ХАЛЕРАЮ. Каб ты халераю пайшоў (пайшла). Выкл. Выказванне непрыязных
адносін да каго-н. А кап ты халераю пайшоў, пашкадавоў каня пару баразён выгараць!
Бабіна Гродз. Кап ты халераю пайшла, кап ты, ніколі ты ні нап'еся, заўсёды табе мала!
Гуменікі Сл.
ХАЛЕРСТВО. Ніякое халерства не бярэ каго. Нічога дрэннага не робіцца з кім-н.
І на вуліцы начуя, і ніяко халерство яго ні бярэ. Алекшыцы Бераст.
ХАЛЕРУ. На халеру. Навошта, для чаго. Алі ж і дурны ты, стары. На халеру табе
гэтыя кашы? Хібо мо ты іх с сабою да Чуділоўскага панясеш. Старына Маст. На халеру
велькаго цягаць кажуха, малога злажы. Калядзічы Ваўк. (МСГВ, 194). Дзяўчаткі, на
халеру вас ганяюць сюды? Аздобічы Шчуч. На халеру мне гэта дабро. Капцёўка Гродз.
Як перайначваць нешта ўсё, на халеру гэта? Хай сабе былі п Шнуровічы. Ашнаравічы Сл.
(ДМГ, 223). На халеру так далёка ехаць рабіць іх! Дадуць нам, старым, і бліжай трохі.
Шусцікі Ваўк. (Стэц.-2, 251).
Пад халеру. Няўхв. 1. ісці і пад. Прэч, вон. Не ный тут! Ідзі пат халеру, каб мае вочы
цябе не бачылі! Трашчычы Карэл. 2. Выкл. Выказванне незадавальнення, адмаўлення.
А ну яго пад халеру. Макараўцы Бераст. Гэта ш Сашык так далёка ланцух прыляпіў пат
халеру, трэба было каля дзьверэй. Скідзель Гродз. Трэба выкінуць гэта крэсла пат халеру,
яно тут зусім ніпатрэбна. Граўжышкі Ашм. Ня лезь на грэп, а то звалісься пат халеру.
Харосіца Навагр. (СРЛГ, 34).
Якую халеру. Незадав. Што. А ён прыяжджая с кароўніка, с канём прыяжджая і
кажа: «А якую тут халеру робіця?» А маці кажа: «А во мыям паперу». Верцялішкі Гродз.
ХАЛЕРЫ. Аднэй халеры каму. Не мае значэння для каго-н., усё роўна каму-н. Яму
ўжэ аднэй халеры, ці жыць, ці паміраць. Пракопавічы Гродз.
Да халеры. 1. Вельмі шмат. Верачка і Зойка ўсё каля міне. Памагалі гарот палоць, да
халеры цыбулі мы кожны гот садзілі. Дубна Маст. Акунёў гэтых у рэках да халеры.
Пасека Дварчаны Воран. Танцаў шмат было: і кадрэля, і лявоніха, і полька, і казачок. Да
халеры іх было. Жупраны Ашм. (ДМГ, 122). Як прышлі туды, нас аш закалаціло – людзей
да халеры пабіто было, і немца, і нашых. Цяглевічы Зэльв. (ДМГ, 210). Да халеры часу
прайшло, сьвет зьмяніўся, і людзі зьмяніліся. Капці Дзятл. Драсён горкі ўвесь гарот
заваліў, драсну да халеры. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-2, 87). У лесе было да халеры грыбоў.
Руда Яварская Дзятл. У лушку здыхатэ да халеры: хто здохня, тудэ кідаюць. Кіралі Шчуч.
(СПЗБ-2, 303). 2. Вельмі. А Сьцяпан быў хлопцам красівым, да халеры красівым.
Бярозаўка Лід. Яна мне платок падарыла да халеры прыгожы. Ананічы Дзятл.
Дзе ў халеры. Выкл. Выказванне іранічных адносін пры пацвярджэнні таго, пра што
паведамляецца. – Пайду на танцы, та ўсе дзеўкі мае будуць. – Дзе ў халеры, перат такім
чубам ні адна ні ўстоіць! Бабіна Гродз. – Ну ў гэтум року й заробіця на лісічыках. – Та дзе
ў халеры, завалімса грашыма, пліту патпальваць будзям. Новая Руда Гродз. Ганарова
дзеўка, дзе ў халеры! Мілявічы Маст.
Ні халеры. Няўхв. 1. Зусім нічога. Топчася, топчася, а ні халеры з гэтага няма.
Талькаўцы Ваўк. Яшчэ ні пара, то й грыбоў ні халеры німа. Пеляса Воран. У гэтай навуцы
ён ні халеры ні цяня. Поразава Свісл. 2. Не, не так. Думая, што ў яго за парапка буду.
Ні халеры! Ні выйдзя! Бабіна Гродз. Ні халеры, будзя так, як я кажу. Левыя Масты Маст.
Ні халеры сабе. Выкл. Выказванне здзіўлення, захаплення. Ні халеры сабе! Дзе ты
столькі сена ўзяў? Каменка Шчуч. – Пеця, бывая, за дзень цэлы мільён за лісічыкі
зарабляя! – Ні халеры сабе! Во дзе грыбовік! Бабіна Гродз.
Якой халеры. Чаго, для чаго, навошта. Чаго сядзець, якой халеры? Пацаўшчына
Дзятл. (СПЗБ-5, 284). Якой халеры ўставіўса, даўно ні бачыў ці што?! Бабіна Гродз.
Вышмугляецца за цэлы дзень перад люстэркам, то якой халеры – будзя харошай
выглядаць цнота гэтая яго, хай бы на работу ў калхоз прыходзіла. Чамяры Сл.
(ЖНСл
Дадатковыя словы
напеся
15 👁