Чорт занёс каго куды. Няўхв. Хто-н. недарэчы, не ў пару пайшоў, паехаў невядома куды. Дзе ты згалеў на цэлы дзень? Патходжвацца даўно пара, а цябе чорт недзя занёс. Беражна Карэл. (НС-ць, 51). Чорт з балота. Няўхв. Невядома хто. Чорт з балота. Кямелішкі Астр. Чорт з ім. Выкл. Няхай будзе так, можна не звяртаць увагі. Чорт зь ім, прывык сядзець на бацькавых харчах, хай сядзіць. Некалі свая вош укусіць. Міхалкі Свісл. Чорт з крыніцы. Няўхв. Невядома хто. – А гэто што за чэрці с крыніцы? – А ці ж я знаю. Прышлі некія... Стокі Свісл. Чорт знае колькі. Вельмі многа. А тэрас іх чорт знае колькі. Паляцкішкі Воран. (СПЗБ-5, 158). Чорт лысы. Няўхв. Невядома хто. Зьбірала ўсё жыця па капейцы, а памрэ – дастануцца грошы чорту лысаму, дзіцей ні мая. Бабіна Гродз. Карміць чорта лысага. Адэльск Гродз. (СНМ, 185). Сабе ні робіць, што трэба, а некаму чорту лысаму пайшоў рабіць. Руда Яварская Дзятл. Напіўся той Алех, ні далі кварціры, дасталася чорту лысаму. Свіслач Гродз. Чорт маці жэніць дзе. Дзе-н. непрыбрана, усё ў беспарадку. Выбачайце, што ў хаце непрыбрана, у нас тут чорт маці жэніць. Ашмяны Ашм. Чорт машонку (мех) шые на што. Што-н. (звычайна грошы, багацце) пойдзе не на карысць, не скарыстаецца кім-н. самім. Пашкадаваў ты мне два чырвонцы, але нічога: на тваё багаця чорт машонку шыя. Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 79). Думала прадаць, трохі грошы выручыць, а яно цёнгля [заўсёды] чорт машонку на іх шыя. Парэчча Гродз. (ЗНФ, 79). А як пашлі вельмі разумныя ды пачалі вымышляць, пачалі й Бога вучыць, дак настала такая жытка, што хоць ты жыўцом лезь у землю. Колькі ты ні працуй, колькі ні старайся, як ні зьбірай дабро, а на яго чорт мех шые; запхнеш адну дзірку, а тут табе – дзесяць. Канвелішкі Воран. Вар. чорт машонку (мех, торбу) шые. Чорт на басіны (на басінкі) панёс каго. Хто-н. куды-н. пайшоў, паехаў і доўга не вяртаецца. І куды гэты Янка дзеўся? Дапраўды, чорт на басіны панёс. Яцыны Астр. Чорт на басінкі як панёс, то толькі вечарам дахаты прыйшоў. Бастуны Воран. Чорт на гару не занёс бы што. Вельмі многа (багацця, грошай у каго-н.). Яны ш за адну трускаўку таку выручку маюць! У іх грошай чорт на гару ні занёс бы. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 79). У нашага рыбака багаця чорт на гару ні занёс бы. Дарашкевічы Шчуч. (ЗНФ, 79). Чорт нагу (ногу, ногі) зломіць (скруціць, паломіць, паламае). Няўхв. Дзе-н. (пераважна ў хаце) вялікі беспарадак. У гэтуй хаці чорт ногу зломіць. Мацюкі Шчуч. А Божачкі, а ў хаце ў яго чорт ногу зломіць. Стары Дворац Бераст. У гэту хату лепш ні заходзіць, бо там чорт нагу скруціць. Старое Сяло Зэльв. У іхняй хаце чорт ногі паломіць. Грынкі Свісл. Алі й было ў тым пакоі – усё параскідана, чорт ногі паломіць. Ганчары Свісл. У хаце чорт ногі паламае, усюды усё параскідана. Танявічы Шчуч. Чорт на форму ўзяў каго, што. Хто-н. знік, што-н. прапала. – Дзе мае штаны? – А я знаю, дзе ты іх кінуў! Чорт на форму ўзяў! Стокі Свісл. Хіба чорт на форму ўзяў. Тумашы Гродз. (МСГВ, 613). Вар. як чорт на форму ўзяў (забраў). Чорт на хвасце панёс (панясе). Няўхв. 1. што. Што-н. бясследна знікла, прапала. Сакеру чорт на хвасьце панёс, ляжала во тут, каля калоткі, й німа. Бабіна Гродз. А міску чорт на хвасце панёс, шукала і ні знашла. Уселюб Навагр. Пяткейчыха, бывала, усё сьціскала, усё хавала, нават перат сьмерцяй і дзецям ні раздала, а потым, як памярла, дык чорт усё на хвасьце панёс яе багацтва. Знайдзі, дзе яна захавала тыя грошы. Навасяды Ашм. Хіба хустку чорт на хвасьце панёс, нідзе ні найду. Малюкі Воран. Аддай лепяй дзецям, што назьбірала дабра за цэлы век, а то як памрэш, усё роўна чорт на хвасьце панясе, бо ў магілу с сабой ні забярэш. Пеляса Воран. 2. каго куды. Хто-н. знік, пайшоў, паехаў невядома куды. Недзі чорт на хвасьце панёс твайго дзяцьку, як паехаў зранку на ровары, то й ціпер німа. Правыя Масты Маст. Во нідаўна брыгадзіра бачылі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁