Навагр. За гадзіну буракі апалола, цапу-лапу і гатова. Альхоўка Лід. Зрабіў як папала, цапу-лапу, і дзесь даўся. Нача Воран. Папрасіла, каб у хаце прыбрала, а яна цапу-лапу нажаў капу, параскідала адно сюды, другое туды і пабегла на танцы. Косцевічы Астр. Я і так на рабоце да пазна прабыўшы, у хаце цапу-лапу і спаць паклалася. Заборцы Астр. Цапу-лапу. Сімакава Карэл. (МСГВ, 614). ЦАР. Як Цар танявіцкі. Іран. Абы-як, без густу (апрануцца). Тожа мне, гарацкая! Вырадзілася як Цар танявіцкі, як чучало. Танявічы Шчуч. ● Цар – мянушка; танявіцкі – ад назвы вёскі Танявічы Шчучынскага раёна. ЦАРА. Цара Гароха помніць. Гумар. Даўнейшы, створаны, зроблены вельмі даўно і які захаваўся да цяперашняга часу. Пра рэчы. Гэта каса яшчэ цара помніць, яшчэ польска. Бацько толькі сам ёю касіў, нікому ні давоў. Бабіна Гродз. Пакажу табе й жорна. Яны цара Гароха помняць, можа нават дзет майго дзеда іх рабіў. Дубна Маст. Цара Гароха помніць. Дубна Маст. (МСГВ, 614, ППФВ, 68). ЦАРАМ. За ца´рам. Вельмі даўно. Я шчэ быў маленькім, яшчэ за царам матка вычча с пачасніцы, груба зробіць, на паліц, і да дзесяці гадоў дзеці хадзілі ў кашулях. Паляцкішкі Воран. (СПЗБ-2, 178). За царам дзядуня служыў дваццаць пяць гадоў у салдатах, а як царыца радзіла сына, то пяць гадоў знялі. Солы Смарг. (СПЗБ-5, 338). Вар. за царом (за царам) Гарохам. ЦАРКА. Без царка ў галаве. Няўхв. Дурны, неразумны. Што ш ты робіш!? Зусім бас царка ў галаве, думай трохі! Хадзілоні Шчуч. ЦАРОМ. За царом Гарохам. Вельмі даўно. Прывязкі з лагчыны і бярозавых дубцоў, прывязкамі прывязваяцца салома, за царом Гарохам латы лацілі дупцамі, бярвеньне абчэсвалі склютамі. Вострава Сл. (МСГВ, 395). Даўно было, за царом, яшчэ дзет майго дзеда пра гэто расказваў. Бабіна Гродз. Вар. за царом (за царам) Гарохам. ЦАРСТВА. Царства нябеснае праспаць. Жарт. Замнога, доўгі час (спаць, разаспацца). Уставай, дванацаты час ужо, прасьпіш царства нябеснае. Ананічы Дзятл. ЦАРУ. Пры цару Гароху. Вельмі даўно. Гэта было пры цару гароху, мой дзед жыў пры Мікалаю-скамароху. Хадзявічы Сл. (ДМГ, 236). Даўно было, нават не прыпомню калі, пэўна, пры цары Гароху. Радзюкі Навагр. Гэта было яшчэ пры царэ Гароху. Пеляса Воран. ЦАРЫЗМАМ. За царызмам. У часы Расійскай імперыі. Ён быў аканомам яшчэ як пані жыла, за царызмам. Кашалёва Навагр. ЦАРЫЦА. Царыца Марго. Прыгожая дзяўчынка. Галю завуць царыцай Марго, бо вельмі прыгожая. Бершты Шчуч. ЦАЦА. Ца´ца-ля´ля. Іран. Капрызны, з прэтэнзіямі чалавек, той, хто патрабуе да сябе павышанай увагі. Ну й цаца-ляля, дзе нам да яе, такую паню сь сібе строіць. Бабіна Гродз. Ужо такая цаца-ляля, у магазін пяшком схадзіць ні можа, вазіць гэту паню трэба. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 69). ЦАЦКА. Як цацка. Ухв. Вельмі прыгожы, прывабны. Столькі дзён унучок рабіў слончык, вымагляваў, стаў слончык як цацка. Заполле Івац. (ДСК, 50). Ганак як цацку выцацкаваў, залатыя рукі ў хлопца! Бабіна Гродз. ЦВЕТ. Як макаў цвет. Вельмі прыгожы. Надзела нову сукенку, кофту, то вочы ні атарваць, як макаў цьвет. Уселюб Навагр. ЦВІК. Як цвік. 1. Ухв. Вельмі (моцны, здаровы, пруткі). Ваша бапка яшчэ здарова як цьвік. Па сто рас на дзень да Дуні бегая. Кап хвора была, то ў хаці ляжала п. Лунна Маст. Мой дзяцька Кастусь быў ва ўсёй акрузі здароўшы за ўсіх і моцны як цвік. Ананічы Дзятл. Урач вырывае зуб і кажа ў вас зуб моцны як цьвік. Дубна Маст. 2. Іран. Вельмі п'яны, не можа ісці не хістаючыся. Віктар учора з гандэлаўкі [закусачнай] вышоў, бачу: ужэ як цьвік. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 96). 3. Роўна, нерухома (стаяць, сядзець). Сядзеў як цвік. Міратычы Карэл. (СПЗБ-5, 339). Вар. як цвік (цвічок
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны
13 👁