Цюха-мацюха і калупай з братам. Асудж. Група несур'ёзных, гультаяватых, ні да
чога не здатных людзей. Во сабраліся цюха-мацюха і калупай з братам!.. Ні сена згрэпці,
ні злажыць і ні ў хаце памахчы. Пераганцы Воран.
ЦЮЦЕЛАВА. Як Цю´целава з катамі вазіцца. Клапатліва (важдацца з кім-, чым-н.).
Гэта малое ні адарвеш ад ляляк, возіцца зь імі як Цюцелава з катамі. Пераганцы Воран.
● Цюцелава – прозвішча ці мянушка адзінокай жанчыны, якая жыла ў вёсцы. У яе было
шмат катоў, пра якіх яна вельмі клапацілася.
ЦЮЦЕЛЬКА. Цюцелька ў цюцельку. Абсалютна дакладна, без якіх-н. адхіленняў
(рабіць што-н.). Прыйдзе Марыся, як усягда цюцелька ў цюцельку. Місявічы Воран. Зусім
дакладна, капля ў каплю, цюцялька ў цюцяльку. Багданаўцы Шчуч. У гэтай вёсцы людзі
прыходзяць цюцялька ў цюцяльку на аўтобус. Галынка Бераст.
ЦЮЦІ. І ў цюці і ў людзі хадзіць. Няўхв. Усюды ў адным і тым жа адзенні. Адзень
другую кашулю, а то ходзіш у ёй і ў цюці і ў людзі. Орлі Воран.
ЦЮЦІК. Як цюцік вымакнуць і пад. Моцна, наскрозь. Ну і надвор'е, я пакуль прыйшоў
з магазіна, вымак як цюцік. Доры Валож.
ЦЮЦЬКА. Далікатны як панскі цюцька. Асудж. Лісліва-няшчыры. Гэты Болісь
далікатны як панскі цюцька, цябе так падвядзе, што ты не пасьпеяш ухмыльнуцца. Новы
Двор Свісл. (СГВ, 617). Такі ўжо далікатны як панскі цюцька. Алекшыцы Бераст.
Як цюцька блох набрацца. Асудж. Вельмі моцна (напіцца, ап'янець). Лець дахаты
прыцягнулі, набраўся як цюцька блох. Голдава Лід. Вар. як сабака (цюцька) блох (вошай).
Як цюцька ў гразь уліпнуць, улезці і пад. У непрыемнае, у недарэчнае, у нялёгкае
становішча (трапіць). Як убачыў, што Мікола б'е нашага Чэсіка, ледва разьняў гэтых
дурняў, сам уліп як цюцька ў грась. Пескі Маст. (СГВ, 621). Што за хлопяц, што зь ім
рабіць... Як дзе якая бойка, то заўсёды і ён улезя як цюцька ў грась. Катчыно Маст.
ЦЯБЕ. Каб цябе. Выкл. Выказванне розных, пераважна адмоўных пачуццяў. Кап
цябе! Але ш ты мяне й запаланіў – лець сэрца не стала. Клявіца Ашм. (СРЛГ, 45).
ЦЯГНІК. Цягнік пайшоў чый. Хто-н. занадта позна адумаўся, намерыўся рабіць
што-н. Усё, ваш цягнік пайшоў, трэба было раней думаць пра падарак, а ціпер нічога ні
зробіш. Ашмяны Ашм.
ЦЯЛЕПКАЛА. Як цялепкала ісці і пад. Няўхв. Вельмі павольна. Трохі шыпчэй ідзі!
Ато валачэшся ззаду як цялепкало. Беражна Карэл. (НЛ, 164).
ЦЯЛЁ. Цялё нялізанае. Зневаж. Дурань, разява, няўдаліца. Нясьмелы, такая вяпла,
башмак, нічога ні панімаіць. Гэта як аскароленія. Карова ні ліжыць цяляці, як ні любіць
яго. Так і чалавека, калі ні любяць, то – цялё нялізанае. Горшавічы Астр. Што ты тут
стаіш, цялё нялізанае! Ні слова ад цябе ні пачуеш. Закальное Любан.
Як цялё на вяроўцы разгуляцца. Незадав. Вельмі, празмерна. Апсяцьця, лятаяця тут
як чэрці, разгуляліся як цялё на вяроўцы. Геранёны Іўеў.
Як цялё язык аткусіла каму. Няўхв. Хто-н. маўклівы, не жадае гаварыць. Сядзіць
адзін, нічога ні гаворыць, як цялё язык аткусіла. Дзям'янаўцы Дзятл.
ЦЯЛЮК. Як цялюк на вяроўцы гуляць, пагуляць, адгуляць і пад. Незадав.
З абмежаваннем у свабодзе дзеянняў. От пагуляў як цялюк на вяроўцы, трэба было
дахаты пачці адразу ісьці. Пеляса Воран. – Лявон, як пагуляў на васэлі? – Як цялюк на
вяроўцы. Пеляса Воран. Вар. як цяля (цялюк) на вяроўцы (на прывязі).
ЦЯЛЯ. Няўпорнае цяля. Асудж. Нерашучы, нясмелы, няспрытны чалавек. Вот і
давер такому ніўпорнаму цяляці што важно... Скажуць яму слово – вочы апусьціць і будзя
маўчаць як рыба. Бабіна Гродз.
Як цяля. Няўхв. Негаваркі, нерашучы, ціхі. А што там дзеўкам зь ім гаварыць, ён як
цяля. Падгаі Ашм. (СГВ, 621). Ён негаваркі, ціхі, як цяля. Гальшаны Ашм. Ну што ты
Дадатковыя словы
апянець, аскарбленія, дзямянаўцы, надворе, несурёзных
10 👁