Сам чорт не зорэшацца з кім. Хто-н. вельмі гаваркі, дасціпны, языкасты. Хлопцы ў
нас языкастыя, з імі сам чорт ні зорэшацца. Карозічы Гродз. (СНМ-2, 274).
Сам чорт ногі паломіць дзе. Дзе-н. (пераважна ў хаце) вялікі беспарадак. У іхняй хаце
сам чорт ногі паломіць. Грынкі Свісл.
Самы чорт. Вельмі энергічны, лоўкі, шустры чалавек. Яшчэ я грала ў клубе на дарах
і ўсіх хлопцаў зводзіла, была самы чорт. Дайнава Воран. (ДМГ, 199).
Чорт асядлаў каго. Хто-н. стаў злосны, ліхі, нядобры. Ну, ужэ пашло… Чорт асядлаў
ужэ бабу, ціпер ні скоро сьціхня. Зубрава Шчуч. (ЗНФ, 78). Яго як чорт асядлая, тады
лепяй на вочы не трапляйса. Нача Вор. (ЗНФ, 78).
Чорт ведае (ве, знае). Невядома (хто, што, куды, як, дзе і пад.). Чорт ведае, хто той
хлапчак, што прыходзіў да нас. Руда Яварская Дзятл. Адзін вывяў мяне гуляць, нізнаёмы,
і як укусіў, то прама кроў пашла, хоць ты яму ў морду дай. І чорт ве, што рабіць, і няма
як крычаць. Лушчыкі Воран. (ДМГ, 97). Цягалі ўсё ўручную. Прэш чорт зная дзе тыя
вёдры. Сакалы Воран. (ДМГ, 153). Ён тулько адвячоркам з'явіўсо ў хату, а так чорт
ведае дзе прападаў. Путрышкі Гродз. (СНМ-2, 10). Палохало некае ні баба – такі
мужчыніско, пане мой, а жыве чорт ведая з кім. Чамяры Сл. (ЖНСл., 184). Цяпер старые
чорт знае як папрыбіраныя. Я была ў цэркві, дак тамака ж старыя бабы папрыбіраныя
чорт знае як. Парэчча Навагр. (ХБД, 211
Чорт ведае (ведама, знае) што. Штосьці неверагоднае, незвычайнае, незразумелае.
Чорт ведае што робіцца ў гэтай хаце. Макуці Іўеў. Чмуціць нешта, гаворыць чорт ведае
што. Жылі Іўеў. (СПЗБ-5, 424). Зьзеш, а то поўну гагавіцу напхаў і бармочаш чорт ведама
што. Грабава Зэльв. (ЖС, 140). Настрапаліла суседку, нагаварыла чорт ведама што, і
тая на плот ад злосці гатова лезці. Чамяры Сл. (НЛ, 54). От трындзіць гэты стары
чорт ведама што. Чамяры Сл. (ЖНСл., 188). Пусцілі па людзях буйду некую, дык от
жыця німа – з хаты ні выйсці, папікаюць усе чорт ведая чым. Чамяры Сл. (ЖНСл., 176).
Уроіцца цётцы чорт яго зная што, от і страх наганяя на малых дзяцей. Чамяры Сл.
(ЖНСл., 188).
Чорт галаву (го´лаву, голаў) скруціць (зломіць) дзе, у чым. Няўхв. Дзе-н. вялікі
беспарадак. Добро гэдак, што прыбралі, а то было чорт галаву скруціць. Купіск Навагр.
У цібе ў гэтуй шафі чорт голаву зломіць. Гудзевічы Маст. Прыйшла да яе, а ў яе ў хаці
чорт голаў зломіць. Новы Двор Свісл. Як ня п'е – у хаці парадак, а як зап'е, дак у хаці
чорт голаў зломіць. Вольна Бар.
Чорт голаў заламаў каму. Асудж. Хто-н. мае схільнасць рабіць па-свойму, насуперак
жаданню іншых. Нашаму гаспадару чорт голаў заламаў. Кажу яму картоплю садзіць,
бо ўсе садзяць, а ён ні хоча, гаворыць, што яшчэ рано, усьпеям яшчэ. Заполле Навагр.
(ЗНФ, 79). Кадук яго бяры, хай едзя хоць на край сьвету, калі яму чорт голаў заламаў.
Генюшы Навагр. (ЗНФ, 79).
Чорт жыве дзе, у чым. Дзе-н. сваркі, разлад, непарадак (у чыёй-н. хаце). – У гэтай
хаце заўсёды чорт жывець: крык, шум, сварка, у міры жыць ні могуць. – А чаму чорт? –
Ну, як чаму... Калі ні Бог, то чорт, дзе німа Бога, там – чорт. Горшавічы Астр.
Чорт жэніцца дзе. 1. Віхор падымае клубы пылу, пяску ці іншыя рэчы. Гляньця
туды, на поля, там, бачыця, чорт жэніцца, як круціць пясок. Прудцы Шчуч. Як вецяр дуя,
пясок падымаяцца, та кажуць, чорт жэніцца. Правыя Масты Маст. Як віхар круціць, та
гэта чорт жэніцца. Кажуць, калі кінуць туды нажа, то на нажэ кроў будзя. Дзертніца
Гродз. 2. Надвор'е кепскае. З завірухай, крутаверцю, ветрам. На вуліцы холад, вецер, чорт
жэніцца. Лежневічы Іўеў. Порціцца надвор'е, зноў чорт жэніцца. Правыя Масты Маст.
Чорт закруціў каго. Хто-н. збіўся з дарогі, заблудзіўся. Дзве гадзіны егдзіў і ні мох
выбрацца. Гэта міне чорт закруціў так. Нягневічы Навагр
Дадатковыя словы
запе, збрэшацца, зявіўсо, надворе
14 👁