Х ~ ХАВАЛА. Закрыць ха´вала. Груб. Замоўкнуць. Закрый хавала і не крычы больш! Слонім Сл. Вар. закрыць хавала (хавальнік). ● Хавала – аказіяналізм ад жаргоннага ха´ваць 'есці'. ХАВАЛЬНІК. Закрыць ха´вальнік. Груб. Замоўкнуць. Ану закрый хавальнік! Яшчэ адно слова, і я ні выдзяржу! Зэльва Зэльв. Вар. закрыць хавала (хавальнік). ● Хавальнік – аказіяналізм ад жаргоннага ха´ваць 'есці'. ХАВАНКІ. Гуляць у хава´нкі з кім. Хітраваць, падманваць каго-н. Ты ні хітры, німа чаго гуляць за мной у хаванкі. Прызнавайся, дзе напіўся. Нагародавічы Дзятл. ● Хаванкі – хованкі. ХАДАКІ. У хадакі абуць каго. Падмануць, ашукаць каго-н. Ты зь ім будзь асьцярожна, ён можа цябе ў хадакі абуць. Янканцы Ашм. (СГВ, 611). ХАДАЛА. Даць ха´дала. Кінуцца наўцёкі, імкліва ўцякаць. Як дала хадала, то ніхто дагнаць ні мох. Лапенкі Гродз. Валя дала хадала за дзьверы, хлопцы і ні дагналі. Грынцы Ашм. (СГВ, 587). ХАДУ. На хаду. На кароткі час, адначасова з другім заняткам. Яна на хаду ляціцца, заляціць. Крэва Смарг. (СПЗБ-2, 227). На хаду блыху падкуе. Ухв. Вельмі знаходлівы, спрытны ў сваіх справах. Іван добры мужык, на хаду блыху падкуе, але ж, халера, любіць заглянуць у бутэльку. Вялікая Бераставіца Бераст. ХАДУНОМ. Хадуном хадзіць. Моцна хістацца, хаатычна калыхацца, рухацца ў розных, супрацьлеглых напрамках. Нагадваў бахуроў, ажно хата хадуном ходзіць ад піску, енку, крыку. Вішняўка Зэльв. Але ш і нявестка Ганны, як пашла гуляць аш усё на ёй хадуном хадзіла. Вольна Бар. Такі вецяр узяўсо, што хата хадуном ходзіць. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 247). Вар. ходырам (ходарам, хадуном) хадзіць. ХАЙКА. Як Хайка з-пд Вільні раўці. Няўхв. Вельмі моцна (крычаць, сварыцца). Чаго равеш як Хайка з-пад Вільні, тут, здаецца, няма глухіх! Орлі Воран. ХАЛАДКІ. На халадкі´. Для любоўных, інтымных зносін (хадзіць, вадзіць каго-н. на вуліцу, пераважна ў час танцаў). На танцах як упадабаіць хлопяц дзеўку, так і стараіцца, кап вывясьці яе на двор на халаткі. Значыцца, далей ад людзей. Там і абніміць, і пацалуіць. У нас тады кажаць: на халаткі павёў. Косцевічы Астр. ХАЛЕРА. Адна халера. Незадав. Абсалютна аднолькава, тое самае. Ці поп, ці ксёнц – адна халера. Скрагі Шчуч. Рабі, рабі – адна халера, грошай німа. Залацеева Зэльв. Будзя дошч ці ні будзя, адна халера, гэто жыто ўжэ ні ўзыдзя. Новы Двор Свісл. Аж халера бярэ каго. Няўхв. Хто-н. вельмі неспакойны, усхваляваны, злосны, раздражнёны. Во с самага ранку ходзіць як аса. Бач, ні ўгадзіў, та гатова разарваць, аш халера яе бярэ. Бабіна Гродз. Аш халера яго бярэ, калі што-нібуць папросіш. Надуняцца, адверняцца і нічога ні дасьць. Сурынка Сл. Хоць бы пасьля апярацыі кінуў піць, а то як убачыць гарэлку, аш халера яго бярэ. Вольна Бар. Вунь як свіня спрындзяцца, аж іх халера бярэ – есці так захацелі. Чамяры Сл. (ЖНСл., 187). Не то сказаў, та яна гатова забіць, аж халера яе бярэ. Юравічы Дзятл. Вар. аж халера бярэ (носіць). Аж халера душыць каго. Няўхв. Вельмі моцна (крычыць, лямантуе, сварыцца і пад. хто-н.). Як што ні па яму, та адразу ў сьлёзы, раве аш халера яго душыць. Мусіш наравіць. Бабіна Гродз. Што за сьвякроў?... Як пачне гаварыць пра нівесту, та ўжэ такой кепскай на цэлум сьвеці німа. Валіць на яе рознымі слывамі, брэша аш халера яе душыць. Дубінка Гродз. Аж халера носіць (насіла) каго. Няўхв. Хто-н. вельмі неспакойны, усхваляваны, злосны, раздражнёны. Скажы яму што ні так, то закрычыць, затрапечацца, аж халера яго носіць. Пескі Маст. Хай што ні па ёй, то яе аш халера носіць. Мілявічы Маст. Яго аш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁