Хвароба на яго (на яе, на іх). Выкл. Выказванне незадавальнення, неадабрэння і пад.
Хвароба на яго, цюркач як завядзецца ў хаце, та яго ўжэ ні выжаняш, ні дасьць заснуць.
Гродна Гродз. (СНМ, 160). Хвароба на яго, як наступіў на некі ражон, так ногу і
прастраміў. Калеты Гродз. (СНМ, 113). Карова, хвароба на яе, у гарот улезла, чысто ўсе
буракі згрызла. Бабіна Гродз. Камарэ, хвароба на іх, смаліцай усюды лезуць, пякуць, рады
ад іх німа. Карозічы Гродз. (СНМ, 132). Хвароба на іх, мышы салому ў адрыні пераелі,
пасяклі. Навумавічы Гродз. (СНМ-2, 172). Хвароба на яго, у збанку вушко адбіласо, німа
за што трымаць. Навасёлкі Гродз. (СНМ-2, 38). Хвароба на яго, як стала выкачваць
бялізну, та і забыласа, што вячэру трэбо варыць. Хамякі Гродз. (СНМ-2, 40). Хвароба на
яе, цыбуля змарнаваласа, у стаўбунэ пашла. Капцёўка Гродз. (СНМ-2, 221).
Хвароба панесла каго. Няўхв. Хто-н. недарэчы, не ў пару пайшоў, паехаў куды-н.
І куды гэта цябе хвароба панесла? Малюшычы Карэл.
Хвароба яго (яе, іх) знае. Невядома. Хвароба яго знае з гэтым дажджом, кругом
ідзе, а нас апходзіць. Кашалёва Навагр. Хвароба яе зная, куды яна пайшла. Уселюб Навагр.
Ну так па ёй б'ю – ні разаб'ю, ана тоўста, ці яна мо паросна была, хвароба яе знае.
Уселюб Навагр. (ДМГ, 81). У мяне даўней много палосак было, а зарас хвароба іх зная,
дзе яны. Кашалёва Навагр.
ХВАРОБЕ. Як у хваробе свянтэго Левантэго дрыжаць, трэсціся і пад. Іран. Вельмі
моцна (дрыжаць, трэсціся ад страху, хвалявання ці холаду). Чаго трасесься як у хваробе
сьвянтэго Левантэго? Ідзі адзень куртку, а то зарас соплі папусьціш. Гродзі Ашм.
● Фразеалагізм утвораны на аснове польск. choroba święntego Walentego 'эпілепсія' з
метатэзай у апошнім кампаненце.
Як хваробе кашаль. Іран. 1. паможа. Ніяк не, зусім не (паможа). Яна мне паможа
як хваробе кашаль. Жупраны Ашм. Ты мне памагла як хваробе кашаль. Занцавічы Ваўк.
Ты так мне паможаш як хваробе кашаль. Карозічы Гродз. 2. патрэбны. Зусім не
(патрэбны). Патрэбны ты мне як хваробе кашаль. Погіры Ашм. Усё нос свой суня да
нашай работы. Камандзерам выбіваўся. Каль ды ён нам як хваробі кашаль патрэбны.
Асіпаўцы Воран. Вар. як хваробе (для хваробы) кашаль.
ХВАРОБУ. На якую хваробу. Няўхв. Для чаго, навошта. На хваробу трэба было
ісьці туды. Уселюб Навагр. А на хваробу табе гэтыя куры здаліса, ціпер у магазіні ўсё
есьць: і мясо, і яйка – дурыцца ні трэбо. Бабіна Гродз. Апхоць ты яе за сем вёрст, на якую
хваробу яна табе здалася. Нізяны Ваўк.
Хваробу ў бок каму. Выкл. Выказванне рашучай нязгоды з чым-н. Раз да нас прылез
некі нямчурыско і кажа: «Матко, шпэк ё?» А маці яму: «А хваробу табе ў бок, ні шпэк».
Свіслач Гродз. (СНМ, 171).
ХВАРОБЫ. Да хваробы чаго. Вельмі многа чаго-н. У прошлым року гэтых чорных
ягадаў было да хваробы, вёдрамі з лесу насілі. Іванаўцы Гродз. (СНМ-2, 274). Разэля
казала, што ў лесі была, грыбоў да хваробы прынясла. Цыдовічы Гродз.
Ні хваробы. Няўхв. Зусім нічога, зусім не. Хацеў гэто поля купіць, аля ні хваробы ў
яго ні выйдзя, ніхто яму ні дасьць. Бабіна Гродз. Казоў, як збуду карову, та адразу ёй
аддам сячкарню. І думаяш, аддаў? Ні хваробы! Мо дзе прадаў каму. Прыдоўгае Шчуч.
Ні хваробы ў іх няма, адны голыя сьцены ў хаці. Круглыя Ваўк. (ЗНФ, 56).
Як для хваробы кашаль паможа. Іран. Ніколькі не, зусім не (паможа). Памогуць
тутака твае сьпевы як для хваробы кашаль. Дварчаны Воран. Вар. як хваробе (для
хваробы) кашаль.
ХВАСТА. Падкруціць хваста каму. Павялічыць патрабаванне да каго-н., пакараць
каго-н. Я ўжо бачу, што ты зусім вучобу закінуў, ну глядзі, паткруціць бацька хваста.
Зэльва Зэльв.
ХВАСТОМ. Віляць хвастом. Не хацець працаваць, ухіляцца ад працы. Хто рабіў, а
хто віляў хвастом. Алекшыцы Бераст
Дадатковыя словы
разабю
14 👁