ХНЫ. Хоць бы хны каму. Каму-н. усё роўна, не хвалюе, не кранае каго-н. Мама
кажа, вучы ўрокі, а яму хоць бы хны, сядзіць, глядзіць цівілізар. Гарадзечна Навагр.
ХНЫК. Хоць бы хнык каму. Нічога не робіцца з кім-н., нічога не дзейнічае на
каго-н. У нас была валока, два валокі зямлі, зямлі многа. Тата выправіць рабіць, а я
пралюбюся на мяжы, і хоць бы хнык. Альхоўка Астр. (ДМГ, 135).
ХОБАТ. Узняць хобат. Асудж. Заганарыцца, паводзіць сябе важна. Раней такі ж
ужо сябар быў, а ціпер узняў хобат, ходзіць, ні здароўваяцца. Невашоўшчына Навагр.
ХОВАНКІ. Жабіны хованкі. Бат. Папараць. На папараць кажуць «жабіны хованкі».
Вострава Маст. (СПЗБ-2, 128).
ХОД. Ісці ў ход. Знаходзіць сабе прымяненне, скарыстоўвацца. У нас і ёлко сало ідзе
ў ход. Каралін Зэльв. (МСГВ, 157).
Пайсці ў ход. Хутка пабегчы, уцячы. Яны акно выбілі ды й пайшлі ў ход, ішлі-ішлі,
заходзяць у лес і гавораць: давай мы тут абначлежымся. Свіслач Свісл.
ХОДАЛЯ. Даць ходаля. Даў ходаля з коўба – збаяўся, каб ні адлупцавалі хлопцы.
Чамяры Сл. (ЖНСл., 188).
ХОДАРАМ. Ходарам хадзіць. Моцна хістацца, хаатычна калыхацца, рухацца ў
розных, супрацьлеглых напрамках. Як пачне Ганна гуляць, здаецца, ногі ў яе ходарам
ходзяць. Навіны Навагр. Вар. ходырам (ходарам, хадуном) хадзіць.
ХОДУ. Даць ходу. Імкліва пабегчы, уцякаць. Ну яны і далі ходу, толькі пяткі
блішчалі. Вераскава Навагр. А пазьней як толькі немцы ходу, так і ён даў ходу. Лаздуны
Іўеў.
ХОДЫ. Прывалачы свае ходы. Прыйсці куды-н. Прывалок свае ходы толькі прас
пяць гадзін. Бародзічы. Зэльв.
ХОДЫРАМ. Ходырам хадзіць. Моцна хістацца, хаатычна калыхацца, рухацца ў
розных, супрацьлеглых напрамках. Так крычыць, аж хата ходырам ходзіць. Ганчары
Гродз. Ходзіць ходырам уся хата, як тыя дзеці разойдуцца. Ашмяны Ашм. Вар. ходырам
(ходарам, хадуном) хадзіць.
ХОЛЕР. Хай яго (яе, іх) холер возьмя. Выкл. Выказванне абурэння, злосці, гневу і
пад. Хай яе холяр возьмя, хата зорыдла, цешча ні дае жыць. Рацічы Гродз. (СНМ-2, 249).
Холер яго (яе, іх, цябе, вас) ведае (знае). Невядома. А дзе я падзела тую старую
кніжку, холер яго ведае. Руда Яварская Дзятл. Холер яго знае, калі яны прыедуць.
Алекшыцы Бераст. А холер цябе знае, калі ты ўжо за розум возьмеся. Голдава Лід.
Вар. халера (холер) яго (яе, іх, цябе, вас) ведае (знае).
ХОРТ. Як хорт лёгкі. Вельмі (лёгкі). Хто з ім ззыдзецца, ён лёгкі як хорт. Трычы
Гродз. (СНМ, 80).
ХОЦЬ. Хоць яго (яе, іх) ведае. Невядома. А хоць яе ведае, можа і пахадзіўшы
[карова]. А не, так перадойкай астанецца. Такой бяды. Заборцы Астр.
ХРАПАВІК. Храпавік рамантаваць (рэгуляваць). Жарт.-іран. Спаць, храпці.
Бацька ўжо ў ложку, храпавік рамантуе. Сурынка Сл. Выгуляўся, цэлы дзень храпавік
рэгулюе, нават есьці ні ўставаў. Пагранічны Бераст.
ХРАПАВІЦКАГА. Задаваць Храпавіцкага. Жарт.-іран. Моцна спаць, звычайна
храпучы, пахрапваючы. Мой гаспадар так задае Храпавіцкага, хоць с пушкі страляй, не
пачуя. Вялікая Палонка Дзятл. (СГВ, 590).
Чытаць Храпавіцкага. Жарт.-іран. Моцна спаць, звычайна храпучы, пахрапваючы.
Любіш ты чытаць Храпавіцкага, абы галаву да падушкі. Вялікая Бераставіца Бераст. Мой
жа сёньня цэлы дзень Храпавіцкага чытаў, ажно сьцены дрыжалі. Пячоўшчына Валож.
● Храпавіцкі – каламбурнае ўтварэнне ад храпці, храп.
ХРАПАКА. Даваць (даць) храпака. Моцна спаць. Змарылася на сені за цалюткі
дзень. Во і дае храпака ціпер. Раклевічы Дзятл. Даваць храпака. Пракопавічы Гродз.
(СНМ, 180). Во гэты дурак учора даваў храпака, а ў клубе столькі народу сабралася
Дадатковыя словы
збрыдла
10 👁