ЦВІКУ. У цвіку трымаць. Вельмі строга, патрабавальна, сурова. Як з дзяцінства іх
ня будзяш трымаць у цьвіку, то пасьля цяшка будзя. Шылавічы Сл. (СГВ, 610). Яна сына
трымала ў цьвіку, то во вырас і чалавекам стаў. Міжэвічы Сл.
ЦВІЧОК. Як цвічок. 1. Ухв. Вельмі (моцны, здаровы, пруткі). Хлопчык маленькі, а
стаіць на ношках – прудзенькі, як цвічок, стаіць. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-4, 117). 2. Іран.
Вельмі п'яны, не можа ісці не хістаючыся. Дакуль гэто будзя? Кожны дзень ты як
цьвічок. Пяроўцы Воран. (ЗНФ, 96). Вар. як цвік (цвічок).
ЦЕЛАМ. Мёртвым целам ляжаць, стаяць. Без выкарыстання, без патрэбы. Плітка
стаіць мёртвым целам, а балон атнялі. Любча Навагр.
ЦЕЛЕ. Не ў сваім целе адчуваць сябе. Няёмка, няўтульна. У гэтай кампаніі я
атчувала сябе ні ў сваім целе. Жупраны Ашм.
Пры целе. Здаровы, дагледжаны. Мы глядзім – пры целі дзіця. Завельцы Астр.
(СПЗБ-5, 345).
У целе. Тоўсты, здаровы. Бабы казалі, што была яна ў целе, а цяпер худая стала зусім.
Хмяльніца Сл.
Як не ў сваім целе. З кепскім самаадчуваннем. Мне так цяжка, усё роўна як не ў
сваім целе. Пеляса Воран.
ЦЕЛЬНЯ. Ні цельня ні ельня. Пасрэдны, які нічым асаблівым не вылучаецца. А Соня
тая была ні цельня ні ельня, ніяк вучыцца ні хацела. Ваўкавічы Навагр.
ЦЕМЯ. У цемя даць, атрымаць. Пакаранне. І чаго ўсё круцісься як юла, зарас
палучыш у цемя. Дарагляны Маст.
ЦЕНЖАРЫ. У ценжары. У стане цяжарнасці. Яна ўжо ў ценжары. Швейляны Астр.
(МСГВ, 520). Вар. у ценжу (у ценжары).
ЦЕНЖУ. У ценжу. У стане цяжарнасці. Яна ходзя ў ценжу – з брухам замуш пашла.
Малі Астр. (СПЗБ-5, 347). Вар. у ценжу (у ценжары).
ЦЕНЬ. Як цень. 1. Нямоцны, нетрывалы. Пра тканіну. Дзе ты зь яго ўжо пашыеш
што? Вынасіўся – як цень стаў гэты твой кужаль. Пустаборы Зэльв. (Стэц.-2, 252).
2. Нядужы, слабы. Чаго ты сцягнуўся з пасцелі? Як цень, а яшчэ бярэцца хадзіць! Ляжаў
бы, пакуль ачуняеш добра. Крывічы Зэльв. (Стэц.-2, 252). З гэтых перажыванняў маці так
паблажэла, ходзіць як цень. Купіск III Навагр. (ЖНСл., 164). Ён да таго дайшоў, што
стаў як цень. Каласы Бераст. Яна сайшоўшы як цень, не мае сілы. Паляцкішкі Воран.
(СПЗБ-5, 349).
Як цень цяняцца. Быць хворым, фізічна слабым. Хворая яна зусім стала, як цень
цяняецца. Гуменікі Сл.
ЦЕНЮ. Баяцца свайго ценю. Паводзіць сябе вельмі асцярожна, баязліва. Ён ледзь
жыве, ходзіць і баіцца свайго ценю. Верцялішкі Гродз.
ЦЕРНІЦУ. Малоць (мняць) як у церніцу. Гумар. Многа, хутка, апетытна есці. Во
выгаладаўся, меля як у церніцу. Малая Бераставіца Бераст. Ні ўсьпяваю яду падаваць, мне
як у церніцу. Старына Маст. Хоць стары, а мне як у церніцу, і куды толькі яно ў яго
дзяецца. Масты Маст.
Як у церніцу есці. Гумар. Хутка і многа. Ніколі галонны ні будзя. Як прысядзя да
стала, та есьць як у церніцу, тулькі ўсьпявай падносіць. Старына Маст.
Як у церніцу церці. Гумар. Многа, хутка, апетытна есці. Ну й ясі ты, як у церніцу
трэш. Хілякі Бераст. (СГВ, 620). Во апяціт у чалавека, усё як у церніцу трэ, што толькі
ні падай яму. Берагоўцы Шчуч.
ЦЕСТА. З аднаго цеста вылепленыя. Вельмі падобныя, аднолькавыя. Яны абодва з
аднаго цеста вылепленыя. Азярніца Сл.
Здуцца як цеста на апа´ры. Няўхв. Моцна закапрызнічаць, надзьмуцца, зацяцца. Я ш
цябе яшчэ ні чапаў. Чаго ты здуўся як цеста на апары? Моцевічы Лід
Дадатковыя словы
пяны
13 👁