ХТО. Хто ведае. Невядома (хто, дакуль і пад.). Хто ведая, хто жыў! Мо
павысыланыя людзі. Стральцы Гродз. (СПЗБ-3, 285). І хто ведае, дакуль гэта было бы,
ажно запяяў пятух у вёсцы. Слабены Смарг. (ДМГ, 227).
Хто куды. Разысціся ў розныя бакі. Харашо было, весяло, сьмяяліся, а патом хто
куды: хто ў цэркву, хто на сабрані ў бапцістыя пайшоў. Бібікі Зэльв. (ДМГ, 63). А ў нашай
вёсцы паліціканты былі. І піннавалі. Гэдак піннуюць, як ідзе міліца, то хто куда ўцякаюць
з таго дому. Паляжын Зэльв. (ДМГ, 160). Кончылася вайна. І хто куда. Я асталася тут.
Біскупцы Ваўк. (ХБД, 434).
Хто куды пашле. Падсобны працаўнік, рознарабочы. У мяне такая праца – хто куды
пашле. Апонаўцы Воран.
Хто хочаш. Усе без разбору. Цяшко пільнаваць гарох, то дзеці, то гусі, хто хочаш –
просто атхланеньня німа. Русакі Бераст. (МСГВ, 37).
Хто яго (яе, іх) ведае (ве, знае). Невядома. Вышла няпорнае качаня, ці выжывя, хто
яго ведая? Галубы Маст. (СГВ, 301). Свіньска трава, а якая, хто яго ведае. Пацаўшчына
Дзятл. (СПЗБ-4, 393). Чаму мая вёска Ашнаравічы называецца? А хто яе ведае.
Ашнаравічы Сл. (ДМГ, 223). А нас за парцізанаў і вывязьлі. Можа хто дзе й шапянуў, хто
ведае. Немцы прышлі, тата забралі, білі так. Сухары Гродз. (ДМГ, 45). Хто ш яго ведае.
Ну але гэты натто харошы, натто зямлі шмат, багаты быў. Геранёны Іўеў. (ДМГ, 112).
Цягніцца гэты хот аж да Вільні, да нейкага касьцёла. Можа да касьцёла Пятра і Паўла,
а хто яго ве. Трокенікі Астр. (ДМГ, 131). Але, можа ты і праўду кажаш, хто яго ведае.
Круглікі Гродз. (СНМ-2, 13). А патом куды дзеліся, хто яго знае. Біскупцы Ваўк.
(ХБД, 434). Як будзе далей, хто яго знае. Буйнічы Шчуч. (ХБД, 470). Хто яго зная, можа
хто ішоў курыў ды кінуў акурак, і загарэўся гэты стох. Лозкі Дзятл. (ЛКГ, 157). Ён трайла
такі, хто яго знае. Ходзіць трайла, трыйлочыць. Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-5, 112).
Хто яго знае, ці праўда, але ў некаторых збывалася. Павіланцы Воран. (ДМГ, 187).
ХУСТКУ. У хустку плакаць. Скардзіцца на свой лёс з мэтай выклікаць спачуванне.
Няма чаго ціпер у хустку плакаць, нічога ўжэ ні верняш. Шастакі Шчуч.
ХУСЦІНАК. Сем хусцінак. Іран. Жанчына, якая апранае на сябе шмат адзежы,
залішне кутаецца. Прасядзела эта, сем хусьцінак, як пава, усё жыця. Мужык зусім
зрабіўсо стары, а яна як маладзіца выглядая. Гродзі Ашм.
~ Ц ~
ЦАГЕЛАЧКАХ. У цагелачках цукар. Кавалкавы (цукар). Як калі ў Вільню хадзілі,
што-кольвяк куплялі: соль ці цукяр у цагелачках такі быў. Вялікія Яцыны Астр.
ЦАДЗІЛАК. Вісець як цадзілак на плоце над кім. Гумар.-няўхв. Надакучаць,
назаляць каму-н. Чаго ты ві´сіш нада мною як цадзілак на плоці!.. Атчапіса ты ад міне!
Дай пасядзець спакойно! Падбершты Шчуч.
ЦАП. Цап-лап. Пашукаць, абмацаць, абшарыць. Туды-сюды цап-лап – а нідзе німа
ножнаў. Ёдкі Лід.
ЦАПАМІ. Як цапамі збіты. Вельмі стомлены, знясілены. Ой, сёня і нарабілася на
сянавані [касавіцы]! Я ўся як цапамі зьбітая. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 96). І на адной рабоці
былі, але Віктар прышоў, паеў і на гулянку паляцеў, а Васіль ні пойдзя, ён, кажа, як цапамі
зьбіты. Нача Воран. (ЗНФ, 96). Ніхай робіць быля-хто, я ўжэ і так як цапамі зьбіта.
Бершты Шчуч. (ЗНС, 39).
ЦАПКІ. Цапкі звязаць. Памерці. Цапкі звязаць. Зіновічы Лід.
ЦАПСТРЫКІ. Ца´пстрыкі злажыць. Памерці. Дальбух, ніхто й ні падумаў. Яшчэ
ўчора гэдык швытка хадзіў па хаці, а ўночы і цапстрыкі злажыў. Асіпаўцы Воран.
ЦАПУ. Цапу´-лапу´ нажаў капу´. Няўхв. Вельмі хутка, спехам і, як правіла, абы-
як зрабіць што-н. Сказала падмесьці падворак, а ён цапу-лапу і паляцеў на вёску. Купіск
13 👁