халера насіла, як даведаўся, што конь уцёк. Рудаўка Сл. Як сказалі Любачцы, што буракоў далі дзьве дзялкі, то аш халера насіла яе. Мацвееўцы Ваўк. Ні лесьця, дзеці, да сабакі, бо яго аш халера носіць! Зарас зарвецца з ланцуга і пакусая. Лунна Маст. Яе аш халера насіла, як пачула, што соткі абрэзалі. Зінявічы Воран. (ЗНФ, 17). Вар. аж халера бярэ (носіць). Каб на яго (на яе, на іх, на цябе, на вас) халера. Выкл. Абур. Выказванне адмоўных адносін да каго-, чаго-н. Тыля ўсяво ў гародзі пасадзіў, аля завяласа грыгаўка, каб на яе халера, усё зьвяла. Старая Руда Гродз. (СРЛГ, 34). Каб яго (яе, іх, цябе, вас) халера узяла, забрала, заела, упратала. Выкл. Абур. Выказванне адмоўных адносін да каго-, чаго-н. Адныя кажуць, давай у лес уцякаць, а другія: а каб вас халера, куды ж вы ў лес? Скарводы Воран. (БД, 124). Кап іх халера, мне яшчэ дзялоў. Нёўда Навагр. Яна плюнула, пашла назат, плетучыса, і кляла яго: «Кап цябе халера, што ты мяне абмануў». Замасцяны Шчуч. (ДМГ, 53). Каб іх халера ўзяла. Плябанаўцы Ваўк. (ГВР, 86). Чужых гусей ішчэ тут ні хапала, кап вас халера заела. Мацвееўцы Ваўк. Каб цябе халера забрала, зьеў усёю банку варэня! Быковічы Карэл. Каб це халера ўпратала жэбы цібе, як ты мне ўсё жыця паламаў! Бабіна Гродз. Нех це халера. Выкл. Выказванне дакору, асуджэння, незадавальнення. А нех це халера с тваёй работай! Кап хоць зарабляў, а то – сьлёзы. Амбілеўцы Шчуч. Семсят гадоў дзеду, і да маладой пацянуло. Нех це халера, зусім падурэлі людзі! Бабіна Гродз. ● Нех – польск. niech 'няхай'; це – цябе. Ніякая халера не бярэ (не брала) каго. Нічога дрэннага не робіцца з кім-н. Вунь Гэня цэла жыцьця адна, і з гаспадаркай, і зь дзецьмі спраўлялася, і ніяка халера яе ні брала, а ты з мужыком, і ні можаш справіцца з работай. Амбілеўцы Шчуч. Вар. ніякая халера не бярэ (не брала, не возьме). Хай яго (яе, іх) халера возме. Выкл. Абур. Выказванне абурэння, злосці, гневу і пад. Усё роўна, кажуць, дзе яна ўкусіць, дак гэты ят пройдзе і ўсё раўно знак паложыць свой. Хай іх халера! Уселюб Навагр. (ДМГ, 82). Хай іх халера! Ой. Дахтары ш ні памагаюць ад гада – толькі замовы. Уселюб Навагр. (ДМГ, 81). А што песьні цяпер сьпяваюць, та хай іх халера. Ужо ўнук з Гронна як прыедзе, як уключыць свой хлітахон, та хоць с хаты цякай. Вялікая Бераставіца Бераст. (ДМГ, 208). Дахаты с Германіі ішлі пеша, прас Польшч. Цяшко было ваяваць сь немцамі, хай яго халера возьме. Кордзікі Бераст. (ДМГ, 31). Хто меў радзіва, тых усіх забілі. Ксёнц наш у касьцёле слухаў радзіва, і там знайшлі і забілі. Хай яго халера с такой жызьню, нацярпеліся людзі гора ў вайну. Вялікая Бераставіца Бераст. (ДМГ, 29). Хай яго халера з гэтым вазіскам: цэлы дзень правазіўсё і ні паправіў, так знасіўсё ён. Крывічы Зэльв. (СРЛГ, 21). Хай яго халера, з гэтым лубінам: усей высыпаяцца, трашчыць, ледзьвя дамэнчылі яго. Грабава Зэльв. (СРЛГ, 36). Ну й падняла яна грайт, хай яе халера, такую бабу! Куляшы Шчуч. (СРЛГ, 34). Хай іх халера, з грыбамі гэтымі, гаш ногі гудуць. Ведама, вёрст зь дзесяць праджгалі ў адзін канец. Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ, 37). Хай яго халера, такую далеч трапаць, ляпей заўтро паеду. Літвінкі Гродз. (СНМ-2, 232). Халера ведае (знае) дзе, куды, як і пад. Невядома. Як пайшла з раніцы, дык яшчэ няма, халера ведае, дзе яе носіць. Вострава Зэльв. Ні дай Божа нашага жыцьця, і так халера знае, як жыву. (ХБД, 202). Халера ведая, куды гэта кабыла пабегла, дзе яе шукаць. Бабіна Гродз. Халера ведае які. Надзвычайны, неверагодны. Касьцёр бывае, як яліна, высакі- высакі, дый як падпаляць, дый халера ведае які… Кальчычы Карэл. (ХБД, 199). Халера з ім. Ніяк не, ніякім чынам не. Халера зь ім справіцца, з рыдваном гэтым, лепш адной ісьці, як за ім бехчы. Калантаі Ваўк. (СГВ, 417). Халера на яго (на яе, на іх, на цябе, на вас). Выкл. Абур. Выказванне абурэння, злосці, гневу. І хутко, халера на яго, гэты шуляк задраў курыцу. Пакуль я дабегла, яна ўжэ геўгая: усю голаў разьдзёўп. Старое Сяло Зэльв. (СРЛГ, 32). Халера на цябе, я табе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁