Спаць у хамут. Не праяўляць актыўнасці, бяздзейнічаць. Не сьпі ў хамут, хлопец, бо
бяды не абярэсься, адаб'юць дзеўку. Вішнеўка Зэльв.
У хамут даць. Гл. даць у хамут.
Хоць у хамут запрагай каго. Хто-н. вельмі дужы, здаровы. Ого, хворы...
Прыкідваяцца, каб ні рабіць. Яго хоць у хамут запрагай. Навасёлкі Гродз.
Хоць хамут на шыю вешай каму. Няўхв. Хто-н. вельмі пакорлівы, цярплівы. Табе
хоць хамут на шыю вешай. Ты ўсё выцярпіш, ні можаш за сябе пастаяць. Логвіны Шчуч.
(ЗНФ, 77). Многа ўсякіх дзірэктараў бачыла, а гэты та ўжэ нейкі… Хоць яму хамут на
шыю вешай. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 77).
ХАПУН. Хапун не ўхопіць каго. Нічога дрэннага не здарыцца з кім-н. Хапун ні
ўхопіць гэтых кацянят, хай папішчаць, мо зарас і кошка верняцца. Багушоўка Гродз.
ХАРОШАЯ. Харошая мая. Пабоч. Выказванне добразычлівых пачуццяў да
суразмоўцы. От як было, харошая мая. Пытаеш, ці шчасьлівая была? А хто ш яго зная.
Гнезна Ваўк. (ДМГ, 18).
ХАРУ. Заехаць у хару каму. Груб. Ударыць, пабіць каго-н. Як заеду зараз у хару –
вочы на лоп вылезуць! Глядавічы Маст.
Заліць хару. Груб. Знаходзіцца ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, быць
п'яным. Зноў заліў хару, а дома жывіна ні кормляна стаіць. Глядавічы Маст.
ХАРЫТОНА. Панесці пад Харытона. Пахаваць. Пра нябожчыка. Старая, нідужа
стала, хутка ўжэ панясуць пат Харытона. Купіск Навагр.
ХАТА. Развалачы-хата. Няўхв. Кепская, неашчадлівая, неэканомная гаспадыня. Ты
ўсё гатова параздаваць!.. Прышла на ўсё гатовянько, сама то нічого ні прынясла!
Ні будзя сь цібе нічого, развалачы-хата ты! Стокі Свісл.
Хата з краю чыя. Часцей няўхв. Каго-н. не датычыцца што-н., хто-н. не хоча мець
справу з чым-, кім-н. Есьць жа такія людзі, на любую бяду аткажуць – мая хата с краю.
Грынкі Свісл. А чаго я туды пайду, мая хата з краю. Ліпнішкі Іўеў.
Хоць хата гары. Ні ў якім разе, нягледзячы ні на што (не зрабіць чаго-н.). Наш Раман
як глядзіць фудбол, то хоць хата гары – ні адыдзя ат цілівізара. Мацвееўцы Ваўк.
ХАТКУ. Падвесці пад дурнога хатку каго. Няўхв. Падманам ці іншымі паводзінамі
ставіць каго-н. у цяжкае, няёмкае, непрыемнае становішча. Я ш панадзеяўся на яго, а ён
падвёў мяне пад дурнога хатку. Геранёны Іўеў. Вар. падвесці (завесці) пад дурнога (пад
дурную) хату (хатку).
ХАТУ. Завесці пад дурнога хату каго. Няўхв. Падманам ці іншымі паводзінамі
ставіць каго-н. у цяжкае, няёмкае, непрыемнае становішча. Чаго ты зь ім сьплёталася,
паглядзіш, завядзе пад дурнога хату! Багушоўка Гродз. Вар. падвесці (завесці) пад
дурнога (пад дурную) хату (хатку).
І у хату не ўлезе. Іран. Вельмі тоўсты, мажны. Вунь наша Галька разрабілася, што
і ў хату ня ўлезя. Шчарбавічы Маст. (СГВ, 404). Узяў жонку як абэрджу, у хату ні ўлезя.
Стральцы Гродз. (СНМ-2, 8).
Падвесці пад дурнога (пад дурную) хату каго. Няўхв. Падманам ці іншымі
паводзінамі ставіць каго-н. у цяжкае, няёмкае, непрыемнае становішча. Казала табе, не
звязвайся зь ім, бо ён падвядзе цябе пад дурнога хату. Хамякі Гродз. Падвядзеш пад
дурнога хату, а потым выпутвайся як сама ведаеш. Ражкі Свісл. Лепш ні зьвязвайся ты
зь ім. Гэты лыгма мяне ўжо рас падвёў па дурнога хату. Сцеркава Лід. Ні трэбо зь ім
зьвязваца і ніякіх дзілоў мець. Ён ужэ ні аднаго падвёў пат дурного хату. Усе сядзяць, а
яму хоць бы што. Лунна Маст. Паслухаў я яго, а ён падвёў мяне пад дурнога хату.
Моцевічы Лід. Ён слухаў Васю, а той падвёў яго пад дурнога хату. Сурынка Сл. Яська
падвёў Манюся пад дурную хату, і што цяпер? Акмянеі Ашм. Ты больш слухай яго, ён
падвядзе пат дурную хату. Стары Двор Шчуч. Я на яго так спадзявалася, а ён падвёў
Дадатковыя словы
адабюць, апянення, пяным
13 👁