (ЗНФ, 97). 3. Вельмі брудны, запэцканы. Алі ш і гразны. Па якіх сьметніках лазіў?..
Як чорт з балота. Міхалкі Свісл. Так замазалася. З мылам ніяк адмыць ні магу. Як чорт
з балота. Каменка Бераст. Бацько чысьціў комін, то выляс як які чорт с балота. Міжэвічы
Сл. Ты як чорт з балота, ідзі хоць рукі памый. Пеляса Воран.
Як чорт з велькімі рагамі. Вельмі шустры, рашучы, энергічны. Зь блізьнятаў
дзяўчына была як чорт з велькімі рагамі, а хлопяц натта спакойны. Станулянцы Воран.
Як чорт з канапель (з канопляў) выскачыць, вылецець і пад. Зусім нечакана,
знянацку і вельмі хутка, імкліва. Ну і напалохаў ты, выляцяў як чорт с канапель.
Вайцехаўшчына Бераст. Во даў драпака як чорт с канопляў. Асіпаўцы Воран.
Як чорт з коміна вылезшы. Няўхв. Вельмі брудны, запэцканы. Кожную раніцу ідзе
на работу ў чыстым, а прыходзіць дахаты як чорт з коміна вылешшы. Хутар Праважа
Воран.
Як чорт з лялькаю насіцца. Няўхв. Незаслужана ўдзяляючы шмат увагі (насіцца з
кім-, чым-н.). А гэта ш Маня Мішкава казала, што купіла такія дрэнныя, такія дрэнныя
парасята, што й ні ведае, што рабіць. Баюся, каб і я такіх ні купіла, тады насіся зь імі
як чорт зь лялькаю. Воўкаўцы Лід.
Як чорт з-пад крыжа гядзець. Няўхв. Насуплена, варожа, агрэсіўна. Чаго глядзіш, як
чорт з-пад крыжа. Лаша Гродз. (ППФВ, 59). Чаго ты глядзіш як чорт с-пат крыжа?
Морына Іўеў.
Як чорт з пісанай торбай насіцца. Няўхв. Незаслужана ўдзяляючы шмат увагі каму-,
чаму-н. Усё носіцца з гэтым сваім трансістрам як чорт с пісанай торбай. Пескі Маст.
Як чорт з пісьмом бегчы і пад. Вельмі хутка, імкліва. Пёрся як чорт сь пісьмом, кап
толькі яе ўбачыць. Хутар Праважа Воран. Кап сказаць, што на сенажаці пусьцілі каровы,
Юльян пёрся як чорт сь пісьмом. Доўгая Шчуч. (СГВ
21 👁