сядзіш, нічога ні гаворыш, як цяля. Граўжышкі Ашм. Сядзіць як цяля, хоць бы слова сказаў. Даргунь Гродз. Стаіць як цяля. Алекшыцы Бераст. Як цяля з гілёсу танцаваць. Насмеш. Вельмі кепска, няўмела. Танцуе як цяля з гілёсу. Каменны Лог Ашм. (ППФВ, 61). ● Гілёс – сляпні, авадні; параўн. літ. gyliùs 'тс'. Як цяля за каровай хадзіць і пад. Неадступна, услед (хадзіць за кім-н.). Чаго ты валочысься за мной як цяля за каровай. Зенявічы Навагр. (МСГВ, 73). Як цяля на вяроўцы гуляць, пагуляць, адгуляць і пад. Незадав. 1. З абмежаваннем у свабодзе дзеянняў. І ні агледзелася, як водпуск прайшоў. Якое там «адгуляла»! Як цяля на вяроўцы. Гродна Гродз. (ЗНФ, 97). Ты ш казала, кап нікуды далёка ні ішоў, дык я вот і пагуляў як цяля на вяроўцы. Пескаўцы Лід. (ЗНФ, 97). Дзеўкаю як была, ня было калі і аддыхнуць, ні то што гуляць. Як кажуць, нагулялася як цяля на вяроўцы. Мастаўляны Лід. – Ну, як гулялася на васэлі? – А... Пагуляў як цяля на вяроўцы. Палубнікі Лід. 2. Вельмі кепска, няўмела. Які зь міне танцор... Вот, танцую як цяля на вяроўцы. Бабіна Гродз. Ніяк ні ўмеяш танцаваць, скачаш як цяля на вяроўцы. Янаўляны Лід. Вар. як цяля (цялюк) на вяроўцы (на прывязі). Як цяля на прывязі гуляць. Незадав. З абмежаваннем у свабодзе дзеянняў. Ні хочацца мне ехаць на гэто вясельлё, нікога я там ні ведаю і буду гуляць як цяля на прывязі. Дарагляны Маст. Вар. як цяля (цялюк) на вяроўцы (на прывязі). ЦЯЛЯТКА. Ліслівае цялятка. Дагодлівы чалавек. Маруся заўсёды была лісьлівым цяляткам, таму і да яе ўсе добра адносяцца. Апонаўцы Воран. ЦЯЛЯТЫ. Цяляты язык аджавалі (адкусілі, адтапталі) каму. Няўхв. Хто-н. маўчыць, не можа ці не хоча гаварыць. Хіба табе цяляты язык аджавалі, што слова сь цябе ні выцягнуць. Купіск Навагр. Ну, скажы хоць слова, ці мо табе цяляты язык аджавалі? Белякі Дзятл. Хіба табе цяляты язык аткусілі, што маўчыш? Рачэнь Любан. Ну а ён, я ні знаю, што зь ім такоё, хіба яму цялята язык аттапталі, што слова сказаць ні мох. Калбасіна Гродз. Вар. цяляты (каровы) язык аджавалі (адкусілі, адтапталі). Як валеркавы цяляты. Моцна (пасябраваць). Лёдзя з Манькай спрагліся як валеркавы цяляты. Вугляны Смарг. (СГВ, 614). Як цяляты язык аджавалі каму. Няўхв. Хто-н. маўчыць, не можа ці не хоча гаварыць. Што ш ты, мой унучак, нічога ні скажаш, як цяляты язык аджавалі. Вайневічы Дзятл. (СГВ, 621). Хоць бы слоўца сказаў, а то маўчыці, як цялята язык аджавалі. Яблынька Дзятл. ЦЯЛЯЦІ. Гнілому цяляці хвост абарвалі. [Значэнне не высветлена]. Гнілому цяляці хвост абарвалі. Свіслач Гродз. (СНМ, 180). ЦЯМНА. Ад (з) цямна да цямна. Вельмі доўга, бесперапынна, увесь светлавы дзень. Але ж робяць етыя людзі ад цямна да цямна. Зэльва Зэльв. (ХБД, 446). Працую як той вол рабочы, ад цямна да цямна гну карак. Дарагляны Маст. На сваёй аспадарцы мало чаго мелі, а рабілі ад цямна да цямна. Стральцы Гродз. (ЗНС, 31). Вельмі ж бацько заядлы да работы быў, хватоў сь цямна да цямна. Нясутычы Навагр. (СБНФ, 116). Ідзе вясна, то страх бярэ: палонне замучвая, у градах ад цямна да цямна. Бялавічы Івац. (ДСК, 166). ЦЯМНЕ. Па цямне. Позна вечарам. Ня можаш ты прыйсьці ў пару, прыпляцесься па цямне, калі ўжо павячэралі. Паляны Ашм. (СГВ, 350). ЦЯМЦЯ. Цямця-лямця. Няўхв. Няспрытны, марудлівы чалавек. Я думала, што ён цямця-лямця, а гэта такі праныра, што свет ні бачыў такого. Славічы Гродз. (СНМ-2, 256). Цямця-лямця, ідзе і спіць. Заполле Івац. (ДСК, 246). ЦЯП. На цяп-ляп зрабіць і пад. Спехам, абы-як, безадказна. Ну як так можно! Зрабіў на цяп-ляп карыто, та сьвіня яго адразу і развалілі. Бабіна Гродз. Такія работнікі... Накрылі страху на цяп-ляп. Пры першым даджы адразу і пацякло. Косцевічы Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁