За разьбіты нос і падраную кашулю Сёмка палучыў і ў хвост і ў грыву. Турэц Карэл. Ні
пайшла ты сёньня на сабраня, будзя табе і ў хвост і ў грыву. Ліпнішкі Іўеў. Вар. і у
хвост і у грыву.
Набрахаць на свой хвост. Асудж. Нагаварыць лішняга, што ў далейшым выкліча
непрыемнасці для таго, хто нагаварыў. Набрахала на свой хвост, цяпер расхлёбвайся.
Вішнева Смарг. Гэта вот як гаворыш, а тады гэта табе вылязя бокам, дык гэта
набрахаў на свой хвост. Балотца Навагр. Набрэшаш ты на свой хвост, потым сама
плакаць будзяш. Берагоўцы Шчуч.
Накруціць хвост каму. Паўшчуваць, прабраць, пакараць каго-н. Хай толькі прыйдзе,
я яму накручу хвост. Моцевічы Лід. Накруці яму хвост, ба ўжэ заўсем распусьціўса,
раскол гэты, вытварая, што хоча. Бабіна Гродз.
Намыліць хвост каму. Пабіць, пакараць, сурова расправіцца з кім-н. Я табе намылю
хвост, ні ціпер, дак пасьля! Малая Люцінка Валож. Хваліўся, што такі дужы, такі
спрытны, аля я яму намыліў хвост, а ні ён мне. Пеляса Воран.
На свой хвост. Сабе на шкоду (зрабіць што-н.). Бегала і набегалася на свой хвост, а
цяпер ляжы ды хварэй. Пастарыні Смарг. Набегалася на свой хвост. Радзівонішкі Лід.
(МСГВ, 600; ППФВ, 43). Нагаворыш на свой хвост, а потым ні будзяш знаць, што рабіць,
памаўчы лепей. Зенявічы Навагр.
На свой хвост аглянуцца. Ацаніць свае ўчынкі, дзеянні, паводзіны і пад. Міне судзіла
й так і гэтак, а на свой хвост аглянуцца ні хоча. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 49). Ты лепей на
свой хвост агляніса, а тады будзяш на другіх трэсьці зялёны мак. Новы Двор Шчуч.
(ЗНФ, 49).
На свой хвост паглядзець. Звярнуць увагу на ўласныя ўчынікі, паводзіны. Чым пра
некага гаварыць, хай перш на свой хвост паглядзіць. А ён у яе ун які велькі, нібойсь
забылася. Бастуны Воран.
Не паспеў на хвост аглянуцца. Вельмі хутка, нечакана (адбылося што-н.). Не пасьпеў
на хвост аглянуцца, як застаўся адзін, мая каханая выйшла замуш за другога. Асіпаўцы
Воран.
Падагнуўшы хвост пайсці, пабегчы і пад. Няўхв. Прыніжана, прыгнечана, спалохана.
Учора лаяўся на ўсіх, а сёньня ходзіць падагнуўшы хвост. Новы Двор Свісл. Як далі
наганяй, та пабех падагнуўшы хвост. Левыя Масты Маст.
Падкінуць пад хвост каму. Правучыць, пакараць каго-н. Падкінуў пад хвост, то як
мілянькі пабег памагаць мацяры палоць буракі. Верашкі Івац. (ДСК, 159).
Паднімаць хвост. Няўхв. Не лічыцца з кім-н., з выклікам ставіцца да каго-н. – Ты чаго
гэта, нявестачка, паднімаяш хвост? Можа ад мужыка свайго храбрасьці набралася?!
Жукоўшчына Дзятл.
Падцяць хвост. Спалохаўшыся, страціць самаўпэўненасць, стаць больш сціплым,
асцярожным. Крыху падцяў хвост, а то жыцьця не было, то плот зломіць, то стох
патпаліць. Дзеравянчыцы Сл. Калі мужыка пасадзілі ў цюрму, то Ніна трохі хвост
пацьцяла, а то ўсё хвалілася сваёй сямейкай. Дарагляны Маст. Нібось пацьцяў хвост, калі
прышоў бацька. Мардасы Шчуч.
Схаваць хвост у хварост. Спалохаўшыся, страціць самаўпэненасць, стаць ціхім,
пакорлівым. Ну што, схаваў хвост у хварост, а казаў, што не баіся. Каркуцяны Воран.
Схіліць хвост. Стаць сціплым, збавіць самаўпэўненасць. Табе б трэба схіліць хвост,
а то здружылася з гэтай сукай бясхвостай, нікога знаць ні хочаш. Галавічполе Шчуч.
(СГВ, 608).
Трубіць у хвост каму. Няўхв. Вельмі дагаджаць каму-н. Такоя дзіця сьпешчаная,
трубіш, трубіш яму ў хвост, а яно зусім не есць. Слесары Іўеў. (ЗНФ, 69). – Паляцела на
гулянё, а патхадзіцца [управіцца з хатняй работай] німа каму. – Ніхай боляй трубяць ёй
у хвост, яшчэ ні так будзя. Шчорсы Навагр. (ЗНФ
11 👁