ЧМУТ. Пускаць чмут у вочы каму. Няўхв. Падманваць каго-н., гаварыць няпраўду.
Да ні слухай ты яго, ён табе толькі чмут у вочы пускае. Заборцы Астр. Навучыўся пускаць
чмут у вочы, ту ні вераць людзі. Вялікае Сяло Шчуч. Вар. пускаць чмут (чмуту, чмур) у
вочы.
ЧМУТУ. Пускаць (пусціць) чмуту´. Няўхв. 1. каму. Падманваць, ачмурваць каго-н.
Ты мне тут чмуту ні пускай, сяроўно дазнаюса праўду. Старына Маст. 2. Разносіць
пагалоску, плёткі. Нехто пусьціў чмуту, што ў лесі чалавека забітаго знашлі. Старына
Маст.
Чму´ту ў вочы (у гочы) пускаць каму. Няўхв. Падманваць каго-н, гаварыць
няпраўду. Ён табе чмуту ў вочы пуская, а ты яго слухаяш. Багушоўка Гродз. Цыганка
ёй, мусі, чмуту ў гочы пусціла, калі яна нічого ні помніць, што рабіла. Зарубічы Гродз.
(СНМ-2, 258). Вар. пускаць чмут (чмуту, чмур) у вочы.
ЧОП. Як чоп наесціся. Вельмі многа, празмерна. Наеўся як чоп, уночы спаць цяшка
будзе. Асіпаўцы Воран.
ЧОПАЧКАХ. На чопачках сядзець. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на
насках ног. Сядзіць на чопачках – пачэрплі ногі. Старое Сяло Зэльв. (СПЗБ-5, 425).
ЧОРНА. Аж чорна каго, чаго. Вельмі многа каго-, чаго-н. Пра прадметы цёмнага
колеру. Калюшка – рыба такая, яна па ручаёх, там яе аш чорна, яе рыбы не чапаюць, бо
яна калючкі мае. Быстрыца Астр. (СПЗБ-2, 384). Як гарэш, та на ралі грачоў аш чорна, за
плугам ідуць. Скамарошкі Гродз. (СНМ-2, 197). Мухаў пазьляталасо, на сьцяне сядзяць,
аш чорно. Гудзевічы Маст. Хадзіла ўчора бульбу сваю глядзець. Што там робіцца жукоў,
аш чорна. Мусове травіць. Першамайск Шчуч.
Ні чорна ні бела сказаць і пад. Няпэўна, неканкрэтна. Папытала, ці ехаць у Сьвіра,
ці не, а ён – ні чорна ні бела, як хочыш, так і рабі. Горшавічы Астр. Што я табе скажу?
Нічого ні скажу, ні чорно ні бело. Талькаўцы Ваўк. Вар. ні чорна ні бела (ні бела ні чорна).
Чорна па белым запісана і пад. Вельмі дакладна, выразна, зразумела. Чорна па
белым запісана. Плябанцы Ашм. (СПЗБ-5, 425).
ЧОРТ. Даў чорт. Незадав. Трэба ж было. А то доў чорт мне прагаварыцца, та во
ціпер усе паляцелі туды па грыбы. Бабіна Гродз.
І чорт не раўня каму. Асудж. Хто-н. ганарысты, фанабэрысты. Вось урадзілася дык
урадзілася! Нікога ні слухая, і чорт ёй ні роўня. Конна Зэльв. Ходзіць па вёсцы і не
здароўкаецца! Ганарова стала, і чорт ёй не раўня. Даўгаполічы Зэльв.
Ні чорт ні хорт. Той, хто развёўся з жонкай ці з мужам. Ні чорт ні хорт. Малі Астр.
(СПЗБ-5, 318).
Носіць чорт на басінах каго дзе. Няўхв. Хто-н. невядома дзе знаходзіцца, бадзяецца,
прападае. – А дзе ваш сын цяпер? – Хто яго ведае, носіць яго дзесьці чорт на басінах.
Пастарыні І Смарг. Ужэ нядзелю дома ні быў, недзе носіць яго чорт на басінах. Левыя
Масты Маст.
Сам чорт. Абсалютна ніхто (не зробіць што-н.). Праз багон познай восеню сам чорт
ні прабярэцца. Галаўнічы Гродз. (СНМ, 17). Гэта, брат, мутарная справа, тут сам чорт
ні разбярэ. Мігова Гродз. (СНМ, 89). Замест літараў некіх загігулінаў навыводзіць, сам
чорт ні прачытая. Дубоўка Гродз. (СНМ, 53). Ого, ёй сам чорт ні ўнаровіць, як ні рабі,
та ўсё ні так. Агароднікі Гродз. (СНМ-2, 152). Ён так патрапіў схавацца, што яго сам
чорт ні знайшоў бы. Бычкі Гродз. (СНМ-2, 226). Сам чорт табе ні дастрэньчыць – у мяне
ш ні дзесяць рук! Беражна Карэл. (НС, 86). Ні буду я з вамі гаркацца, вам сам чорт ні
дакажа. Мілейкі Івац. (ДСК, 58).
Сам чорт галаву (голаў) зломіць (зламаў бы, скруціць) у чым, дзе. Цяжка ці
немагчыма разабрацца ў чым-н., аддзяліць адно ад другога. У тваіх гэтых запісках сам
чорт галаву скруціць, не відаць, дзе тут пачатак і дзе канец. Ваўчуны Сл. У гэтым
заканурку чаго тулькі німа, тут сам чорт голаў зламаў бы. Табала Гродз. (СНМ
13 👁