Зенявічы Навагр. Бацька ўжо даўно храпака дае, а ты яшчэ тут бадзяесься. Лынтуп Іўеў. Ён ужо як дасьць храпака, то да раніцы. Падзамча Шчуч. (МСГВ, 140). Даць храпака. Лычкаўцы Шчуч. (МСГВ, 587; ППФВ, 20). Ну ж я ўчора й доў храпака, ваш Антось ужо пайшоў на работу, а я ўсё споў. Вугальнікі Шчуч. (СГВ, 587). Ну ты даў храпака, хоць усё с хаты нясі, ні пачуў бы. Парэчча Гродз. Як прыехаў тады, та як даў храпака, аж да палудня спаў. Балічы Гродз. (СНМ-2, 62). ХРАПАХ. Даць (надаваць) па храпах каму. Груб. Ударыць, пабіць каго-н. Адыдзі, ба будзяш бачыць, дам па храпах. Бабіна Гродз. Як прыдзяш пьяны, лепш ні захоць у хату, бо так дам па храпах, што скруцісься. Зэльва Зэльв. Ні хадзі лепій да яго, а то надае па храпах, тады будзіш ведаць. Варняны Астр. Вар. даць (надаваць) па храпах (па храпках). Палучыць па храпах. Груб. Быць пакараным, бітым. А штэ, палучыла па храпах? Я ш казала табе, што сёньня лепяй ні лесь да яго. Зэльва Зэльв. ХРАПКАХ. Даць па храпках каму. Груб. Ударыць, пабіць каго-н. Так давяла, што не стрываў, даў ёй па храпках. Зенявічы Навагр. Вар. даць (надаваць) па храпах (па храпках). ХРАПУ. Заліць храпу. Груб. Выпіць залішне спіртнога, быць п'яным. І гэта ты ўжэ ўспеў заліць храпу? Заполічы Свісл. Як заліў храпу, то да міне лепей не падыхоць. Пеляса Воран. Кап ты быў спруцянеў, як ні можаш і дня пражыць, кап храпу сваю ні заліць. Старына Маст. Вар. заліць храпу (храпы). Сунуць сваю храпу куды. Груб. Умешвацца ў якую-н. справу, імкнуцца ўдзельнічаць у чым-н. Ты куды суняш сваю храпу, патрэбны ты тут як у мосці дзірка. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 250). Храпу заліць. Гл. заліць храпу. ХРАПЫ. Даць у храпы каму. Груб. Сурова распраўляцца з кім-н. От пачакай, прыдзе матка, яна табе дасьць у храпы. Гарэцкаўшчына Ашм. Заліць храпы. Груб. Выпіць залішне спіртнога, быць п'яным. А мой прышоў дахаты ўжо заліўшы храпы. Праважа Воран. Вар. заліць храпу (храпы). Надуваць храпы. Груб. Выяўляць незадаволенасць, крыўду. Ты мьне тут ні надувай храпы, сама ш ва ўсім вінавата. Зэльва Зэльв. Раздуць храпы. Груб. Заганарыцца. Феня за мужавымі плячамі раздула храпы, як бы ніхто ня ведая, які яна гультай. Раманавічы Шчуч. (СГВ, 605). ХРУШЧ. Як хрушч высахнуць. Вельмі (пахудзець). Такі быў глаткі хлопчык! А па такой рабоці высах, стаў як хрушч. Стокі Свісл. ХРЫБЕТ. Праз хрыбет звезці і пад. Непасрэдна па целе (стукнуць, ударыць каго-н.). Я другі рас гаварыць ні буду, а як зьвяду чым-коляк прас хрыбет. Так і запішы сабе на лабе! Заборцы Астр. ХРЫБЯЦІНУ. Хрыбяціну скруціць каму. Пабіць, пакалечыць, знішчыць каго-н. Мусі так і будзяш вычаўпляць, пакуль хто хрыбяціну табе ні скруціць. Хлістовічы Гродз. (СНМ, 156). ХРЭН. Хрэн у вочы каму. Выкл. Выказванне незадаволенасці, абурэння. Чаго ты да міне чапляяся, хрэн табе ў вочы! Дзераўная Сл. Хрэн у вочы дзяркач у зубы. Выкл. Выказванне засцярогі ад уроку, ад нядобрага погляду. Дзіця малоя, то як хто прыдзя паглядзець і дзівіцца, то адразу кажы: хрэн у вочы дзяркач у зубы. Каб ні ўраклі. Амбілеўцы Шчуч. Хрэн у зубы каму. Груб. Зусім нічога. Пра адмову даць каму-н., завалодаць чым-, кім-н. Хрэн табе ў зубы, а ні маю дачку!.. Ты пяты яе ні варты.! Паніжаны Маст. ХРЭНА. Хрэна з перцам каму. Груб. Зусім нічога. Хрэна табе с перцам, а ні выпіць, і так ледво на нагах стаіш! Баброўнікі Гродз. Хрэна смалянога дуба атрымаць і пад. Груб. Зусім нічога не (атрымаць). Я сказала ні хадзіць сюды: хрэна смалянога дуба ты палучыш у міне, а ні грошы! Стокі Свісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяным
13 👁