ХЛЕБ. Адданы хлеб. Расплата за дрэнныя паводзіны, учынкі. Сам такі гіцаль быў, ціпер хай на сібе пабачыць, гэта яму адданы хлеб. Лазы Ваўк. (МСГВ, 20). Хлеп адданы, якім хлебам карміў ён сваіх бацькоў, такім хлебам кормяць і яго родныя дзеці. Свіслач Гродз. (СНМ, 156). Вар. адданы (дзякаваны) хлеб. Дзякаваны хлеб. Расплата за дрэнныя паводзіны, учынкі. Як гэтак зрабіў яму, то і ты атрымай дзякаваны хлеб. Белае Гродз. (БФ, 132). Вар. адданы (дзякаваны) хлеб. Есці хлеб поўным ротам. Быць багатым, жыць у дастатку, заможна. Есць хлеп поўным ротам і жыве бес клопату. Правыя Масты Маст. Мой сусед есьць хлеп поўным ротам, ні то што мы працуям і нічого ні маям. Каменка Шчуч. Дурная!.. Выйдзяш за яго – будзяш хлеп поўным ротам есьці. Ні глядзі, што стары кавалер, глаўно – багаты. Першамайск Шчуч. Зайцаў (зайчы, зайчыкаў, заячы) хлеб. Дзіц. Рэшткі ежы, прынесеныя дадому і падараваныя дзецям. Пра ежу, якая засталася нескарыстанай ад той, што бралі дарослыя з сабой на працу. Во заяц хлеба перадаў. Мой хлопчык, вазьмі пакаштуй зайцавага хлеба. Кальчуны Ашм. Калі на поля хадзілі, бралі ўсягда абет с сабою, і што астануцца куске хлеба, то прыносілі да дзяцей, гаварылі, што гэта зайчы хлеп. Дзеці аш біліся за яго, так любілі. Вялікая Бераставіца Бераст. (ДМГ, 27). Бяжы, унучак, сюды, дам табе зайчыкаваго хлеба, зайчык міне на дарозі перапыніў і даў, каб я табе прынёс. Бабіна Гродз. «Наця, дзеткі, заячаго хлеба, гэта зайчык вам прыслаў», – казала маці, і мы верылі. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 57). І хлеб і да хлеба. Самы неабходны харч для пражытку і не толькі ён. Цяжолый быў трут, але ўжо рукі не дрыжалі, бо быў і хлеп і да хлеба, дванаццаць ектараў зямлі, чатэры ўчасткі балота. Чураі Дзятл. Ёсцяка й хлеб і да хлеба. Кагаліншчына Лід. (БД, 127). Цяпер усяго хапае: і хлеба і да хлеба. Лапенкі Гродз. Вар. і хлеб і да хлеба. Лёгкі хлеб. Праца, крыніца даходаў, якая не вымагае значных працоўных высілкаў, намаганняў. Усе пайшлі ў горад вучыцца на лёгкі хлеб, а хто горад карміць будзя? Уселюб Навагр. Нам з бацькам цяшко было, то хай дзеці разумней за нас жывуць, няхай шукаюць ляхчэйшага хлеба. Мілявічы Маст. (СБНФ, 139). Лёхкі хлеб. Міратычы Карэл. (СПЗБ-2, 649). Ён пражые лёхкім хлебам. Малі Астр. (СПЗБ-5, 307). Іх Сярожа ні хацеў працаваць у калхозя, а паехаў у сьвет шукаць лёхкага хлеба. Калантаі Ваўк. (СГВ, 613). Такія, як ён, рабіць ні любяць, толькі шнырыць прывыклі, шукаюць лёхкаго хлеба. Абуховічы Гродз. (СНМ-2, 267). На хлеб не намажаш што. Жарт.-іран. Не атрымаеш матэрыяльнай карысці ад чаго-н. Што мне твой «дзякуй», дзякуй на хлеп ні намажаш. Гродна Гродз. Ну й што, што ён цябе любіць. Любоў на хлеп ні намажаш, а жыць нейк трэба. Беліца Лід. Пайсці на свой хлеб. Пачынаць жыць самастойна. Табе ўсё бацькі дрэнныя, пачакай, пойдзеш на свой хлеб, кожны дзень будзеш успамінаць нас. Слонім Сл. Пакінуць хлеб пабегчы па крошкі. Асудж. Не цэнячы па-сапраўднаму таго добрага, што ёсць, хацець лепшага. Пакінуць хлеб пабегчы па крошкі. Гліняны Гродз. (ППФВ, 49). Праз хлеб хлеба (крошкі) шукаць. Асудж. Не цэнячы па-сапраўднаму таго добрага, што ёсць, хацець лепшага, большага, невядома чаго. Ёй бы радавацца, што яе любіць, ажно не, прас хлеб хлеба шукае, перабірае кавалераў. Лылойці Смарг. Такі добры мужык: і працавіты, і ні пьець, і ні курыць, а яна носам круціць, нечага яшчэ хочыць, прас хлеп крошкі шукаіць. Косцевічы Астр. Сабачы хлеб. Няўхв. Невялікі заробак, здабыты цяжкай працай. Ці ж гэта работа, робіш як катаржны. Сабачы хлеп, заропку ніякага. Навасёлкі Ашм. Свой хлеб у руках мець. Ухв. Забяспечваць самастойна, уласнай працай сваё існаванне. Ні спадзявайся, мая дачка ні дасьць панявярацца нат сабой, бо вучаная, свой хлеп у руках мая. Паляцкішкі Воран. (СГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁