ФОКУСЫ. Фокусы выкідваць. Рабіць ці гаварыць што-н. недарэчнае, нечаканае.
Табе ўжо дваццаць гадоў, а ты ўсё фокусы выкідваеш, як дзіця маленька. Зэльва Зэльв.
ФОНФРЫ. Ставіць фо´нфры. Не слухацца, фанабэрыцца, капрызнічаць. Манька
любіць ставіць фонфры, так што вам прыдзяца звыкнуцца да яе бзікаў. Асіпаўцы Воран.
Вар. ставіць (наставіць) фунфары (фонфры). ● Фонфры – параўн. польск. устар. fąfry
'капрызы, прыхамаці'.
ФОРСЫ. Форсы паказваць (ставіць). Няўхв. Капрызнічаць, паводзіць сябе
з выклікам. Ты яшчэ малая тут свае форсы паказваць, падрасьці лепей крышку, тады.
Аляксандраўшчына Зэльв. Глянь ты, такі малы, а ўжо форсы ставіць. Жыжма Іўеў.
(СГВ, 611).
ФРАК. За фрак і ў балота каго. Няўхв. Выгнаць, вытурыць каго-н. Ты тут многа ні
брашы, бо зара за фрак і ў балота. Першамайск Шчуч.
ФРАНАК. Як Франак у аўтобусе. Іран. Важна, фанабэрыста (паводзіць сябе).
Пажыў у горадзі, то ўжэ выдзелваецца як Франак у аўтобусі. Пескі Маст. Ну што ты
ламаясься перад намі як Франак у аўтобусе, адыдзі адсюль. Выдзішкі Іўеў. (СГВ, 620).
ФРАНЦЫ. Каб цябе францы з'елі. Лаянк. Выкл. Выказванне абурэння, злосці, гневу.
Кап цябе францы зьелі, сабака ты няшчасны! Гарадзішча Воран. Вар. каб цябе (яго, яе
вас, іх) пранцы (францы) з'елі (пранца з'ела). ● Францы – венерычная хвароба.
ФРОНЦЕ. Дзевяноста дзевяць на фронце і, а адзін (адна) у (на) рамонце ў каго.
Асудж. 1. Хто-н. разумова адсталы, псіхічна ненармальны. А што ты зь яго сьміеся, у яго
ш дзівяноста дзевяць на фронці адна ў рамонці. Паўлаўшчына Ваўк. 2. Хто-н. неразумны,
легкадумны, дурань. Вясельнікі паехалі, а ты йдзі пехатой, калі ў цібе дзівяносто дзевяць
на фронці і адзін на рамонці. Гербелевічы Дзятл. Чаго ты сьмяесься бес прычыны? Што,
у цябе дзевяносто дзевяць на фронце, а адзін на рамонце?! Сенна Навагр. Вар. дзевяноста
дзевяць на фронце і, а адзін (адна) у (на) рамонце).
ФУНФАРЫ. Ставіць (наставіць) фу´нфары. Не слухацца, фанабэрыцца, капрызнічаць.
Ні стаў фунфары, лепш разьбярыся. Малюкі Воран. Што, наставіла фунфары?! Каб каля
цібе тут усе лёталі, дагаджалі?! Запрудзяны Воран. Вар. ставіць (наставіць) фунфары
(фонфры). ● Фунфары – параўн. польск. устар. fąfry 'капрызы, прыхамаці'.
ФУРЫЧЫЦЬ. Не фурычыць у чым. Не мае ніякага разумення чаго-н. Сьцёпка ў
матыматыцы нічога ні фурычыць, і што яму рабіць? Зенявічы Навагр.
ФУРЫЯ. Як фурыя. Дакор. Вельмі злосная. Пра жанчыну. Зноў Сьцяпан зьнік недзе,
паехаў некуды, то жонка ходзіць як фурыя. Суцькава Смарг.
ФШЫСТКА. Фшы´стка е´дна каму. Усё роўна, без розніцы, не мае значэння для
каго-н. Ці ты яму гавары, ці ні гавары, то яму фшыстка една, нічога не даходзіць.
Косцевічы Астр. Мне фшыстка една, што ты мне тут балбочаш. Чэхі Астр. Вар. вшы´стко
(ушыстко, фшыстка) едно (една). ● Запазычанне з польскай мовы: wszystko jedno 'усё роўна'.
ФЭЁРУ. Даць фэёру каму. Насварыцца на каго-н., у рэзкай форме выгаворваць
каму-н. Ужэ тыдзянь як газет ні прыносілі, трэба даць пачтару фэёру. Пушчыкі Свісл.
Вар. даваць (даць) фэёру (фафару, фефяру). ● Фэёр – параўн. ням. Feuer 'агонь'.
ФЭЛЬКА. Як Фэлька апрануцца і пад. Насмеш. Безгустоўна, неахайна. Ну ты й
прыбраўся, як Фэлько, куры засьмяюць. Паўлаўшчына Ваўк.
Як Фэлька з Палестыны. Няўхв. Неахайна апрануты. Ходзіш як Фэлька с
Палястыны, ні можаш лепяй адзецца. Баляненты Гродз.
ФЭЛЯ. Фэля зарубская. Асудж. Нерастаропная, разяватая жанчына. Чаго стаіш рот
разявіўшы, Фэля ты зарупска, памагай во курыцу лавіць! Індура Гродз. ● Зарубская – ад
назвы вёскі Зарубічы Гродзенскага раёна.
ФЭСТ. Як на фэст апрануцца, прыбрацца і пад. Прыгожа, па-святочнаму. Апрануліся як
на фэст... Куды гэта вы забраліся? Моцевічы Лід. Адзелася як на фэст які, а ні ў буракі.
Баброўнікі Гродз. Што гэта ты сярод будня прыбралася як на фэст? Ражанка Шчуч
Дадатковыя словы
зелі
17 👁