ЦЭ. Ні цэ ні бэ. Няўхв. Неразумны, бесталковы. Нейкі гэты хлопец ні цэ ні бэ. Харосіца
Навагр.
ЦЭБАР. Як у цэбар бухаць, бухікаць. Вельмі моцна і часта (кашляць). Застудзіўся
недзі і ціпер бухікая як у цэбар. Цяглевічы Зэльв. Вар. як у бочку (у вядро, у кадушку,
у цэбар).
Як цэбар. 1. галава. Вялікая (галава). Галава як цэбар у таго галавача. Грабава Зэльв.
(СНМЗ, 31). Галавень некі, галава як цэбар. Рагачы Гродз. (СНМ, 33). 2. напіцца. Вельмі
моцна напіцца, ап'янець. Ты ўчора напіўся як цэбар, аж мне брыдка за цябе было. Зэльва
Зэльв.
ЦЭБРА. Як з цэбра. 1. ліць. Моцна, суцэльным патокам. Пра дождж. Надышла хмара,
грымоты, пярунэ страляюць ды дошч як с цэбра лье. Пугачы Шчуч. А на двор то й сабаку
ні выжаняш, дошч лье як с цэбра. Шурычы Свісл. 2. дождж. Вельмі моцны, праліўны. Ну
й вымак, што сабака, дошч як с цэбра. Янавічы Клец.
ЦЭМАНТ. Як цэмант воду цягнуць. Няўхв. Вельмі многа і часта (піць, напівацца віна,
гарэлкі). От ужо сабе бедачку нажыла з мужыком. П'е, цягня як цэмант воду. Поразава
Свісл. Вар. як цымант (цэмант, цэмент) воду.
ЦЭМЕНТ. Як цэмент воду цягнуць і пад. Няўхв. 1. Вельмі многа і часта (піць,
напівацца віна, гарэлкі). Ён сабе як цэмент воду хлешча, а там і ўстаць ні можа.
Талькаўцы Ваўк. Я думала, што ён ні п'е, ажно й ён цягне як цэмент воду. Васілевічы
Навагр. (ЗНФ, 97). Міця Падлесны цягня гэту гару як цэмент воду. Мілявічы Маст.
Пасьля нічога добрага не бачыла за ім: піў, халерны конь, піў як цэмент ваду. Кавалічы
Гродз. (ДМГ, 216). Мілянька мая! Яе за стол пасадзіш – мужыка любого перап'е, яна п'е
як цэмент воду. Стокі Свісл. 2. Пастаянна (цягнуць, браць, прасіць, патрабаваць, вымагаць
што-н. у каго-н.). Надаела ты мне, усё грошы просіш, цягняш як цэмент воду. Суботнікі
Іўеў. Мой Міша цягня грошы як цэмент воду. І ні думая, што іх трэба зарабіць.
Мацвееўцы Ваўк. Вар. як цымант (цэмант, цэмент) воду.
ЦЭП. Цэп у цэп з кім. Роўны з кім-н. Пераважна ў працы. Наша Маня цэп у цэп з
мужчынамі трактар водзіць. Карэвічы Шчуч. (СГВ, 612). О, як сварыцца, та цэп у цэп
са старою, нізашто ні апсварыш. Дварчаны Воран.
Як цэп. Асудж. 1. п'яны. Вельмі (п'яны). Бачу, ідзе пьяны як цэп. Дакудава Лід. Трэці
дзень прыходзіць п'яны як цэп, і што тут зь ім рабіць. Мацвееўцы Ваўк. 2. напіцца.
Вельмі моцна (напіцца). Панапіваліся як цапы, языком ні варочаюць, і яшчэ мало. Бабіна
Гродз. 3. Вельмі п'яны. Зарплату палучыў, дык дахаты прышоў ужо як цэп. Дзягаўцы
Ашм.
ЦЭПАМ. Цэпам у печы малаціць. Насмеш. Быць малым, малога росту. Што зь
яго – і мяшка ні падымя, будзя цэпам у печы малаціць. Гурнефель Шчуч.
ЦЭЎКІ. Як з цэўкі. 1. ліць. Моцна, суцэльным патокам (ліць). Пра дождж. Пабуць у
хаці – дошч лье як с цэўкі. Сцігані Іўеў. Дошч лье як с цэўкі. Палаткова Гродз. Дождж лье
як з цэўкі. Рыдзелі Гродз. (ППФВ, 24). 2. дождж. Вельмі моцны, праліўны (дождж). А дзе
ты ціпер пойдзяш? Сядзі, перачакай, на дварэ дошч як с цэўкі. Дубінка Гродз.
ЦЮ. Цю-цю. Скеп. Цалкам знікнуць, страціцца, зрасходавацца. Ну што, чэшаш сабе
патыліцу? Знайшоў, каму грошы даваць. А грошыкі то цю-цю. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 70).
ЦЮКІ. Цю´кі ў рукі чаго. Вельмі мала чаго-н. У нас тых яец цю´кі ў рукі – куры
перасталі нясьціся. Пачарнейкі Свісл.
ЦЮЛЬКУ. Цюльку травіць. Няўхв. Хлусіць. О, брат, табе ці можна верыць, мусіць,
ізноў цюльку травіш. Слонім Сл. Вар. мульку (цюльку) давіць (травіць).
Цюльку ў лапці абуваць. Няўхв. Гаварыць няпраўду, хлусіць. Ты мне цюльку ў лапці
ні абувай, а гавары па дзелу. Старына Маст.
ЦЮХА. Цюха-мацюха. Няспрытны, неадважны, нерашучы чалавек. Твой Алег зусім
некі цюха-мацюха, нават да маёй Лены не падыйдзе. Азёркі Маст
Дадатковыя словы
апянець, перапе, пяны
12 👁