ХАЛЫ. Халы развесіўшы сядзець. Няўхв. Няўважліва. Сядзіш тут халы разьвесіўшы, ні чуяш, што мама кажа. Петрыманы Іўеў. ХАЛЯВУ. На халяву. Бясплатна, дарэмна, за чужы кошт. Любіў паесьці на халяву. Вішнеўка Бераст. Я на халяву ніколі ні жыў, нават калі грошай ні было. Бабіна Гродз. Рыгор дзедом стаў, унучку замочвоў, то і мне на халяву сто грам папало. Верашкі Івац. (ДСК, 238). Разявіць (раскрыць) халяву. Груб. Моцна крычаць, сварыцца, лаяцца. Чаго ты разьзявіў сваю халяву на ўсю хату?! Ні бачыш, што дзеці яшчэ сьпяць?! Пагранічны Бераст. Ты нічого ні гавары, бо Сьвета разьзявіць халяву ні ведаючы ні пра што. Мацвееўцы Ваўк. Ну ты натта ні бойся, што я так халяву раскрыў. Зачэпічы Шчуч. Халяву драць. Груб. Вельмі моцна гаварыць, крычаць, спяваць і пад. Ты чо гэта сваю халяву дзярэш, разышоўсо! Свіслач Гродз. (СНМ, 155). Рабіць ні хоча, а тулько халяву дзярэ! Грошай, бачыш, яму мало плацяць... І гэтых німа за што даваць! Старына Маст. Ты чо гэта сваю халяву дзярэш, разышоўсо! Дубоўка Гродз. (СНМ,155). Халяву раскрыць. Гл. раскрыць халяву. ХАЛЯЎКІ. Спаліць халяўкі. Пасватацца безвынікова. Наш Юрка паехаў у сваты і спаліў халяўкі. Геранёны Іўеў. (СГВ, 607). ХАМА. Як Хама з кумою гаварыць, разгаварыцца і пад. Што вы як Хама с кумою разгаварыліся, канчайце, пара ўжо дамоў. Сурынка Сл. ХАМУТ. Біць у хамут. 1. Дзейнічаць актыўна, рашуча. Ні бі ў хамут, Ганно, мідалі ні дадуць. Райца Карэл. Ды ні бі ты ў хамут, пасьпеяш напрацавацца. Гудзевічы Маст. 2. Палохацца. Ідзем, брат, разбяромся, хто там вінен, чаго ты б'еш у хамут. Новы Двор Свісл. (СГВ, 579). Вешаць хамут на шыю. Абцяжарваць, ускладняць сваё жыццё, ажаніўшыся ці выйшаўшы замуж. І захацелася яму вешаць хамут на шыю. Яшчэ такі малады і жэніцца. Вялікія Краглі Дзятл. Вар. надзець (вешаць, павесіць) хамут на шыю. Даць у хамут. Няўхв. Рашуча адмовіцца рабіць, выконваць што-н. Да сваёй маладзіцы два разы сватаўся. Першы рас дала ў хамут, і толькі з другога разу дзела пайшло. Горшавічы Астр. Ужо дзела да свадзьбы йшло, а раптам малады даў у хамут, і ўсё расстроілася. Горшавічы Астр. Быў у яе некалі хлопец, ды ў хамут даў. Вішнева Смарг. Ні люблю такіх людзей. Пагаварылі, дагаварыліся. Ціпер сустракаю яго, а ён даў у хамут – ні паеду, кажыць. Косцевічы Астр. Пабыў, пабыў на тым вучэні, паглядзеў, што кепско, і даў у хамут, уцёк. Шчорсы Навагр. Запрэгчы ў хамут каго. Падпарадкаваць сваёй уладзе, эксплуатаваць каго-н. Пры Польшчы мае дзеці былі б вечныя парапкі, памешчык бы запрох у хамут і век бы паганяў. Лозкі Навагр. (СБНФ, 98). Надзець хамут на каго. Падпарадкаваць, эксплуатаваць каго-н. Да яго лепш не пападацца, а то надзене хамут – за гот ні выкруціся. Тракелі Воран. Надзець хамут на шыю. Абцяжарыць, ускладніць сваё жыццё, ажаніўшыся ці выйшаўшы замуж. Ой, дзеўка, не сьпяшайся надзець хамут на шыю, ты ж яго мала знаяш. Вугляны Смарг. (СГВ, 599). Вар. надзець (вешаць, павесіць) хамут на шыю. Нацягваць хамут на каго. Падпарадкоўваць, эксплуатаваць каго-н. Ні нацягвай на міне хамут. Ні выйдзя, хоць ты старшы. Ашмянцы Шчуч. Павесіць хамут на шыю. Абцяжарыць, ускладніць сваё жыццё, ажаніўшыся ці выйшаўшы замуж. І нашто так рана жаніцца? Павесіш хамут на шыю – будзяш сядзець у хаці, дзецям сракі пацьціраць. Краглі Дзятл. Не выхоць яшчэ замуш, усьпеяш павесіць хамут на шыю. Сенна Навагр. Вар. надзець (вешаць, павесіць) хамут на шыю. Рваць (рвануць) у хамут. Уцякаць. Вун бацько йдзе! Рві скарэй у хамут! Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 62). Як згледзяў, што йдуць Павядайкавы хлопцы, та як рвануў у хамут, толька яго і бачылі! Бершты Шчуч. (ЗНФ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

беш
14 👁