Цяп-ляп і гатова. Спехам, абы-як, безадказна зрабіць, выканаць што-н. Усё ў яе так,
цяп-ляп і гатова. Варняны Астр. Ні думая, каб добро зрабіць – цяп-ляп і гатово. Бабіна
Гродз.
ЦЯРЭДНЯ. Цярэдня-бяледня. Сярод белага дня. Гультай гэты, ляжа цярэдня-
бяледня і спіць. Зарачаны Свісл. (СГВ, 612). Дравіска валакуць зь лесу і лясьніка ні баяцца.
І ўсё – цярэдня-бяледня. Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ,135).
ЦЯЦЕРА. Глухая цяцера. Іран.-асудж. Чалавек, які кепска чуе. Глухая цяцера, злазь,
прыехалі. Бялавічы Івац. (ДСК, 246).
Сляпая цяцера. Іран.-асудж. Чалавек, які не бачыць, не заўважае што-н., каго-н. Во
ш ляжыць шаляноўка, а ты й ні бачыш, сьляпая цяцера! Струбніца Маст.
ЦЯЦЬ. Як цяць. Напагатове. А гэты Стэльмахаў хлопяц стаіць толькі як цяць, чакая
моманту, кап кінуцца ў бойку. Янаўляны Лід. ● Цяць – параўн. польск. ciąć 'рэзаць, сячы,
кусаць'.
~ Ч ~
ЧАБАН. Чабан задраўшы ісці і пад. Насмеш. Фанабэрыста, ганарліва, з высока
ўзнятай галавой. Ідзе чабан задраўшы, нікого перат сабой ні бачыць. Лайкоўшчына Лід.
ЧАДУ. Даць чаду. Праявіць сябе незвычайна, максімальна ў чым-н. Дальбух, колькі
жыву, такога ні бачыла... Як пайшоў наш прымак у танцы, як даў чаду, ту ўсе
паразяўляліся. Асіпаўцы Воран. Ну й далі яны сёдня чаду – усе буракі апалолі. Бабіна
Гродз. Дурань, даў чаду на гэтум дрындулеці. Талькаўцы Ваўк.
ЧАЙ. Хоць чай заварвай сена і пад. Прыемнае на пах, духмянае. Сянцо такое
пахучае, хоць чай заварвай. Квасевічы Івац. (ДСК, 224). Атаўка, як высахла, ну ўжэ такая
пахуча, хоць бяры і чай заварвай. Бабіна Гродз.
ЧАЙКА. Як чайка за мора збірацца. Вельмі марудна, не спяшаючыся (збірацца
куды-н.). Ты зьбіраяся ў госьці як чайка за мора, ужо даўно там была п, а яшчэ тут
порася. Салтанішкі Воран. Зьбіраяся як чайка за мора. Жупраны Ашм.
ЧАЙНІК. Чайнік павесіць каму. Іран. Адмовіць таму, хто сватаецца. Казалі, што яна
яму чайнік павесіць, ажно не, ужо скоро вяселе будзя. Вялікія Шастакі Дзятл. (ЗНФ, 78).
Я свайму Міколу першы рас таксама чайнік павесіла. Ляхавічы Навагр. (ЗНФ, 78). Каб
знала, што такі будзяш, то чайнік павесіла п. Тоўсцікі Маст. (ЗНФ, 78). Так улягаў за
маёй дачкой, але яна яму чайнік павесіла. Даўлюдаўшчына Шчуч. (ЗНФ, 78).
ЧАКАНКІ. Усе чаканкі паесці. Страціць надзею дачакацца каго-, чаго-н. Ну, с
прыездам! А мы вас чакалі, чакалі і ўсе чаканкі паелі, думалі, ужо ні прыедзіця. Косцевічы
Астр.
ЧАМЕР. Як чаме´р горкі. Няўхв. Вельмі (дрэнны). Мой стары п'яніца стаў мне горкі
як чамер. Масцяны Астр. (СГВ, 585). Жыцьцё стала горкае як чамер. Ятвезь Ваўк.
ЧАНСТАХОВА. Як з Чанстахова адмыслова. Вельмі (добра, выдатна). Ён строіў
хату длуга [доўга], алі пастроіў адмыслова як с Чанстахова. Шашкі Воран.
ЧАПАСУ. Чапасу даць каму. Сурова расправіцца з кім-н., пабіць, пакараць каго-н.
Я яму такога чапасу даў, што доўго будзя помніць. Беражна Карэл. (ЗНС, 95).
ЧАПЛЯ. Як чапля поўзаць. Няўхв. Павольна (хадзіць). Чаго ты тут поўзаеш як
чапля? Куркежы Бераст.
ЧАПЦЫ. У чапцы´ радзіцца. Быць шчаслівым, удачлівым. Хібо яна ў чапцэ
радзіласа? Галаўнічы Гродз. (СНМ-2, 257). Вар. у чапцы (у чэпцы) радзіцца.
ЧАРАПКУ. У чарапку не варыць у каго. Груб. Хто-н. неразумны, някемлівы.
У сраўнені с тваім хлопцам у гэтаго хіба ў чарапку ні варыць. Седліска Воран. Во дурань,
у чарапку ні варыць зусім. Правыя Масты Маст. Я вам можа што і сказала п, але сёня
ў міне нешта ў чарапку ні варыць. Рамашкі Шчуч
Дадатковыя словы
пяніца
14 👁