пакажу, як у хлеў лазіць! Акмянеі Ашм. Я яе апяць гэтай палачкай зноў падлажыла і давай біць. Я павесіла, а яна звалілася, халера на яе. Уселюб Навагр. (ДМГ, 81). Халера не бярэ (не брала, не возьме) каго. Нічога дрэннага не робіцца з кім-н. Халера бабаў нідзе ні бярэ, так лыткі зьмёрзлі, дзьве мінуці пабыла ўдома і зноў пабегла на поля. Калантаі Ваўк. (МСГВ, 527). І жалі, і жывыя, і халера ні брала, і вясёлыя былі. Заполле Івац. (ДСК, 50). Хай ціпер цягае жалеза, халера яго ні возьмя, калі ён ні меў розуму. Сцігані Іўеў. Ні пяражывай, халера ні возьмя гэтаго твайго патсочніка, малады, вытрымая. Бабіна Гродз. Вар. ніякая халера не бярэ (не брала, не возьме). Халера не ўдушыць каго. Груб. Нічога дрэннага не здарыцца з кім-н. Хай сама ідзе, ні малая, халера яе не ўдушыць. Квасевічы Івац. Халера носіць (насіла) каго дзе. Няўхв. Хто-н. недарэчы, не ў пару ходзіць, бадзяецца дзе-н. Абабех накруга, цяляці іскоў і ні нашоў. Дзе яго халера носіць? Бершты Шчуч. (ЗНС, 45). Я цібе цэлу гадзіну чакала, і дзе цібе халера насіла? Верцялішкі Гродз. Бацько сабе месца ні знаходзіў, дзе цібе халера насіла? Парэчча Гродз. Халера нясе каго. Няўхв. Хто-н. недарэчы, не ў пару прыходзіць, з'яўляецца. У пакалатку ні лезуць, да халера іх нясе ў скрыню – у пшаніцу. Валькевічы Зэльв. (СНМЗ, 87). Глянь у акно, каго там халера нясе. Бабіна Гродз. Халера пагнала каго куды. Няўхв. Хто-н. пайшоў куды-н., бадзяецца дзе-н. Куды яго халера пагнала ў такую сьцюжу, ні ведаю. Мо дзе да брата заехаў у Дзявяткі ці што. Пагранічны Бераст. І чаго цібе туды халера пагнала?! Ну, як мазгоў німа, та што зробіш!.. Бабіна Гродз. Халера серпавітая. Лаянк. Кепскі чалавек. Халера ты серпавітая! Міратычы Карэл. (СПЗБ-5, 283). Халера яго (яе, іх, цябе, вас) бяры. Выкл. Няхай будзе так, можна пакінуць без увагі. Выказванне згоды, прымірэння, уступкі і пад. Халера яго бяры, ён гэта заслужыў. Міхалкі Свісл. Халера цябе бяры, думаю, ні хочаш, то і ні трэба. Руда Яварская Дзятл. А мама кажэ: «Хай ідзе, хай гаруе, халера яе бяры». Восава Навагр. (ХБД, 205). Халера яго (яе, іх, цябе, вас) ведае (знае). Няўхв. Невядома. А халера яго ведае, куды я гэта светар палажыў. Талочкі Воран. А халера яго ведае, што пры гэтым даўней казалі. Дварчаны Воран. Нейкія шчэ памешчыкі былі, халера іх знае. Кальчычы Карэл. (ХБД, 196). Яго застрэлілі можа парцізаны, халера іх знае. Кальчычы Карэл. (ХБД, 201). Халера іх зная, нага баліць і ўсей бок круціць. Тупічаны Ваўк. (ГВР, 83). Малотшы брат старэйшаму кажа: «Халера яе ведае, што зь ёю рабіць. Давай павесім і скажам, што сама павесілася». Гуды Лід. (ДМГ, 89). Ой, дай Божа ножачкі, так я паляцела, лоб абабіла аб хвойку, але ш уцякла. Халера яго ведае, чаго ён ад мяне хацеў, пэўна, сканаваліць. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 107). Халера яго ведае, куды гэтыя кураняты падзеліся. Руда Яварская Дзятл. А халера яго ведае, што ў каго на ўме. Старчаняты Іўеў. Халера яго зная, калі Януль прыедзя, ён нічога ні сказаў. Пеляса Воран. Прыдзя ён сёня ці ні прыдзя, халера яго зная. Самуйлавічы Горныя Маст. Халера яе знае, цэлымі днямі ў хаце не прыседзіцца. Амбілеўцы Шчуч. Халера цябе знае, што табе трэба. Руда Яварская Дзятл. Вар. халера (холер) яго (яе, іх, цябе, вас) ведае (знае). Халера ясна. Выкл. Выказванне здзіўлення, захаплення, раздражнення і пад. От хаціна, халера ясна! Малая Бераставіца Бераст. О, халера ясна! Слова ёй ні скажы. Такая важнасьць... Бес фігі ні да носа. Бабіна Гродз. Што за халера. Выкл. Пытальны вокліч здзіўлення, неразумення, незадавальнення і пад. Што за халера? Нікого ў хаці німа, дзьверы на замку. Бабіна Гродз. Не ведаю, што за халера такая, ні вязе ніколі. Шынкаўшчына Воран. ХАЛЕРАЧКА. Нех яго халерачка. Выкл. Выказванне незадавальнення ці адмаўлення чаго-н. Нех яго халерачка з маім жыцям, успамінаць ні хочацца. Пайшлі ў калхос, там рабіць сілаю застаўлялі. Вялікія Масушыны Свісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
10 👁