тут, і ўжэ німа. Куды яго чорт на хвасьце панёс? Новая Руда Гродз. (ЗНФ, 79). А хіба я ведала, што цібе кудысьці чорт на хвасце панясе? Гінэлі Воран. (ЗНФ, 79). Чорт не бярэ (не возме, не забярэ) каго. Нічога не здараецца, не робіцца з кім-н., не шкодзіць каму-н. Яму зусім нікепско, чорт яго ні бярэ. Новы Двор Свісл. На добрага – усе прычыны, а благога і чорт не бярэ. Малі Астр. (СПЗБ-4, 171). Чорт яго не возьме, вернецца, пацягаецца па сьвеце і вернецца. Хутар Праважа Воран. Конь ні галодны – цэлую торбу аброку зьеў гын, чорт яго ні возьмя. Чамяры Сл. (НС-ць, 30). Чорт яго не забярэ, вернецца жывы. Мацеўчукі Шчуч. Чорт нёсшы кінуў каго. Хто-н. вельмі хітры, спрытны. Ён хітры – яго чорт нёшшы кінуў. Малі Астр. (СПЗБ-5, 304). Чорт носіць (насіў, панясе) каго дзе. Няўхв. Хто-н. невядома дзе ходзіць, бадзяецца, знаходзіцца. Правалэндаўсо недзя, тулькі пад вечар прылез дахаты, цібе дзе гэта чорт насіў. Гарны Гродз. (СНМ-2, 180). Ён непаседлівы, дзе яго чорт ні насіў, усю Сібір аб'ехаў. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ-2, 148). Куды зноў цібе чорт панясе, ні прыпыняешса, ідзеш і ідзеш! Рагачы Гродз. (СНМ-2, 164). Чорт нясе каго. Няўхв. Хто-н. недарэчы, не ў пару прыходзіць куды-н. І зноў паўзе да нас Ёдаль клыбаты, чаго яго чорт нясе. Адэльск Гродз. (СНМ, 71). Чорт пагнаў каго куды. Няўхв. Хто-н. недарэчы, не ў пару пайшоў, паехаў куды-н. Чаго чорт пагнаў?! Кемялішкі Астр. (СПЗБ-5, 427). Чорт падсыкне (падсыкнуў) каго. Хто-н. можа трапіць у небяспечную сітуацыю. Ні перагінайса ў калодзісь, ба чорт патсыкне, і паляціш уніс галавой. Бабіна Гродз. Якая прычына, цяшко сказаць. Ні ў добру мінуту чорт патсыкнуў, і накінуў чалавек на сібе пятлю. Бабіна Гродз. Чорт памяць загараў каму. Незадав. Хто-н. перастаў помніць што-н., забыўся. Гэта ш мне чорт памяць загараў, увесь дзень помніла, што пасьля работы трэба да вас забехчы, і забылася, прышлося вярнуцца. Уселюб Навагр. (ЗНФ, 79). Дзе ш я тыя лейцы павесіла? От чорт памяць загароў, бадай ты згарэла с такой галоўкай. Старынкі Шчуч. (ЗНФ, 79). Чорт панёс (панясе) каго куды. Няўхв. Хто-н. недарэчы, не ў пару пайшоў, паехаў куды-н. І куды яго чорт панёс, катора пара няма. Купіск Навагр. Куды зноў цібе чорт панясе, ні прыпыняешса, ідзеш і ідзеш! Рагачы Гродз. (СНМ-2, 164). Чорт прынёс каго. Няўхв. Хто-н. недарэчы, не ў пару прыйшоў куды-н. І чаго ш чорт прынёс яго ў гэтую хвіліну? Свіслач Гродз. Чорт старшы (старэйшы) чый. Чыя-н. перавага, перамога, слушнасць. Добро, я маўчу, нічого ні гавару. Няхай твой чорт будзя старшы. Бабіна Гродз. Ні квялі дзіця, уступі малому, хай будзя яго чорт старшы. Бабіна Гродз. Халера іе бяры с той газэтай, лепей маўчы, хай ужо будзе іх чорт старшы. Бастуны Воран. Ну ніхай, я ні ганаровы, ніхай будзіць твой чорт старшы. Косцевічы Астр. Хай твой чорт старшы будзя, хай майго пярун забе. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 79). Чаго ты так аш расьпінаясься? Ну, хай твой чорт старшы будзя. Гудзевічы Маст. (ЗНФ, 79). Яшчэ паглядзім, чый чорт старэйшы. Нізяны Ваўк. (ЗНФ, 79). Думаяш, так і будзя, як ты казаў? Ішчэ пабачым! Хай ціпер будзя твой чорт старшы, аля ў маго рогі большыя! Драчаны Свісл. Чорт сядзіць у кім. Хто-н. занадта рухавы, энергічны. Ох, і хлопяц у іх шыбуны, проста чорт у ім сядзіць. Каменка Навагр. (СГВ, 569). Чорт там. Часц. Пра немагчымасць, адмаўленне чаго-н. Капусту паліваемо нанач пад корань, гурке паліваемо, бураке, але чорт там навалочыць вады. Занямонь Навагр. (МСГВ, 341). Чорт торбу шые на што. Што-н. (звычайна грошы, багацце) пойдзе не на карысць, не скарыстаецца кім-н. самім. Я яму ні рас казаў: сабірай, сабірай, ужэ на твае грошы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абехаў
15 👁