ЦУРАЧКІ. Цурачкі не было ў роце ў каго. Хто-н. зусім нічога не еў. З раніцы ніводнай цурачкі не было ў роце, ужо паелі, як скончылі палоць. Данюшава Смарг. (СГВ, 539). ● Цурачка – крышачка, кавалачак. ЦУСІ. Аб цу´сі аб ду´сі жыць. Бедна, у нястачы. Казала Соня, што жывуць яны ў горадзі ап цусі аб дусі. Усё трэба купіць, а зарплата малая. Мацвееўцы Ваўк. ЦУЦЫК. Што цуцык змерзнуць. Вельмі моцна. Прастаяў ніведама колькі і ні дачакаўся яго. Толькі змёрс што цуцык. Лунна Маст. ЦЫБУЛІНКІ. Ні цыбулінкі ні ўкрышыць. Зусім нічога няма. Пра ежу. Сёньня ў нас як ніколі, у халадзельніку ні цыбулінкі ні ўкрышыць. Жонка на пару дзён да сястры паехала, то во я такі гаспадар. Волькавічы Ашм. ЦЫГАН. Як цыган на аброці выгуляцца. Вельмі дрэнна (пагуляць, адпачыць). Паехаў да цешчы, думаў атпачыну, гарэлкі пап'ю, ажно выгуляўся як цыган на аброці: у першы ш дзень – касу ў рукі, і пайшоў сенаваць. Аж на дзьве каровы трэба. Косцевічы Астр. Як цыган сляпую кабылу любіць. Зусім не (любіць). Ага, любіць ён яе як цыган сьляпую кабылу. Морына Іўеў. Ты, мусі, любіш сваю жонку як цыган сьляпую кабылу. Рудзішкі Ашм. Любіць як цыган сляпую кабылу. Віштокі Ашм. (ППФВ, 39). Як цыган сыраваткай залівацца. Моцна, без прычыны (смяяцца). Нешта наша Яня цэлы дзень заліваецца як цыган сыраваткай, і с чаго б гэта. Шаўдзіні Лід. (СГВ, 621). ЦЫГАНЫ. У цыганы ісці, хадзіць. Інсцэніраваны фрагмент вясельнага абраду, дзе галоўную ролю выконваюць пераапранутыя ў цыганы асобы. А чаму ш вы ні пашлі з намі ў цыганы? Кажаце, на вашай радзіне такога німа? Дзіўно: якоё ш гэто вяселя бяс цыганоў? Бершты Шчуч. (ЗНФ, 74). Учора хадзіла ў цыганы, то так міне размалявалі, што ледзьвя адмылася. Забалаць Воран. (ЗНФ, 74). У Квасевічах на вяселлях у «цыганы» перадзяюцца, а ў нас, у Заполлі, ужэ німа таго, у нас заправа другая. Заполле Івац. (ДСК, 88). ЦЫМАНТ. Як (што) цымант воду цягнуць. Няўхв. Вельмі многа і часта (піць, напівацца віна, гарэлкі). Што да воткі, то цягня як цымант воду. Вярэйкі Ваўк. – Твой мусі ні п'е? – Ну, ні п'е... Цягня як цымант воду. Старына Маст. Цягня як цымант воду і ніяк ні здаволіцца. Чаплі Лід. Мой яшчэ так-сяк, а той цягня як цымант воду. Лотвічы Бар. Як тыя бедныя дзеткі жывуць. Бацька ш іх цягня як цымант воду. Алекшыцы Бераст. Во як пье! Цягня што цымант воду. Лунна Маст. А што ім гэто паўлітра на двох? Яны яшчэ пойдуць недзе шукаць, прывыклі, здаровыя і цягнуць як цымант воду. Дубінка Гродз. (ЗНФ, 97). Быў хлопяц як хлопяц, а ціпер расьпіўсё, цягне як цымант воду. Навасёлкі Маст. (ЗНФ, 97). Вар. як цымант (цэмант, цэмент) воду. ЦЫМБАЛЫ. Вялікія цымбалы. Тое, што патрабуе шмат часу для ажыццяўлення. Я вам заўтра раскажу пра гэта, гэта вялікія цымбалы. Крэва Смарг. (СПЗБ-5, 370). ЦЫНДАЛЕ. Адкінуць цындале. Памерці. Адкінуў, бедны, цындале. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-5, 370). ЦЫПАЧКАХ. На цыпачках хадзіць і пад. На пальцах ног. Каб напалохаць яе, ён так будзя цікіняцца: крадучыся на цыпачках патходзя. Малі Астр. (СПЗБ-5, 360). ЦЫПКІ. Цы´пкі вязаць з кім. Пярэчыць каму-н., сварыцца з кім-н. О дзе сына выгадаваў. Бач, як цыпкі вяжа з бацькам, ані слова ні прапусьціць. Чураі Дзятл. ЦЫРЛАХ. Хадзіць на цырлах перад кім. Лісліва дагаджаць каму-н., падхалімнічаць, паддобрывацца да каго-н. Яна ўвесь век хадзіла перад ім на цырлах. Падольцы Астр. ЦЫРЫ. Даць цыры пад хвост каму. Правучыць, б'ючы, распраўляючыся з кім-н. Дай цыры пад хвост яму, хай ні лезя туды, куды ні просяць. Улезлы Ваўк. ● Цыра – вырабленая губа-трут для здабывання агню. ЦЬМА. Цьма цьмушчая каго, чаго. Вельмі многа, вялікая колькасць каго-, чаго-н. Сколькі галубоў! – То цьма цьмушчая. Альхоўка Навагр. (СПЗБ-5, 374). Цьма цьмушчая народу. Лоск Валож. (СПЗБ-5, 374). Мухаў у хаці цьма-цьмушча, аж у гаршке паналазілі, ратунку ад іх німа. Лаша Гродз. (СНМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бючы, папю
15 👁