ЧАРАПОК. Чарапок не варыць чый. Груб. Хто-н. неразумны, някемлівы. Як я бачу,
твой чарапок зусім ні варыць, нічого ты ні разумеяш. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 162).
ЧАРАПЫ. Чарапы´ ў вачах становяцца (стаяць) каму. У чыім-н. уяўленні
ўзнікаюць розныя страхі, здані, каму-н. што-н. здаецца. Табе ўжо чарапы ў вачах
становяцца, нівядомо што здаецца. Вераскава Навагр. Табе што ўжо хіба чарапы ў вачах
стаяць? Вераскава Навагр. Вар. тарапы (тарпы, тарапачы, тарапкі, вытарапкі, чарапы) у
вачах становяцца (стаяць, пасталі, робяцца); вотарапецень у вачах становіцца.
ЧАРВЯКУ. Як чарвяку на вяку прыйшлося і пад. Аднойчы і нечакана. Пра рэдкі
і шчаслівы выпадак. Прыйшлося чарвяку на вяку выйграць машыну. Сенна Навагр. Няма
чаго тут хвастацца, табе проста павязло як чарвяку на вяку. Крупава Лід. (Хітр., 63).
ЧАРВЯЧОК. Чарвячок смокча ў каго. Каму-н. хочацца есці. Пайшлі есьці, а то ў
мяне ўжо чарвячок смокча. Лозкі Дзятл.
ЧАРГУ. У першую чаргу. Спачатку. У першую чаргу здымаюць падчаровак, а пасля
выразаюць грудзінку. Альхоўка Навагр. (СПЗБ-3, 324).
ЧАРКУ. Дацца ў чарку. Запіць, знаходзіцца ў стане запою. Даўся чалавек у чарку,
ужо тыдзянь як ні высыхе. Пячоўшчына Валож.
У чарку заглянyць. Выпіваць. Праўда, па гаспадарцы добры быў мой чалавек, усё
ўмеў рабіць, але ж любіў у чарку заглянуць. Геранёны Іўеў.
ЧАРТА. Да чарта´ каго, чаго. Вельмі многа. Зеля ў гародзі было да чарта. Алёхнавічы
Дзятл. Да чарта ў яго было ў гумне зярна. Гарнастаевічы Свісл. Вар. да чорта (да чарта).
Да чарта´ і яшчэ трошкі чаго, каго. Вельмі многа, у вялікай колькасці. Іх, гэтых
яблык, сёліта да чарта й яшчэ трошкі. Ніхай і дзеці сарвуць. Кап толькі сучча ні ламалі.
Круглая Ваўк. (ЗНФ, 27). Работы той перат сьвятам да чарта й трошкі. Шаўдзіні Лід.
Вар. да чорта (да чарта´) і яшчэ трошкі.
Мець чарта´ за пазухай. Няўхв. Затойваць нядобрыя намеры. З віду выглядае такім
ужо спакойным, але мае чарта за пазухай. Каркуцяны Воран.
Ні чарта´ ні харта´. Нічога (не мець). Гэты халасьцяк ні чарта ні харта не мае.
Дварчаны Воран. Аднаму зямлі колькі хочаш, а другому ні чарта ні харта. Дзеткі Воран.
Пасля вайны людзі не мелі ні чарта ні харта. Казляны Воран.
Падняць як чарта´ на вілах каго. Іран. Залішне ці незаслужана ўзнесці, узвысіць,
усхваліць каго-н. Паднялі яе як чарта на вілах. Усюды пра яе: і ў газетах, і па радзіві.
А там дык і нічога такога няма – баба і ўсё. Вішнева Смарг.
ЧАРТОМ. З чартом у адной лазні памыўся. Няўхв. Кепскі, нялюдскі. Зусім
сумленьне патраціў, мусіць, с чартом у адной лазьні памыўся. Гальшаны Ашм.
Чартом
чхаць.
Асудж.
Непрыязна
ставіцца
да
каго-н.,
выяўляць
сваю
незадаволенасць кім-н., злавацца. Мішка, хопіць чартом чхаць, бацька ш праўду сказаў, а
на праўду злаваць няма чаго. Гальшаны Ашм. (ЗНФ, 78). Вар. чортам (чартом) чхаць.
ЧАРТУ. К чарту. Пабочн. Выказванне непрымальных адносін да чаго-н. Памарожу,
к чарту, ногі ці зусім замёрзну, што вы! Голдава Лід. (ДМГ, 233).
ЧАРЦЕЙ. Ганяць чарцей. Пераважна дзіц. Седзячы на чым-н., матляць спушчанымі
ўніз нагамі. Сядзі спакойно, ні ганяй чарцей! Бабіна Гродз. Перастань чарцей ганяць.
Капцёўка Гродз. Вар. ганяць (вазіць, калыхаць) чарцей.
Калыхаць чарцей. Пераважна дзіц. Седзячы на чым-н., матляць спушчанымі ўніз
нагамі. Пасядзі ты спакойна! Хопіць ужо калыхаць чарцей! Смаргонь Смарг. Вар. ганяць
(вазіць, калыхаць) чарцей.
Чарцей вазіць. Пераважна дзіц. Седзячы на чым-н., матляць спушчанымі ўніз нагамі.
Колькі табе рас казаць, перастань чарцей вазіць! Падбалоцце Зэльв. Вар. ганяць (вазіць,
калыхаць) чарцей.
Чарцей паганяць каму. Пакараць, адлупцаваць каго-н. От, я табе чарцей паганяю!
Бершты Шчуч. (ЗНФ, 79). Вар. чорта (чарцей) ганяць (паганяць
10 👁