Трымаць хвост пісталетам (трубой). Трымацца ўпэнена, незалежна, з гонарам, не
сумуючы. Трымаць хвост пісталетам. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 193). Ён хоць нічого
ні мае, але хвост пісталетам трымае. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ-2, 234). Трымаць
хвост трубою. Зачэпічы Шчуч. Бачыла Валю вашу, нічого сабе такая, трымая хвост
трубой. Кулёўшчына Маст. Нічога, на людзях ён трымаў хвост трубою. Даўгінава Карэл.
У мышыны хвост згуляцца. Вельмі моцна (пахудзець, знясілець, змарнець ад
гуляння). Колькі ўжэ можно па вечарах на гулянкі бегаць, паглядзі на сібе, згулялася ў
мышыны хвост, адны вочы блішчаць. Грынкі Свісл.
У хвост хадзіць. Неадступна, следам (хадзіць за кім-н.). Што ты за мной у хвост
ходзіш, месца табе німа. Зенявічы Навагр.
У хвост у грыву. Пакаранне, праборка, строгая вымова. Ідзі, бо будзе табе у хвост у
грыву. Руда Яварская Дзятл. Вар. і у хвост і у грыву.
Хвост адкінуць. Гл. адкінуць хвост.
Хвост задраўшы (залупіўшы) пайсці, пабегчы і пад. Няўхв. Не зважаючы на
абставіны, не лічачыся з чыімі-н. інтарэсамі, абы-куды, невядома куды (пайсці, пабегчы і
пад.). Ужо паляцела хвост задраўшы. Глядавічы Маст.
Хвост задраць. Няўхв. Заганарыцца. Паехаў у горат, так ужо ш і хвост задраў,
здаровацца перастаў. Заборцы Астр. Пабыў у начальніках, так ужо і хвост задраў.
Заборцы Астр. Так хвост задрала, што нават ні паздароваяцца. Першамайск Шчуч.
Бачыш, хвост задрала, ужэ што-то яна ходзіць. Ці надоўго? Зарас ізноў апусьціць.
Купры Шчуч.
Хвост залупіць і пайсці, пабегчы і пад. Няўхв. Не зважаць на абставіны, не палічыцца
чыімі-н. інтарэсамі, кінуць усё (і пайсці, пабегчы). А ёй што ні кажы, хвост залупіць і
пайшла. Алекшыцы Бераст.
Хвост паджаць. Спалохаўшыся, страціць самаўпэўненасць, стаць больш сціплым,
асцярожным. Бач, як хутка хвост паджаў, калі з брыгадзіра скінулі. Задварані Свісл.
Хвост падцяць. Гл. падцяць хвост.
Хвост паказаць. 1. Знікнуць з поля зроку. Я зноў спазьнілася, аўтобус толькі хвост
паказаў. Пеляса Воран. 2. З'явіцца на кароткі час. А мой сынок дахаты рэтка прыедзе,
хвост пакажа і назат прэцца. Заборцы Астр.
Хвост сабаку палажыць. Вельмі мала. Пра надзел, участак, плошчу. Зямлі ў нас было
столькі, што хвост сабаку палажыць толькі. Дварчаны Воран.
Як авечы хвост нарабіцца. Іран. Зусім мала, слаба (папрацаваць). Глянь, ужэ
цягняцца дахаты. Нарабілася ўжэ, ага. Як авечы хвост нарабілася. Сялявічы Сл.
Як кацячы хвост. Неадступна, следам (хадзіць за кім-н.). І што ты ўвязаўся да мяне,
ходзіш за мной як кацячы хвост. Ісаевічы Сл.
Як парасячы хвост змерзнуць. Вельмі моцна. Ну і марос сёньня, я зьмерзла як
парасячы хвост, аш трасе. Вялікія Канюшаны Лід.
ХВОСЦІКІ. Як мышыныя хвосцікі косы. Маленькія і тоненькія (косы ў дзяўчыны).
Вой, якія ў міне тут коскі. Як мышыныя хвосьцікі. Моцевічы Лід. (ЗНФ, 90). Ніхай сабе
росьціць [косы]. Трохі боўтаюцца. Як мышыныя хвосьцікі. Вердамічы Свісл. (ЗНФ, 90).
Якія там косы... Як мышыныя хвосьцікі. Алекшыцы Бераст. Вар. як мышыныя хвасты
(хвосцікі).
ХВОЯ. Як хвоя аб зямлю ўпасці, стукнуцца і пад. Вельмі гучна, моцна, усім целам.
Грымнуў як хвоя аб зямлю. Пасека Воран. (ППФВ, 18).
ХЕР. Хер лысы. Груб. Кепскі чалавек. А той хер лысы кінуў. Што тэраз адной зь
дзіцям малым рабіць? Віганцы Воран. (ДМГ, 154).
ХІХАНЬКІ. Не хіханькі. Вельмі важна, справа сур'ёзная. Да работы трэба больш
сур'ёзна ставіцца, гэта табе ні хіханькі. Алекшыцы Бераст
Дадатковыя словы
зявіцца, сурёзна, сурёзная
11 👁