чорт торбу шыя. Грыцкавічы Зэльв. (ЗНФ, 79). Ну ўсё, Олько, на твае грошы ўжэ чорт
торбу шыя. Яруцічы Зэльв. Вар. чорт машонку (мех, торбу) шые.
Чорт у спадніцы. Вельмі смелая, жывая, актыўная жанчына. Гэта не мама, а чорт у
спадніцы. Макараўцы Бераст.
Чорт усяліўся ў каго. Хто-н. злосны, раздражнёны, нястрымны. Мусіць, у цябе чорт
усяліўся, што ты такі злы. Морына Іўеў. (МСГВ, 550).
Чорт цягае каго. Няўхв. Хто-н. невядома дзе, не ў пару, недарэчы ходзіць, бадзяецца
дзе-н. Шукала, шукала я свайго дурня, ці ш ты нойдзеш, чорт недзе яго цягае. Дварчаны
Воран.
Чорт яго (яе, іх) ведае (знае). Невядома. Іньцярэсно вельмі зваліся яны, ці то рхіёлагі,
ці то архіёлагі. Чорт яго ведая. Любча Навагр. (ДМГ, 77). Усё ў хаці перавярнулі, пад
лошкамі заглядалі, штосьці шукалі, а што шукалі, чорт іх ведае. Сямёнаўка Бераст.
(ДМГ, 24). Курай, мусі, – ні курыца, ні пятух, чорт яго ведая, што купіла. Радзевічы Гродз.
(СНМ, 75). Трэба ў бальніцу ісці, але ў бальніцы той, ай, чорт яе ведае… Зэльва Зэльв.
(ХБД, 450). І куды ён пайшоў, чорт яго зная. Каменка Бераст. Чорт іх знае, ці будуць яны
сёньня, ці не. Руда Яварская Дзятл. І тут жа лесам, такі густы, і Бох мой, ні знаю ні
ведаю, чорт яго знае, хадзіла. Уселюб Навагр. (ДМГ, 82). А я думала, чорта яго зная, мо
якая драгацэннасць. Морына Іўеў. (ДМГ, 110). А чорт яго знае, а можа яны ў тым
будынку сядзяць, а можа на страху залезьлі. Морына Іўеў. (ДМГ, 111). Чорт яго ведая,
дзе падзеўся той хлопяц. Руда Яварская Дзятл. Чорт яго ведае, куды ён пайшоў. Гута
Дзятл. Чорт яго ведае, дзе ён згінуў. Новы Двор Свісл. Чорт яго ведае, куды ён падзеўся.
Верцялішкі Гродз. Што ён там бубніць, чорт яго ведае. Лукавіца Гродз. (СНМ, 23). Во
тут, здаецца, палажыў пласкакіжы, і куды яны падзеліса, чорт іх ведая. Саннікі Гродз.
(СНМ, 110). Дзе цэлы дзень яго носіць, чорт яго ведая. Вераскава Навагр. Як ён выглядаў
той сурдук, чорт яго ведая, тулькі ведаю, што такія сурдуке ў нас былі. Круглікі Гродз.
(СНМ, 140). Немцы збегліса і пачалі нешто гарцаваць, а што – чорт іх ведае. Лаша Гродз.
(СНМ-2, 50).
Чорт яго (яе, іх, цябе, це, вас) бяры. Выкл. Няхай будзе так, можна пакінуць без
увагі. Выказванне згоды, прымірэння, уступкі і пад. А чорт яго бяры, а каб ён выпрудзіўся.
Руда Яварская Дзятл. А чорт це бяры с тваім карацтвам, ні хачу знацца с такім
багацтвам. Дзявяткаўцы Ваўк. (ГВР, 85). Я ўжэ ні помню, но ў нас усё ішло к таму, што
не нада было ехаць. Кінуць тые візы і чорт іх бяры. Янчукі Шчуч. (ХБД, 478). Чорт іх
бяры. Бераставіца Бераст.
Чорт яго разбярэ. Цяжка ці немагчыма зразумець, разабрацца, размежаваць адно ад
другога. Нешто п'яніца гэты бомкая сабе пад нос, чорт яго разьбярэ. Васілевічы Сл.
(СГВ, 61).
Які чорт напаў на каго. Няўхв. Што здарылася з кім-н. Апомніса, што ты
вытвараяш, які на цібе чорт напаў?! Гудзевічы Маст.
Як чорт. 1. ісці, бегаць і пад. Вельмі хутка. Чаго носісься як чорт? Замасцяны Шчуч.
Ты за ім не пасьпееш, шабуніць як чорт, дзіва што такі цыгаты. Вострава Смарг.
(СГВ, 552). Худая, цыбатая, а бегая як чорт. Малі Астр. (СПЗБ-5, 368). Скачуць як чэрці.
Кульбакі Лід. Жвавы як чорт. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-2, 146). 2. злосны. Вельмі (злосны). Ні
лесь лепяй, нічого ні дапытаяса, бо злы як чорт. Алекшыцы Бераст. Як чорт злы. Жалудок
Шчуч. Злосны як чорт. Каменка Гродз. 3. брудны і пад. Вельмі (брудны). Унь твой чалавек
стаіць выдзеланы як чорт. Зарачаны Ваўк. (СГВ, 94). Андрэй прыйшоў ад Віці як чорт,
трэба было мыць. Малыя Эйсманты Бераст. Пара табе стрыгчыся, а то аброс і гразны
як чорт. Буцілы Лід. Алесь быў зусім чорны, карэлы як чорт. Ракаўцы Смарг. Вечарам
прылеціш, а меньшо сьпіць, а большо плача, а ўсе мурзатыя як чэрці. Пагарэлка Карэл.
(ДМГ, 87). Упуцкаліса як чэрці, а ну, зараж жа мыцца! Скідзель Гродз. (СНМ
Дадатковыя словы
пяніца
14 👁