ХВІГІ. Без хвігі не падыдзеш да каго. Іран. Хто-н. ганарысты, фанабэрысты, ставіць сябе вышэй за ішых. Гэта такі начальнік, да яго біс хвігі ні падыдзяш. Гарадзішча Воран. Вар. без фігі (без хвігі) не падыдзеш (не падходзь). Без хвігі ні да носа (ні да носу). Іран. Вельмі ганарысты, фанабэрысты, ставіць сябе вышэй за ішых. А Настуля і дзеўкай была фанабэрыста, што ты! Бяс хвігі ні да носа, на ўсіх каляжанак тулькі зьверху і глядзела. Старына Маст. Бяс хвігі ні да носу. Бяцюны Ашм. (ППФВ, 8). Вар. без фігі (без хвігі, без кукіша) ні да носа (ні да носу). ХВІГУ. Хвігу паказаць каму. Няўхв. Нічога не даць каму-н., не праявіць ніякай увагі да каго-н. Я памагаю, а мне аткуль помачы чакаць, толькі хвігу пакажуць. Малая Бераставіца Бераст. ХВІЛІНУ. На хвіліну. На вельмі кароткі час, зусім ненадоўга (выйсці, зайсці, змоўкнуць і пад.). Выйдзі на хвіліну, нешто табе скажу. Клачкі Гродз. (СНМ-2, 249). ХВІЛІНЫ. З хвіліны на хвіліну. У самы бліжэйшы час. Мы ўжо чакалі, што с хвіліны на хвіліну Косьцік заверня да Рэні ў сваты. Уша Карэл. (СГВ, 593). ХВІНДОНЫ. Біць хвіндоны. Няўхв. Нічога не рабіць, гультайнічаць. Цэлы дзень білі хвіндоны, нічогінька ні рабілі. Хадзілоні Шчуч. ХВІЧКУ. На хвічку завязаць. Спецыяльным вузлом (завязаць). Звяжы на хвічку, а то ўсё пагубляяш. Вялікая Воля Дзятл. ХВОЙКА. Хвойка зашуміць чыя. Хто-н. памрэ, будзе пахаваны. Ужэ два года, як німа на сьвеці майго Андрэя, і ў міне німа здароўя, скора й мая хвойка зашуміць. Каменка Шчуч. (ЗНФ, 75). – А ці многа ш Сытаму гадоў? – Хватая, скора й яго хвойка зашуміць. Стральцы Гродз. (ЗНФ, 75). ХВОСТ. Абламаць хвост каму. Паграж. Прымусіць паводзіць сябе інакш, уціхамірыць каго-н. Ці закрыеш ты сёньня свой рот?! Я зараз табе абламаю хвост, калі ты не знаеш, на якую нагу стаць! Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 69). Адкінуць хвост. Няўхв. 1. Адпачываць, спаць лежачы. Гэта вот часамі ці ён залянуяцца рабіць ці захварэя, то кажуць: ужо аткінуў хвост, ужо ляжыш. Ваўкавічы Навагр. Чаго разваліўся, хвост аткінуў?! Марш да работы. Праважа Воран. А што ёй, ляжыць сабе хвост аткінуўшы, а маці хай робіць. Ражкі І Свісл. 2. Захварэць, ляжаць хворым. – Твая дзе? – У хаце. Пайдзі палядзі. Нешто хвост аткінула, другі дзень ні ўстае, ні можа. Уселюб Навагр. Ні лятайця па холадзі, зарас ізноў хвасты аткіняця, тады хадзі толькі каля вас. Купры Шчуч. Малая ўчорачы лётала па дажджы, то ціпер хвост аткінула, у школу ні пашла. Уселюб Навагр. Ні слухаў мяне, бегаў голы, то цяпер ляжыць хвост аткінуўшы. Руда Яварская Дзятл. 3. Памерці. Яна ўжэ аткінула хвост, ужэ даўно атплакалі. Купіск Навагр. Даваць (даць) пад хвост (у хвост) каму. Часцей жарт. Рэзка прабіраць каго-н., моцна сварыцца на каго-н. Трэба ім [дзецям] часьцей даваць пат хвост, тады, можа, слухаць будуць і сваіх, і чужых. Пескі Маст. (ЗНФ, 25). За гэтыя соткі Ладыку на праўленьні ўчора далі пат хвост. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 25). Дай ты свайму хлопцу пат хвост, бо сёня зноў у мой сат залес. Цырын Карэл. (ЗНФ, 25). Ні мяшало п табе даць пат хвост, а то ўжэ зусім разбэсьціўся. Мацвееўцы Ваўк. Гэдыкуй дзеўцы ішчэ трэба даць добро пат хвост, будзя знаць, як с кавалерамі круціцца. Старына Маст. Дай ты яму пат хвост, што ён ні слухая, усё там цяніцца ззаду. Варняны Астр. Як маці дала яму пат хвост, бягом пабех. Вензавец Дзятл. Учора на сабрані далі яму ў хвост, і даўно было пара. Першамайск Шчуч. Пачакай, прыдзя Генюсь, ён табе дасьць у хвост. Купры Шчуч. Залупіўшы хвост пайсці, пабегчы і пад. Няўхв. Не зважаючы на абставіны, не лічачыся з чыімі-н. інтарэсамі, абы-куды, невядома куды (пайсці, пабегчы і пад.). Хіба яе калі дома застанеш, сумку кіня і пабегла залупіўшы хвост. Мілявічы Маст. І ў хвост і ў грыву. Пакаранне, праборка, строгая вымова. Хай толькі папарыцца тут, тады ёй ня здабраваць, палучыць і ў хвост і ў грыву. Купіск III Навагр. (ЖНСл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁