мяне пат дурную хату. Жупраны Ашм. Падвёў ты мяне пад дурную хату сваімі абяцанкамі. Апіта Іўеў. Вар. падвесці (завесці) пад дурнога (пад дурную) хату (хатку). Хату ме´це клёцкі гне´це в дупе колу´пе. Няўхв. Робіць некалькі спраў адразу. Рабі што адно, лепшы толк будзя, а то хочаш усе работы зарас парабіць. Як кажуць, хату меце клёцкі гнеце в дупе колупе. Драчаны Свісл. Хату на вуліцу выкіруе. Ухв. Вельмі актыўны, энергічны, знаходлівы, спрытны ва ўсіх справах. Паўла ў іх ціхі чалавек, а яго баба хату на вуліцу выкіруе. Геруцева Свісл. Як праз хату прайсці. 1. Вельмі блізка да чаго-, каго-н. Стаю я гэто за кустам, чакаю. Тады ляджу, вылазіць зь ельніку воўк. І так бліско, во як прас хату. Бабіна Гродз. Сколька да таго сенакосу дарогі – як прас хату прайсьці. Косцевічы Астр. 2. Невялікі па плошчы (загон, лужок, палянка і пад.). Там той загончык як прас хату. Ты яго раз-два і ўзгарэш. Дубінка Гродз. (ЗНФ, 92). Нагледзіў у лесі палянку як прас хату, трэба пайсьці скасіць, пакуль хто другі ні скасіў. Нача Воран. (ЗНФ, 92). У мяне гарот як прас хату, што німа дзе садзіць. Пеляса Воран. ХАТЫ. З хаты ветрам з двара дымам што. Выкл. Выказванне засцярогі ад чаго-н. нежаданага, непрыемнага, недапушчальнага. Вун у іх пажар нядаўна быў, але ні дай Бох такога нікому, с хаты ветрам з двара дымам такое! Іўе Іўеў. О, Божа мой! Што за сямейка! С хаты ветрам з двара дымам такую сям'ю! Нікому такога не жадаю. Зубковічы Іўеў. З хаты не вылезеш (не вылезці). 1. Вельмі непагодліва. Пра дажджлівае, снежнае ці ветранае надвор'е. Аля й сьняжніца і завея – с хаты ні вылязяш. Бабіна Гродз. 2. Цяжка прайсці. Пра бездараж. На дварэ такая халяпа, што з хаты ня вылясьці. Юрацішкі Іўеў. (СГВ, 524-525). Стадо кароў як пражане пастух, та чысто гуліцу разьмесяць, с хаты ні вылязяш. Свіслач Гродз. (СНМ, 135). Ні хаты ні лапаты. Зусім нічога няма з маёмасці. Таксама мне гаспадар знайшоўся – ні хаты ні лапаты. Кальчуны Ашм. ХАЎТУРЫ. На панскія хаўтуры. Невядома калі, ніколі. Так я табе і паверыла, што ты гэта заўтра зробіш. Ага, зробіш, на панскія хаўтуры. Астравец Астр. ХАЦЕ. Не ўсе ў хаце ў каго. Часцей асудж. Хто-н. прыдуркаваты, ненармальны. Старэйшаго сына Марыля некуды вазіла лячыцца, але сяраўно ў яго ні ўсе ў хаці. Нінармальны ён. Зубрава Шчуч. (ЗНФ, 52). Не чапайце Гэльку, бу яна дурнавата. Кіня на вас камянь і атвячаць ні будзя, бу ў яе ні ўсе ў хаці. Крупава Лід. (Хітр., 61). Ты мне гэтым Васілём усе вушы пратрубіў. Ну, паехаў і хай едзя. Як хочаш, то й ты ець, калі і ў цібе ні ўсе ў хаці. Забалаць Воран. (ЗНФ, 52). Хібо ў цібе не ўсе ў хаці, што нясеш некую бязглузьдзіцу? Машталеры Маст. (ЗНФ, 52). Паглядзі, што ён робіць, напэўна, ні ўсе ў хаці ў чалавека. Чарняўка Шчуч. Хіба ў цябе не ўсе ў хаце, калі так думаяш. Пеляса Воран. Што гаварыць... У яго ні ўсе ў хаці, бо барануя абы-што. Ашмянцы Шчуч. ХАЦЕЙ. Хацей не даў. Іран. Не ўдалося здзейсніць тое, што хацелася. Хацела паехаць на магілке пачысьціць, ды Хацей ні даў. Літвінкі Гродз. ХВАЙНА. Як хвайна´. Вельмі прыгожая. Пра дзяўчыну. Як хвайна была дзяўчына. Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-5, 294). ХВАЛА. Адна хвала´. Усё адно, тое самае. Ніўдачы мой паршук, ужэ два месяцы мукою кармлю, й адна хвала – ні хоча правіцца. Бабіна Гродз. Ці робіш цалы дзень, ці паўдня – адна хвала, грошы тыя самыя. Падазёркі Гродз. Адзін з'еш вала – адна хвала. Парэчча Гродз. (СНМ, 177). З'еш адзін хоць вала – адна хвала. Хлістовічы Гродз. (СНМ, 183). Адзін з'еш хоць вала, адна хвала, а як станеш з людзьмі есці, будзеш у чэсці. Суботнікі Іўеў. (ППФВ, 4). ХВАРОБА. Хвароба гоніць каго. Незадав. Хто-н. недарэчы, не ў пару прыходзіць, з'яўляецца. Куды цябе хвароба гоніць. Міратычы Карэл. (СПЗБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, надворе, сямю
17 👁