Змясіць на цеста каго. Моцна пабіць, знявечыць каго-н. Зьмесіць цібе на цеста, кап
ведала як сябе паводзіць. Алекшыцы Бераст. Зьмесяць цібе на цесто, то ні палезяш больш
куды ні трэба. Алекшыцы Бераст. Трэ было зьмясіць яго на цеста, кап больш такога не
рабіў. Жупраны Ашм.
ЦЕШЧУ. Толькі цешчу вазіць дарога. Няўхв. Вельмі кепская, ухабістая. Да Новага
Двара ехалі асфальтам, а потым і пачалася дарошка – толькі цешчу вазіць! Савічы
Шчуч. (ЗНФ, 69). Ш шашы як зьехалі, так нас аўтобус і пачоў паткідаць. Там жа дарога
только цешчу вазіць. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 69). Вар. толькі цешчу (цёшчу) вазіць.
ЦЁМНЫ. Хай яго цёмны ведае. Выкл. Выказванне пажадання не ўдзельнічаць у
чым-н., не ўмешвацца ў што-н., не мець дачынення да чаго-н. Ні вяжыся зь ім, сынок, хай
яго цёмны ведая. Гарны Гродз. Ні пайду я зь ім, хай яго цёмны ведая! Правыя Масты Маст.
ЦЁНГ. Як цёнг цягне. Неадольна, вельмі моцна. Яго на раку як цёнг цягня, абы толькі,
так і ляціць туды купацца. Чуркі Ашм. ● Цёнг – параўн. польск. ciąg 'цяга'.
ЦЁНГАМ. Адным цёнгам. 1. гаварыць, крычаць, енчыць і пад. Бесперапынна-
надакучліва і доўга. Завялася і крычыць адным цёнгам, супакоіць нельга. Купіск Навагр.
Ні енч адным цёнгам, ужэ аш у вушах зьвініць. Струбніца Маст. Сьвіня не кормленыя,
енчаць цэлы дзень адным цёнгам. Нача Воран. І як яго горла стрывае? Адным цёнгам
крычыць мо з гадзіну. Грабава Зэльв. (Стэц.-2, 249). Ні даваў жыць, адным цёнгам крычаў:
паедзям да цёткі і паедзям. Кругляны Гродз. (СНМ, 158). Спаць ні спіць, адным цёнгам
енчыць. Грабава Зэльв. (СНМЗ, 133). 2. Вельмі хутка, у адзін момант. Я ш як спужалася,
то адным цёнгам пёрла дахаты. Заборцы Астр. Бач ты яго, увесь слоік малака адным
цёнгам парашыў. Радзівілаўцы Лід. 3. Заадно, разам з тым, адначасова з чым-н. Будзеце
касіць Жарку, то адным цёнгам скасілі п і мой загончык. Купіск Навагр. Будзяш ісьці ў
магазін, то заглянь да іх адным цёнгам. Ельна Шчуч. 4. Бесперапынна. Дзеці швэндаюцца
адным цёнгам, аш надаела ўжо. Асіпаўцы Воран. (СГВ, 577). ● Цёнг – параўн. польск.
ciąg 'ход, цячэнне (падзей, спраў)'.
ЦЁТКА. Цётка за дзядзькам жыве. Гумар. Без турбот і клопатаў, пад апекай каго-н.,
на ўтрыманні каго-н. Як калгас стаў памагаць, то яна цяпер і бяды не мае, жыве цётка
за дзяцькам. Пастарыні І Смарг. А што ёй на работу хадзіць – мужык і за сябе і за яе
зарабляя, жыве цётка за дзяцькам. Каменка Шчуч.
ЦЁШЧУ. Толькі цёшчу вазіць дарога. Няўхв. Вельмі кепская, ухабістая. Там жа
дарога толькі цёшчу вазіць. Малая Воля Дзятл. Вар. толькі цешчу (цёшчу) вазіць.
ЦІВУН. Цівун на язык каму. Выкл. Нядобрае пажаданне таму, хто сказаў не тое, што
трэба. Цівун табе на язык, цётка, за такоя прарочаня. Скоржыкі Шчуч. Вар. ціпун (цівун,
ціпук) на язык.
ЦІК. На цік набегла каму. Успомнілася каму-н. Нешта яна мне на цік набегла,
царства ёй нябеснае. Даўно ўжо гэта было. Глоўсевічы Сл.
На цік не прыходзіць. Не з'яўляцца ў свядомасці. Колькі ні стараўся прыдумаць, як
гэту прыбудову зьляпіць, алі нічога на цік ні прыходзіць, можа, ты што патскажаш.
Мяшэтнікі Маст.
ЦІПУК. Ціпук на язык каму. Выкл. Нядобрае пажаданне таму, хто сказаў не тое,
што трэба. Як хто дурна говорыць, то кажаць: «Ціпук табе на язык!» Малі Астр.
(СПЗБ-5, 361). Вар. ціпун (цівун, ціпук) на язык.
ЦІПУН. Ціпун на язык каму. Выкл. Нядобрае пажаданне таму, хто сказаў не тое, што
трэба. Ціпун табе на язык, што ты гаворыш! Верцялішкі Гродз. Вар. ціпун (цівун, ціпук)
на язык.
ЦІСКАХ. У цісках трымаць. Вельмі строга, патрабавальна, сурова. С самага
дзяцінства Ігнат трымаў сваіх дзяцей у цісках. Мілявічы Маст
Дадатковыя словы
зяўляцца
12 👁