ЦІХАН. Ці´хан за пазуху залез каму. Хто-н. лянівы. Яму Ціхан за пазуху залез. Стайкі Івац. (ДСК, 243). ЦІШКАМ. Ці´шкам-ні´шкам. Непрыкметна, каб ніхто не бачыў, не чуў (зрабіць што-н.). Як, бывало, маці дзе зазлуеца, я збярусо і цішкам-нішкам пайду с хаты. І нікды ні дастала. Лунна Маст. ЦО. Цо-то я. Няўхв. Ганарысты, фанабэрысты, нясе сябе высока. Такі ўжэ га´рды, цо- то я, куды ўжэ нам да цібе. Бабіна Гродз. З усімі гаварыць не будзе – цо-то я. Алекшыцы Бераст. Вар. цо-то я; цо-то я камузэлька (кумузэлька) мая; цо-то я цо-то мая камізэлька; цо-то я і мая камузэлька. ● Цо – параўн. польск. co 'што'. ЦОПАМ. Цопам-лопам. Абы-як, спяшаючыся (зрабіць што-н.). Убярэцца ў доктара, ходзя, людзей хеліць, жартуя, байкі розныя пляце. Мая Вікця цопам-лопам, дзела справіла галопам. Дайлідкі Астр. Зноў цопам-лопам памыла падлогу, перамывай быстра! Паляны Ашм. Цопам-лопам. Паляны Ашм. (МСГВ, 614). ЦУБАРЫ. Выцягнуць цу´бары. Памерці. Як ні будзяш сам сібе глядзець, то выцягняш цубары, і ніхто шкадаваць ні будзя. Галубы Маст. ● Цубары – відаць, утворана ад дыял. цыбы 'ногі', 'доўгія ногі'. ЦУГУ. Даць цугу. Кінуцца наўцёкі, імкліва ўцякаць. Ён тады на ровар ускочыў і даў цугу, паспрабуй яго дажані. Лойкі Гродз. (СНМ, 122). Паглядзеў на ўсё гэта, ды як даў цугу, тулькі міне і бачылі. Луцкаўляны Гродз. (СНМ-2, 62). ЦУД. Цуд над Віслай. Выкл. Выказванне здзіўлення, радасці, захаплення нечым незвычайным, неверагодным. Палянь, вярхаваты кошык баравікоў прывалок! А дзе ж ты іх назьбіроў?! Цуд над Віслай! Бабіна Гродз. Вэ, цуд над Віслай! Вусаты сваю жонку пад ручку вядзе! А ніколі такого ў сьвеці ні было, каб ён гэдык с сваёй Петрай абыходзіўса! Новая Руда Гродз. Цуд панскі. Выкл. Выказванне здзіўлення, захаплення нечым незвычайным, неверагодным. Ну, цуд панскі, такі малы, а столькі ягат нашморгаў! Бабіна Гродз. Цуд у пер'ях. Штосьці незвычайнае, неверагоднае. Бачыла, як унучка Федзянькі адзета была? Цуд у пер'ях! Такой красаты на сваім жыці ні бачыла! Мацвееўцы Ваўк. Вар. чуда (цуд) у пер'ях (у пёрках). Цуд у рэшаце. Штосьці незвычайнае, неверагоднае. Такая малая, а такая спраўная. Цуд у рэшаце! Апонаўцы Воран. ЦУДА. Цуда ў пер'і. Дзіўны, смешны, дзівакаваты чалавек. Алі ш ужэ і цуда ў пер'і! Апрануўсо, чысто насмешка, і думая, што модно. Лунна Маст. ЦУДЫ. Цуды з праявамі. 1. Штосьці незвычайнае, неверагоднае. Кап у маі шчырыя грыбы раслі – я такія цуды з праявамі першы раз бачу. Бабіна Гродз. (ЗНФ, 78). Просто цуды з праявамі: столькі кавалераў сваталасо да яе, як маладая была. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 78). Трэба было ш такое ўвідзяць, во дзе цуды с праявамі! Пеляса Воран. 2. Выкл. Выказванне захаплення, здзіўлення нечым незвычайным, неверагодным. За чорта прыбраўся. Такі сьмешны быў, ну, цуды с праявамі! Дварчаны Шчуч. Цуды з праявамі! Такого ў нашуй вёсцы яшчэ ні было, ні бачылі ні дзяды ні прадзяды. Бабіна Гродз. ЦУКАР. Салодкі цукар. Добрае, бесклапотнае жыццё. Салоткі цукар было панам, бо работы ні зналі, акрамя паляжаць. Бародзічы Зэльв. ЦУКЕР. Не цукер. Не просты, які выклікае складанасці, непрыемнасці. Мая малодшая сястра была не цукер. Шынкаўшчына Воран. ЦУКЕРКА. Як цукерка за тры грошы харошы. Няўхв. Зусім не (харошы). Ламая дзеўка сабе жызьню, выходзіць за этаго пасьледняго. Усе кажа, што харошы. А ён такі харошы як цукерка за тры грошы. Лунна Маст. ЦУКЕРЭК. Як цукерэк пшэз паперэк. Недаступны, які пазбягае ўвагі, прыхільнасці да сябе з боку каго-н. Ну Марыська така ладна, така акуратненька, але нікога да сябе не допуска, як цукерэк пшэз паперэк. Сапоцкін Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перях, пері
15 👁