Закруціла (закру´ціць) пад хвастом у каго. Няўхв. Каму-н. вельмі моцна захацелася,
зажадалася чаго-н. Гэта бывая часта! Закруціць пат хвастом у яго, і ўжэ будзя хадзіць
сьледам, прасіць, кап купіла што. Стокі Свісл.
За хвастом хадзіць. Няўхв. Следам, неадступна (хадзіць за кім-н.). Аччапіся ты ад
міне, што ты ўсё за хвастом ходзіш! Пагранічны Бераст. Я да дзяўчат хачу пайсьці, а вы,
малыя, усё за хвастом ходзіця, нікуды ні ўцячэш, бывало. Аш плачу, так надаясьце.
Старына Маст. Ходзіш за хвастом, як дзіця малое. Мілявічы Маст. Малая наманула была
хадзіць за хвастом, а я рас – крапівой яе, больш ні ідзе. Паўлаўшчына Ваўк.
Круціць хвастом перад кім. Няўхв. Ліслівасцю, хітрыкамі дабівацца чыёй-н.
прыхільнасці. Якая тут любоў, яна проста круціць хвастом прад табою, бо замуш хоча.
Руда Яварская Дзятл.
Накрыцца хвастом. Няўхв. 1. Знікнуць, звычайна ўчыніўшы што-н. Гэта ш
прыляцеў, схапіў у маткі грошай і хвастом накрыўся. От і чакай ат такіх помачы.
Заборцы Астр. Пазычыла суседу грошы, а ён хвастом накрыўся – і ў той бок не глядзіць.
Малі Астр. (СПЗБ-5, 300). 2. Страціцца, перайсці ў карыстанне да каго-н. іншага. А што,
я ні казала табе – ні давай ёй! То во, хвастом накрылася твая хустка. Ражкі Свісл.
Накрылася хвастом твая цацка. І ні ўдобно назат забіраць. Нічого, купім другую. Левыя
Масты Маст. 3. Прыкінуцца, зрабіць выгляд, што гэтага раней і не было, што хто-н. зусім
не памятае што-н. Ты думаіш, што я ўжо такі на галаву слабы, ні помню, што даваў табе
гэблік. Ні бойся, добра помню. А ты ўжо накрыўся хвастом, маўчыш. Думаіш, як мне, ды
можна й ні аддаваць. Горшавічы Астр.
Пад хвастом у казы. Іранічна-грубы адказ таму, хто просіць паказаць што-н.
Ужываецца з абавязковым словам пакажы. – Што там купіў, пакажы? – Пакажы,
пакажы... Пат хвастом у казы! Шчытай, што ўжэ паказоў. Бабіна Гродз. – Што
ў жмені трымаяш? Пакажы. – Пат хвастом у казы. А вазьмі адгадай. Дубна Маст.
– Што купіў, пакажы? – Пат хвастом у казы! За паказ грошы плацяць. Пеляса Воран.
– Дзе газеты палажыла, што паштальёнка прынясла, пакажы? – Пад хвастом у казы.
Нідзе я іх ні лажыла, сама шукай. Талькаўцы Ваўк.
Хвастом малоць. Няўхв. Гаварыць абы-што. Яе сястра так ужэ хвастом меля, што
ні поймяш, ці махлюя, ці праўду кажа. Дварчаны Шчуч. Вар. хвастом трэсці (малоць).
Хвастом накрыцца. Гл. накрыцца хвастом.
Хвастом трэсці. Няўхв. Гаварыць абы-што. Пыталася пра Максіма, дзе ён цяпер, ці
ажаніўся, а яна мне нешто другоя барозьніць. Ёй дык абы хвастом трэсьці. Дварчаны
Шчуч. Вар. хвастом трэсці (малоць).
ХВАСТЫ. Як мышыныя хвасты косы. Маленькія і тоненькія (косы ў дзяўчыны).
Адрэш ты гэтыя свае косы, што зь іх, калі яны як мышыныя хвасты. Бабіна Гродз.
(ЗНФ, 90). Вар. як мышыныя хвасты (хвосцікі).
ХВАСЦЕ. Завінула (завіне) у хвасце каму. Няўхв. Каму-н. раптоўна захацелася,
уздумалася рабіць што-н. Яму завінуло ў хвасьце, і пашоў на рыбу, а ты тут душыся адна.
Воўпа Ваўк. Гэтуй Марысі як завіне ў хвасьце, та яна зробіць што хочаш. Дарагляны
Маст. Вар. завінула (закруціла, завіне, закруціць) у хвасце.
Закруціла (закруціць) у хвасце каму. Няўхв. Каму-н. раптоўна захацелася,
уздумалася рабіць што-н. Ой! Нашай Іры ні ўгадаяш: раз – добра, а другі – як закруціць у
хвасьце. Сурынка Сл. Вар. завінула (закруціла, завіне, закруціць) у хвасце.
У хвасце плесціся. У ліку апошніх. Даганяй скарэй, а то пляцеся ў хвасьце. Вераб'і
Астр. Такая марудніца, усе бабы паканчаюць садзіць барозны, а яна пляцецца ў хвасьце,
каню прыходзіцца чакаць, каб разгараць нову баразну. Бабіна Гродз.
ХВАТКА. Мёртвая хватка. Ухв. Здольнасць настойліва дабівацца свайго. У Каці ўсё
атрымаецца, зь яе мёртвай хваткай яна чаго хочаш даб'ецца. Суботнікі Іўеў
Дадатковыя словы
верабі, дабецца
14 👁