Спяваць на хлеб. Зарабляць міластыню, жабраваць. Трэба другую работу шукаць, бо з гэтай ні пражывеш, сьпяваць на хлеп прыдзецца ісьці. Цыбары Лід. Хлеб і соль. Пачастунак. Выходзіць бацько маладое с хлебам-солю і просіць усіх у хату. Плябанаўцы Маст. (ДМГ, 195). Як маладыя прыяжджаюць назат, музыканты граюць, а бацькі с хлебам і соляй спатыкаюць. Галавенчыцы Гродз. (ДМГ, 193). Тады едуць да маладой. Выходзіць бацька с хлебам с солью. Просіць у хату. Дзям'янаўцы Дзятл. (ДМГ, 192). Хлеб адданы. Гл. адданы хлеб. Хлеб аддаць каму. Адпомсціць каму-н. Нічога, хай пачакая, я яму хлеп аддам, надоўга запомніць. Волькавічы Ашм. Хлеб і да хлеба. Самы неабходны харч для пражытку і не толькі ён. Быў хлеп і да хлеба. Пасінічы Сл. Вайной партызанам людзі давалі хлеба і да хлеба. Вялікая Воля Дзятл. Хватае хлеба і да хлеба, і двох свіней колім на гот. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 297). Ціперачы маям хлеб і да хлеба. Кулакі Гродз. (СНМ, 158). Ціпер, дзякаваць Богу, маем усяго ўдастатку, маем хлеб і да хлеба. Адэльск Гродз. (СНМ-2, 237). Ціперачы трэбо працаваць, каб мець хлеб і да хлеба. Кукалі Гродз. (СНМ-2, 253). Будзе хлеб і да хлеба. Руда Яварская Дзятл. Вар. і хлеб і да хлеба. Хлеб ламаны крупы драны ў каго. Хто-н. жыве на поўным забеспячэнні, ні аб чым не клапоцячыся. Дай я табе хоць на кухні памагу, а то ў нас другі дзень хлеб ламаны крупы драны, а ты адна нас і корміш, і поіш. Красная Шчуч. (ЗНФ, 75). Хлеб ногі ад'еў каму. 1. Няўхв. Хто-н. ідзе павольна ці, ідучы, чапляецца за што-н. нагамі. Табе што, хлеп ногі ад'еў?.. Ідзеш, ідзеш, а нас ніяк не дагоніш. Хутар Праважа Воран. Хлеп ногі ад'еў табе ці што?.. За кожны камянь зачэпісса. Падазёркі Гродз. 2. Асудж. Хто-н. сядзіць, рассеўся. Уставай! Што распасьцёрса?! Хлеп ногі ад'еў? Забалотнікі Гродз. Табе што, хлеп ногі ад'еў, падняцца не можаш?! Жылі Іўеў. Хлеб рукі ад'еў каму. Асудж. Хто-н. нязграбна трымае што-н. ці абы-як робіць, зрабіў што-н. Глядзі, як ты робіш! Табе што, хлеп рукі ад'еў?! Тракелі Воран. Хоць на хлеб намазвай каго. Хто-н. вельмі добры, лагодны, памяркоўны. Гэта ціпер яны сталі хоць на хлеп намазвай. Дарані Свісл. Як апошні хлеб спёкшы. У стане задуменнасці, маркоты, упадку (быць, сядзець і пад.). Дзяўчаты нашыя нешто сядзяць як апошні хлеп сьпёкшы. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 83). Чаго гэто ты сёня прыціх як апошні хлеп сьпёкшы? Савічы Шчуч. (ЗНФ, 83). ХЛЕБА. Мала хлеба з'еў (з'елі). Няўхв. Недастаткова вопытны, замалады. Мало вы хлеба зьелі. Дварчаны Воран. Паесці хлеба гродзенскага. Іран. Заганарыцца, несці сябе высока, пажыўшы ў горадзе. Як паела хлеба гродзенскага, дык абы с кім ні гаворыць. Алекшыцы Бераст. Паслаць далёка і без хлеба каго. Выказаць крайне негатыўныя адносіны да каго-н. Я яго як убачыла, то адразу паслала далёка і без хлеба. Гродна Гродз. Хлеба кусок. Сродкі для існавання. Зразу пасьля вайны вываска лесу была, пілілі лес, на берах, на Шчару вазілі лес, а потым, ну хто меў каня, то вазілі, а хто не меў, то не езьдзіў, так хадзіў зарабляць, кап на хлеба кусок зарабіць. Лявонавічы Дзятл. (ДМГ, 159). ХЛЕБАМ. Хлебам не кармі каго, а дай і пад. Каму-н. нічога іншага не трэба, апрача таго, пра што гаворыцца. Яна такая – любого згадзіць, хлебам ні кармі, а дай абліць чалавека гразёю. Чамяры Сл. (ЖНСл., 180). Пад'ялдыкваць ён любіць: яго хлебам не кармі, дай паздзеквацца над чалавекам. Чамяры Сл. (ЖНСл., 184). Хоць з хлебам еж каго. Ухв. Вельмі добры, лагодны, з мяккім характарам. І ні думай, выхоць замуш, хлопяц – хоць с хлебам еш. Рудаўка Сл. Гэтакі хлопяц стаў, хоць з хлебам еш яго. Левыя Масты Маст. (ЗНФ, 76). Нешта ў лесі здохла: Васіля дзісяка хоць с хлебам еш. Якубаўцы Воран. (ЗНФ, 76). Во паглянь, якая файна дзяўчук, хоць с хлебам еш. Ражанка Шчуч. (ЗНФ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адеў, дзямянаўцы, зелі, зеў, падялдыкваць
9 👁