ХЛЕБАРЭЗКУ. Закрыць (заткнуць) сваю хлебарэзку. Груб. Замоўкнуць.
Надаело слухаць, закрый хлебарэску хоць на мінуту! Марцянаўцы Ваўк. А ты закрый
хлебарэску, разявіўса на цэлу вёску! Бабіна Гродз. Закрый хлебарэску! Хваціць пустоя
малоць! Першамайск Шчуч. Няўжо ты ні можаш закрыць хлібарэску сваю? Янова Воран.
І калі ты ўжэ закрыяш сваю хлібарэску? Надаеў, гаварыць пра адно і тое ш. Мілявічы
Маст. Калі ты ўжо заткнеш сваю хлябарэску? Навасёлкі Ваўк.
Хлебарэзку драць. Груб. Моцна крычаць. Чаго хлябарэзку дзярэш? І так усе чуюць.
Масаляны Бераст.
ХЛЕБЕ. На ласкавым хлебе жыць. На чыім-н. утрыманні. Ні гавары ты пра Аленку,
ні жыла ты сама на ласкавым хлебе? Гірдаўка Навагр.
На хлебе чыім жыць. На ўтрыманні каго-н. Наша Стася дзяцей гадуя, нідзе не робіць,
на мужыковым хлебе жыве, унь якая тумбаватая стала. Дакудава Лід. (СГВ, 491–492).
На чужым хлебе жыць. На чыім-н. утрыманні. Ён жа жыве на чужым хлебе. Нідзе
ні робіць. Мацярыну пеньсю праядая. Рудня Стаўб.
ХЛЮБАЎКУ. Задраць хлю´баўку. Асудж. Важнічаць, несці сябе высока. Такі ўжэ
ганаровы, задраў хлюбаўку і ходзіць, як пятух. Масаляны Бераст.
ХЛЮШЧ. Як хлюшч. 1. мокры. Вельмі, наскрозь. Як з вады выняты, хоць выкручвай.
Цэлы ранак па расе хадзіў – мокры як хлюшч. Каб не злёг! Давай я яго паіць параным
малаком ды на печ. Грабава Зэльв. (Стэц.-2, 250). Гэта ш трэба так змокнуць – мокры як
хлюшч прыйшоў дахаты. Залужжа Стаўб. 2. Вельмі мокры. Прышоў с поля як хлюшч, так
дошч уліў. Кайшоўка Карэл. (СГВ, 620).
ХЛЯБАХ. Даць (уваліць) па хля´бах каму. Груб. Пабіць, пакараць каго-н. Ні лесь, а
то дадуць па хлябах, і пойдзеш плачучы. Няцеча Лід. За такую работу табе трэба так
даць па хлябах, каб доўга помніў. Кунеі Воран. Каб уваліў па хлябах, та знаў бы, як лесьці
ні ў сваё дзело. Правыя Масты Маст. ● Хлябы – пазадушныя ўпадзіны на целе.
ХЛЯБНО. Ні хлябно ні грыбно. Няма добрага ўраджаю ні ў полі, ні ў лесе. Гэта лета
нейкае халоднае і галоднае – ні хлябно ні грыбно. Морына Іўеў.
ХЛЯБЫ. Адлажыць хлябы каму. Пабіць каго-н. Што тут учора рабілася, адлажыў
ён добра ёй хлябы. Катавічы Воран.
Вы´ладаваць (вылажыць) хлябы. Наесціся. Добра, што зарплату сёньня палучыла.
Пайду ў магазін, куплю якіх прысмакаў, выладаю ўжэ хлябы. Амбілеўцы Шчуч. Сёньня за
абедам добра вылажыў хлябы, аж рабіць ні магу. Мядзвінавічы Дзятл. Як вылажыў
хлябы, то і працаваць пачаў. Багуславова Шчуч.
ХЛЯВА. Ад (да) пустога хлява´ за´тычка. Няўхв. Малавартасны, нікчэмны чалавек.
Гэта ж не чалавек, а ат пустога хлява затычка. Гудзяняты Іўеў. (СГВ, 577). Ад пустога
хлява затычка. Дукелі Ашм. (ППФВ, 6). Нашто ён табе здаўся, такі чалавек, да пустога
хлява затычка. Варанкі Шчуч. (СГВ, 586).
ХМАРА. Цёмная хмара. Змрочная часіна. Але пажыць хазяіну тут было мало, забіла
токам яго. Засталася я адна, надышла над намі цёмная хмара. Будраўцы Гродз.
(ДМГ, 61).
Як хмара. Густы, высокі. Пра сельскагаспадарчыя расліны. Жыто як хмара, заяц ні
пралезя. Баранава Гродз. (СНМ, 175).
Як хмара глухая. Пануры, змрочны. Сядзіць як хмара глухая. Вострава Сл.
(ППФВ, 66).
Як чорная хмара хадзіць. У кепскім настроі, пануры, сярдзіты, злосны. Чаго ты
наставіўся? Ходзіш па хаці, як чорная хмара, бойся зачапіць. Альшаніца Івац. (ДСК, 146).
ХМАРЫ. Як цёмныя хмары разысціся. Канчаткова, назаўсёды (разысціся,
развітацца). А бацька ляжаў на печы, ён не змох болей этао відзяць, выскачыў і закрычаў:
«Нашто ты яе б'еш? Рас яны любяцца, хай жэняцца». А матка не дала. І разышліся мы
як цёмныя хмары. Вайкунцы Воран. (ДМГ
Дадатковыя словы
беш
10 👁